У апошні дзень візіту ў Польшчу маршалка польскага Сената Малгажата Кідава-Блоньска прыняла з афіцыйным візітам лідарку дэмакратычных сілаў.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
📌 План дзеянняў падчас і пасля выбараў-2025;
📌 Візы і электронныя візы для беларусаў да 2026 года;
📌 Падтрымку Польшчай справы супраць Лукашэнкі ў МКС;
📌 Падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду;
📌 Умацаванне кантролю на мяжы для прадухілення абыходу санкцыяў;
📌 Падтрымку праграмаў беларускай культуры і медыя.
Святлана Ціханоўская: «Дзякую Польшчы за яе рашучую пазіцыю ў барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі. Падчас сустрэчы спадарыня Малгажата запэўніла: Сенат Польшчы захоўвае прынцыповасць і не збіраецца саступаць і легітымізаваць Лукашэнку. Гэта бачна па тым, што Польшча прыняла выключэнні для беларускіх прыватных аўтамабіляў і ўзмацніла кантроль на мяжы для прадухілення абыходу санкцыяў. Я шчыра дзякую польскаму боку за падтрымку беларусаў, нашай культуры і незалежных медыя».