• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне палітвязняў, дапамога ахвярам паводкі і старт міжнароднага гуманітарнага фонду. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 16-22 верасня

    23 верасня, 2024

    ЗАПУСК МІЖНАРОДНАГА ГУМАНІТАРНАГА ФОНДУ

    Святлана Ціханоўская разам з беларускімі праваабаронцамі прадставіла Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсавным. Фонд, які ўжо падтрымалі Швецыя і Нарвегія (1,5 млн еўра), будзе дапамагаць палітвязням і іх сем’ям, у першую чаргу тым, хто ўнутры краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што фонд ствараецца як дадатак да існуючых праграмаў дапамогі і будзе дзейнічаць з акцэнтам на празрыстасць і калектыўнае кіраванне. 

    АДКРЫЦЦЁ МІСІІ USAID ДЛЯ БЕЛАРУСІ Ў ВІЛЬНІ

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з намесніцай кіраўніцы USAID Амбасадаркай Эрын МакКі ў Вільні і ўзяла ўдзел у адкрыцці новага офіса Агенцтва міжнароднага развіцця (USAID), які будзе падтрымліваць беларускія ініцыятывы. Падчас сустрэчы абмеркавалі падтрымку незалежных беларускіх медыя, праваабаронцаў і адукацыйных праграмаў. 

    КАНФЕРЭНЦЫЯ, ПРЫСВЕЧАНАЯ ЗНЯВОЛЕНЫМ ФІЛОСАФАМ

    20 верасня Святлана Ціханоўская адкрыла міжнародную канферэнцыю «Розум за кратамі: філасофія ў турме», арганізаваную Віленскім і Варшаўскім універсітэтамі на знак салідарнасці з беларускім палітвязнем і філосафам Уладзімірам Мацкевічам. Беларуская лідарка ў сваім выступе падкрэсліла важнасць ведаў і свабоды думкі для дэмакратыі і заклікала да вызвалення зняволеных інтэлектуалаў, у тым ліку Уладзіміра Мацкевіча, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, Валерыі Касцюговай.

    ВІЗІТ У ШЭЛТАР ХУТКАЙ ГУМАНІТАРНАЙ ДАПАМОГІ 

    Беларуская лідарка наведала шэлтар «Хуткай гуманітарнай дапамогі» ў Вільні. Для Святланы Ціханоўскай правялі экскурсію па месцу, дзе жывуць былыя палітвязні і іх сем’і, беларускія актывісты. Лідарка пазнаёмілася з жыхарамі шэлтару і абмеркавала існуючыя праблемы былых палітзняволеных. 

    ВЫЗВАЛЕННІ 37 ПАЛІТВЯЗНЯЎ

    16 верасня ў Беларусі памілавалі 37 палітвязняў. Гэта ўжо не першы выпадак, калі Лукашэнка вызваляе палітвязняў. Святлана Ціханоўская адзначыла, што гэта крок у правільным напрамку. Аднак яна адзначыла, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, з’яўляюцца новыя палітвязні, і пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі, барацьба за іх вызваленне будзе працягвацца. 

    ДАПАМОГА БЕЛАРУСАЎ АХВЯРАМ ПАВОДКІ Ў ПОЛЬШЧЫ І ЧЭХІІ

    Беларускія дэмакратычныя сілы і дыяспары актыўна дапамагаюць ахвярам паводкі ў Польшчы і Чэхіі, праяўляючы салідарнасць з мясцовымі жыхарамі. Аб’яднаны Пераходны Кабінет арганізаваў гарачую лінію для пацярпелых беларусаў. Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім за салідарнасць і заклікала звяртацца па дапамогу.

    УДЗЕЛ У СУСТРЭЧЫ ПАРЛАМЕНЦКАЙ АСАМБЛЕІ НАТА

    16-17 верасня 2024 года ў Варшаве адбылася сустрэча Парламенцкай асамблеі НАТА, на якой выступілі Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка. Ціханоўская заклікала НАТА падтрымліваць беларускі дэмакратычны рух, які змагаецца за незалежнасць краіны і свабоду народа, падкрэсліўшы ўзаемасувязь пераменаў у Беларусі з бяспекай ва ўсёй Еўропе.

    МІЖНАРОДНЫЯ СУСТРЭЧЫ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў у відэа пра тое, калі ў дэмакратычных сіл Беларусі пачынаецца палітычны сезон і чаму яго пачатак вельмі важны.

    1500 ДЗЁН ПРАТЭСТАЎ

    17 верасня споўнілася 1500 дзён з пачатку пратэстаў у Беларусі. Святлана Ціханоўская адзначыла: «Кожны дзень нашага змагання – гэта дзень барацьбы за тых, хто цяпер у турмах. За тых, чые жыцці разбураныя, хто перажыў катаванні і цяпер вучыцца жыць нанова. За кожнай такой гісторыяй – лёсы, якія змяніліся назаўжды».

    ДЗЕНЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ СІМВАЛАЎ

    33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву краіны – Рэспубліка Беларусь, разам з дзяржаўнымі сімваламі: бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня». З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай: «Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!»

    МЕДЫЯ

    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю і каментарыі наступным СМІ: Belsat (Беларусь), TVP Wilno (Польшча), Радыё Свабода (Беларусь), Belsat (Беларусь), Позiрк (Беларусь).

     

    Отображается файл "IMG_7010.jpg"

    Апошнія навіны