Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Кастрычнік 2023 / Выпуск 18
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны ананімны чат-бот: @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам замежных справаў Вялікабрытаніі
У апошні дзень свайго візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам замежных справаў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі ды іншымі прадстаўнікамі брытанскага МЗС. Беларуская лідарка заклікала Вялікабрытанію трымацца двухбаковай палітыкі: з аднаго боку падтрымліваць беларусаў, а з іншага – узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі. Падчас перамоваў абмяркоўвалі санкцыйную палітыку – у выніку абмеркавання Ціханоўская перадала […]
Сустрэчы Святланы Ціханоўскай падчас візіту ў Вялікабрытанію
З 16 па 18 кастрычніка Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Лондане з працоўным візітам, дзе выступіла з «Вэстмінстэрскай лекцыяй», правяла брыфінг для амбасадараў 24 краінаў Еўрасаюзу, а таксама ўзяла ўдзел у беларуска-брытанскім Форуме. Былі праведзены сустрэчы з шэрагам брытанскіх палітыкаў. З кім яны былі і што на іх абмяркоўвалася чытайце далей. Сустрэча с міністрам замежных справаў […]
Святлана Ціханоўская – пра інтэрвʼю «Новай газеце Еўропа»
«Цяпер вакол майго інтэрвʼю «Новай газеце Еўропа» шмат вострых абмеркаванняў. Але для мяне галоўнае, што шмат беларусаў у сваіх сацсетках выказалі словы падтрымкі і яшчэ раз паказалі агульнасць нашых поглядаў. Бо галоўнае для нас і для нашай краіны зараз – самастойнасць у прыняцці рашэнняў, палітычная незалежнасць і адзінства ў пазіцыях захавання суверэнітэту. Я заўсёды рада […]
Што будзе са студэнтамі, якіх адлічылі з навучальных установаў па палітычных матывах?
Выступы беларускіх студэнтаў у 2020 годзе – выбітны прыклад таго, як маладыя людзі становяцца рухавіком пераменаў. Многіх пратэстоўцаў пасля акцый адлічылі з навучальных установаў, што прывяло да вымушанай эміграцыі таленавітых хлопцаў і дзеўчын. Што будзе з гэтымі людзьмі пасля дэмакратычнага транзіту ў Беларусі? Праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды дае прадметныя адказы. Падрабязней пра іх – глядзіце […]
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у запуску стыпендыяльнай праграмы для беларусаў ва ўніверсітэце Інсбрука
19 кастрычніка беларуская лідарка наведае аўстрыйскі Інсбрук. У тамтэйшым універсітэце яна выступіць з прамовай перад студэнтамі ў рамках серыі лекцый, арганізаваных Цэнтрам кіравання Інсбрука. Галоўным момантам візіту Святланы Ціханоўскай ва ўніверсітэт стане абвяшчэнне запуску стыпендыяльнай праграмы для беларусаў. Раней у гэтым універсітэце выступалі выбітныя еўрапейскія палітыкі кшталту прэзідэнтаў Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера і Рамана Продзі.
Святлана Ціханоўская выступіла на беларуска-брытанскім Форуме, арганізаваным беларусамі ў Лондане
Форум прысвечаны брытанскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі і крокам, як зрабіць яе больш эфектыўнай. На пачатку свайго выступу беларуская лідарка акрэсліла кола рэальных праблемаў: «Санкцыі не працуюць з-за шчылін і не кантралююцца ў дастатковай ступені. Усё яшчэ не распачата ніводнага расследавання злачынстваў Лукашэнкі. Нават шчодрай дапамогі незалежным СМІ недастаткова, каб супрацьстаяць вялізнай прапагандысцкай машыне Пуціна і Лукашэнкі. На жаль, […]
Члены Палаты абшчын і Палаты лордаў Вялікабрытаніі далучыліся да групы сяброў Беларусі ў Парламенце і ўзялі апякунства над палітвязнямі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з членамі Палаты абшчын і Палаты лордаў Вялікабрытаніі. Яны далучыліся да групы сяброў Беларусі ў Парламенце і ўзялі апякунства над беларускімі палітвязнямі. Групай сяброў Беларусі ў Парламенце Вялікабрытаніі кіруе сэр Тоні Лойд, які на працягу многіх гадоў актыўна ўзнімае пытанне Беларусі ў Вялікабрытаніі і на міжнароднай арэне. Беларуская лідарка запрасіла дэпутатаў узяць удзел у вялікай […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутаткай брытанскага Парламента Вэндзі Мортан
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вэндзі Мортан, дэпутаткай брытанскага Парламента, у мінулым брытанскай міністаркай па Еўропе. Вэндзі Мортан была першым палітыкам Вялікабрытаніі, які патэлефанаваў Ціханоўскай у 2020 годзе. Нацыянальная лідарка падзякавала спадарыні Мортан за актыўнае прасоўванне пытання Беларусі ў Вялікабрытаніі і на міжнароднай арэне. Ціханоўская адзначыла неабходнасць скаардынаванай стратэгіі па Беларусі – найперш дзеля вызвалення палітвязняў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці. Напрыканцы сустрэчы яна падкрэсліла, што беларусы працягваюць барацьбу, і не спыняцца, пакуль у Беларусі […]
Святлана Ціханоўская: «Думкі пра мужа не пакідаюць мне іншага выбару, акрамя таго, як весці барацьбу і надалей»
Падчас прамовы ў брытанскім Парламенце беларуская лідарка распавяла пра тое, чаму працягвае барацьбу і адкуль бярэ натхненне. Гэтыя словы могуць адгукнуцца ўсім беларусам, якія прагнуць жыць у сваёй роднай дэмакратычнай краіне.
«Змаганне за вольную Беларусь – частка глабальнага змагання за дэмакратыю». Святлана Ціханоўская выступiла са зваротам у Парламенце Вялікабрытанii
Беларуская лiдарка выступіла з «Вэстмінстэрскай лекцыяй» – прамовай, з якой аўтарытэтныя спiкеры штогод выступаюць перад членамі Парламента, дыпламатамі i іншымі важнымі асобамі. У звароце яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі і стратэгічныя прыярытэты для дэмакратычных сілаў і міжнароднай супольнасці. Святлана Ціханоўская: «Беларусы стаміліся жыць пры дыктатуры амаль 30 гадоў. І хоць прыгожых мітынгаў, падобных да […]
Святлана Ціханоўская выступіла са штогадовай «Вестмінстэрскай лекцыяй» у брытанскім Парламенце
Ваша яснавяльможнасць Мелінда Сіманс, Паважаныя госці, Для мяне вялікі гонар быць першай, хто чытае гэтую Штогадовую лекцыю аб стане дэмакратыі ў свеце. Я сардэчна дзякую WFD і CEDAR за прадстаўленую магчымасць. Я думаю, гэтае ўсеагульнае адчуванне, што дэмакратыя ва ўсім свеце знаходзіцца ў небяспецы. Сумна ўсведамляць, што толькі 20% насельніцтва Зямлі жыве ў краінах, якія […]
Вынікі фінансавага аўдыту Офіса Святланы Ціханоўскай. Адказы на галоўныя пытанні
19 верасня 2023 года Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў справаздачу аўдытарскай кампаніі аб выніках фінансавай праверкі дзейнасці. З вынікамі можна азнаёміцца па спасылцы: https://tsikhanouskaya.org/OST_auditas.pdf. Ніжэй прыводзім адказы на галоўныя пытанні аб выніках фінансавага аўдыту Офіса Святланы Ціханоўскай: 1) Хто праводзіў фінансавы аўдыт Офіса Святланы Ціханоўскай? Якія падставы давяраць гэтым вывадам? Аўдыт праводзіла аўдытарская кампанія MOORE Mackonis. […]
Святлана Ціханоўская: «Еўрапейскія перспектывы для Беларусі – адзіная альтэрнатыва «рускаму свету»
Падчас візіту ў Лондан беларуская лідарка правяла брыфінг для амбасадараў 24 краінаў Еўрасаюзу. Яна папрасіла дзяржавы, што былі прадстаўленыя на сустрэчы, далучыцца да групы сяброў Беларусі ў АБСЕ, а таксама прызначыць спецыяльных пасланнікаў для працы з дэмакратычнай Беларуссю замест таго, каб адпраўляць амбасадараў у Мінск. Святлана Ціханоўская папрасіла падтрымаць беларусаў за мяжой, якія рызыкуюць застацца без […]
Борыс Джонсан: «Я падтрымліваю мужны народ Беларусі. Жыве Беларусь!»
Сёння былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан запісаў відэа ў падтрымку беларускіх палітзняволеных. Ён падтрымаў кампанію Святланы Ціханоўскай па павышэнні дасведчанасці пра палітзняволеных у Беларусі і заклікаў міжнародную супольнасць далучыцца да яе. Мэта кампаніі – штодня нагадваць свету пра больш за 1500 палітзняволеных у нашай краіне. Таксама Джонсан заявіў, што будзе сімвалічным хросным палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага. «Я […]
У рамках Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Еўропы быў праведзены трэнінг для моладзі
У рамках Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Еўропы быў праведзены трэнінг, на якім сабралася больш за 30 маладых актывістаў і лідараў з Беларусі. Яны распрацавалі 7 праектаў, якія ахопліваюць розныя сферы грамадскага жыцця. Гэтыя праекты – прыклад таго, як моладзь можа зрабіць свой унёсак у пабудову дэмакратыі. Будучыя праекты арыентаваны на падтрымку ЛГБТК+ асоб, […]
Святлана Ціханоўская выступіць з праграмнай прамовай пра сітуацыю ў Беларусі ў брытанскім Парламенце
16-18 кастрычніка беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Лондане, дзе выступіць з «Вестмінстэрскай лекцыяй» у Парламенце. Праграмны зварот будзе прысвечаны сітуацыі ў Беларусі, а таксама прыярытэтам працы дэмакратычных сілаў і міжнароднай супольнасці ў адносінах да нашай краіны. Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Беларуска-Брытанскім Форуме і правядзе брыфінг для амбасадараў. Таксама заўтра, 17 кастрычніка, адбудзецца […]
Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады запісалі сумеснае віншаванне да Дня маці
Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады запісалі сумеснае віншаванне да Дня маці. Напэўна, вы ніколі не бачылі беларускіх палітыкаў такімі адкрытымі і пяшчотнымі. У гэтым відэа яны падзяліліся сваімі асабістымі гісторыямі пра мам, чыя любоў заўсёды была крыніцай сілаў і натхнення, а парады і падтрымка дапамагалі справіцца з самымі складанымі выклікамі […]
Што будзе з канфіскаванай маёмасцю беларусаў?
Ні для каго не сакрэт, што рэжым арыштоўвае, канфіскуе і прадае маёмасць беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, падтрымліваюць дэмакратычныя змены ці проста чытаюць навіны з незалежных медыяў. Напрыклад, зямельныя участкі, кватэры, гаражы, тэлефоны і іншая маёмасць беларусаў пераходзіць пад кантроль дзяржавы як кампенсацыя штрафаў, выпісаных за «палітычныя артыкулы». І колькасць такіх прыкладаў расце з кожным […]
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з новым мэрам Вільні Валдасам Бенкунскасам
Цяпер у Вільні пражываюць дзясяткі тысяч беларусаў. Сюды рэлакаваліся сотні грамадскіх арганізацыяў, прыватных бізнэсаў і незалежных медыя. Ціханоўская падзякавала гораду і мэрыі за падтрымку беларусаў – гарадскія ўлады вылучылі некалькі памяшканняў для беларускіх арганізацыяў, падтрымалі шэраг канцэртаў і культурных падзеяў. Ціханоўская папрасіла мэра падтрымліваць беларускія грамадскія прасторы, якія ўжо працуюць у горадзе: Беларускую Раду культуры, Віленскі беларускі […]
Мы ўсе абавязкова вернемся дадому
Былы палітзняволены Саша Івулін выпусціў вельмі кранальны фільм пра беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну, але гатовыя вярнуцца дадому пры першай магчымасці. Паглядзіце гэты фільм, мабыць гісторыі і эмоцыі яго герояў будуць блізкія і вам. Святлана Ціханоўская: «Часам мы ўсе можам не разумець, як шмат людзей вакол нас адчувае тое ж самае: сум па дому, па блізкіх, […]
Святлана Ціханоўская правяла перамовы са Шведскай камісіяй па абароне
12 кастрычніка Святлана Ціханоўская правяла перамовы са Шведскай камісіяй па абароне ў Вільні. У Камісію ўваходзяць прадстаўнікі ўраду, узброеных сілаў, парламенту ды ўсіх палітычных партыяў Швецыі. Святлана Ціханоўская заклікала Швецыю заняць цвёрдую пазіцыю ў абароне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі – не прызнаваць Лукашэнку легітымным кіраўніком і не пасылаць у Беларусь новага амбасадара. Беларуская лідарка таксама падкрэсліла […]
Святлана Ціханоўская – Марыне Золатавай: «Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!»
З 6 верасня па 6 лістапада «Рэпарцёры без межаў» праводзяць кампанію «Паштоўкі для Марыны», прыстасаваную да дня нараджэння галоўнай рэдактаркі партала TUT.by Марыны Золатавай. Праект накіраваны на падтрымку Марыны і ўсіх журналістаў-палітвязняў. Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у гэтай акцыі і запісала відэа для Марыны: «Ты выконвала найвышэйшыя стандарты журналістыкі і была прыкладам для калегаў. Як […]
Ці ведаеце вы, колькі беларускіх культурных месцаў ёсць побач? Калі не, глядзіце на kultmapka.me
Праект Kultmapka – гэта інтэрактыўная мапа, дзе з лёгкасцю можна адшукаць беларускія культурныя месцы і артэфакты ў любой кропцы свету. Яна створаная ў супрацы з прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Дзякуючы гэтаму праекту, кожны з вас можа знайсці кавалачак сваёй радзімы і сваёй гісторыі нават за мяжой. Зараз на мапе ёсць больш за 200 […]
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Вольгай Гарбуновай у гэтую пятніцу
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова. Размовы пройдуць у пятніцу, 13 кастрычніка, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, таму да іх можна далучыцца з любой часткі свету. Каб трапіць на размову са Святланай і Вольгай, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі Германіі, Люксембургу, Польшчы, Літвы і Харватыі
Падчас працоўнага візіту ў Данію Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі Германіі, Люксембургу, Польшчы, Літвы і Харватыі. Некаторыя з сустрэчаў былі непублічнымі. Абмяркоўваліся сітуацыя з палітвязнямі, падтрымка грамадзянскіх і культурных ініцыятываў, а таксама міжнародная стратэгія па Беларусі і супольныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Міхалам Шчэрбай
Святлана Ціханоўская сустрэлася з наваабраным прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Міхалам Шчэрбай, які ў 2021 годзе быў спецдакладчыкам арганізацыі па Беларусі. Падчас сустрэчы нацыянальная лідарка прапанавала правесці асобныя дэбаты па Беларусі, прызначыць спецдакладчыка, а таксама накіраваць дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі НАТА ў Вільню і Варшаву для сустрэчаў з сем’ямі рэпрэсаваных і грамадзянскай супольнасцю.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў, спікерам і парламентарыямі Даніі
10 кастрычніка Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Локе Расмусанам. Палітыкі абмеркавалі праблемы беларусаў Даніі, многія з якіх апынуліся ў закладніках апошняга дэкрэту Лукашэнкі аб спыненні консульскіх паслуг за мяжой. Беларуская лідарка прапанавала лічыць пратэрмінаваныя пашпарты за дзейныя, працягнуць тэрмін дзеяння відаў на жыхарства, а таксама распачаць выдачу пашпартоў замежніка. Ціханоўская […]
Офіс дэмакратычнай Беларусі з’явіўся ў Радзе Еўропы
Ужо больш за год у Радзе Еўропы працуе Кантактная група па сувязях з Беларуссю, у якую ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. І зараз у будынку Рады Еўропы з’явіўся афіцыйны Офіс дэмакратычнай Беларусі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае прызнанне дэмакратычных сілаў у якасці прадстаўнікоў Беларусі на еўрапейскім узроўні. Офіс будзе выкарыстоўвацца для правядзення сустрэчаў і кансультацый […]