ЗАПЫТ У МІЖНАРОДНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ СУД
Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што Міжнародны крымінальны суд (МКС) атрымаў запыт ад Літвы для пачатку расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі пасля выбараў-2020 у дачыненні да беларусаў. Каманда Офіса падрыхтавала адказы на самыя актуальныя пытанні па гэтай справе. На прэс-канферэнцыі ў Гаазе Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка распавялі падрабязнасці пра перадачу ўрадам Літвы дакументаў у МКС.
КАНФЕРЭНЦЫЯ АБСЕ
Святлана Ціханоўская далучылася да дыскусіі «Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні», якая адбылася ў межах Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Варшаве. Ключавымі тэмамі дыскусіі сталі выклікі, з якімі сутыкаюцца палітзняволеныя і іх сем’і з 2020 года і магчымыя меры па ўмацаванні правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.
ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ
Падчас працоўнага візіту ў Варшаву ў Святланы Ціханоўскай адбыўся шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні: з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, маршалкай Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай, мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, міністрам унутраных справаў Томашам Семонякам, міністрам юстыцыі Адамам Боднарам і міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім. З усімі ключавымі вынікамі па візіце ў Варшаву можна падрабязна азнаёміцца тут.
МЗС ПОЛЬШЧЫ ПАДТРЫМАЛА ПАЗОЎ ЛІТВЫ Ў МКС
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел ў прэс-канферэнцыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з нагоды перадачы ўрадам Літвы дакументаў у Міжнародны крымінальны суд аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Міністэрства замежных справаў Польшчы афіцыйна заявіла, што поўнасцю падтрымлівае Літву і яе пазоў у МКС.
ВАРШАЎСКІ ФОРУМ ПА БЯСПЕЦЫ
Важным пунктам праграмы стала наведванне Warsaw Security Forum і ўдзел у дыскусіі «Узмацненне голасу жанчын у сферы бяспекі і абароны», якую зладзіла арганізацыя Women in International Security у межах форума.
30-ГОДДЗЕ ФОНДУ ШКОЛЫ ЛІДАРАЎ
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на юбілейнай імпрэзе з нагоды 30-годдзя Фонду Школы Лідараў. Мерапрыемства сабрала вядомых экспертаў з розных краінаў.
УЗНАГАРОДА «ЗА ВОЛЬНУЮ ДУМКУ»
Святлана Ціханоўская ўручыла ў Варшаве прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Узнагарода была заснаваная ў 2008 годзе, сёлета прэмію атрымаў гурт NAVIBAND.
ФОТААРХІЎ ВІЗІТУ Ў ПОЛЬШЧУ
ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА
Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў з іх прафесійным святам – Днём настаўніка.
МЕДЫЯ
Пра Святлану Ціханоўскую выйшлі матэрыялы ў наступных медыя: BELSAT (Беларускае), The Hill (ЗША), Associated Press (Міжнароднае), CTVNews (Канада), Kyivpost (Международное), APNews (Міжнароднае) і Tok.fm (Польшча).