• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі Бундэстагу і лідарам апазіцыі

    15 кастрычніка, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Германію Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай сяброў Беларусі ў Бундэстагу. Да размовы далучыліся прадстаўнікі асноўных партый Германіі. Разам з Ціханоўскай дыялог вялі яе намеснік па Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава. 

    У ходзе сустрэчы былі абмеркаваныя наступныя пытанні:

    📌 вызваленне палітвязняў і пашырэнне кампаніі патранажу над імі;
    📌 непрызнанне так званых «выбараў-2025»
    📌 пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд
    📌 падтрымка незалежных медыя і ініцыятываў з боку Германіі;
    📌 магчымасць стажыровак для беларусаў у Бундэстагу.

    На сустрэчы асобна закранулі сітуацыю з Марыяй Калеснікавай, Алесем Бяляцкім, Сяргеем Ціханоўскім і іншымі палітзняволенымі. 

    Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з Фрыдрыхам Мерцам – лідарам апазіцыі і кандыдатам на пасаду Канцлера. Падчас сустрэчы ішла гаворка пра ролю Беларусі ў вайне, падтрымку еўрапейскай перспектывы для Беларусі і магчымасці для дапамогі грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская заклікала адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі.

    Святлана Ціханоўская: «Я ўдзячная дэпутатам Бундэстагу за падтрымку беларускага пытання на працягу ўсіх гэтых гадоў. Мы асабліва ўдзячныя за рэзалюцыю па Беларусі, прынятую год таму, якая заклікае пашыраць практыку выдачы візаў, вырашаць пытанні па легалізацыі, падтрымліваць медыя і беларускую ідэнтычнасць. Мы бачым, рэзалюцыя Бундэстагу ўжо выконваецца. 

    Я таксама ўдзячная дэпутатам за падтрымку нашых палітвязняў і намаганні па іх вызваленні. Гэта вельмі складанае і балючае пытанне, якое павінна быць у парадку дня на першым месцы. Акрамя таго, мы гаварылі пра падтрымку медыя, грамадзянскай супольнасці, рэабілітацыю палітзняволеных і абавязковае прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці».

    Апошнія навіны