Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава стварыла платформу «Гэта моладзь». Яна працуе дзеля таго, каб праблемы, ідэі і думкі моладзі былі пачутыя і падтрыманыя на самым высокім узроўні.
«Гэта моладзь» мае пяць ключавых напрамкаў:
▫️ Абарона правоў моладзі Беларусі;
▫️ Доступ да якаснай адукацыі і развіцця навыкаў;
▫️ Заахвочванне моладзевага ўдзелу ў дэмакратычных працэсах, каб нашыя галасы былі пачутыя на кожным узроўні;
▫️ Адвакацыя моладзевых інтарэсаў на міжнародным узроўні, каб свет ведаў пра нашыя патрэбы і барацьбу;
▫️ Падтрымка для тых, хто быў закрануты палітычнымі рэпрэсіямі.
Калі вам патрэбная падтрымка ці калі вы хочаце далучыцца да працы, звязацца можна праз:
📷 Instagram «Гэта Моладзь».
📧 электронную пошту m.vorykhava@belaruscabinet.org
Платформа з’яўляецца часткай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.