• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выдача візаў для беларусаў, пытанні легалізацыі і супрацоўніцтва падчас старшынства ў G7: Дзяніс Кучынскі з працоўным візітам у Італіі

    14 верасня, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Італію дарадца па пытаннях дыпламатыі Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з прадстаўнікамі Офіса прэм’ер-міністра, Міністэрства ўнутраных справаў і парламента краіны. Аднымі з галоўных тэмаў размоваў з палітыкамі стала ўмацаванне падтрымкі беларусаў і супрацоўніцтва Італіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

    На сустрэчах з кіраўніком Кабінета міністра замежных справаў Франчэска Джэнуардзі, намеснікам дырэктара па палітычных пытаннях і дырэктарам па пытаннях бяспекі пры Міністэрстве замежных справаў Алесандрам Аццоні, з дыпламатычным дарадцам прэм’ер-міністаркі Фабрыцыа Саджыа Дзяніс Кучынскі ўздымаў наступныя пытанні:

    📌 Прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму за злачынствы супраць правоў чалавека і ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне;

    📌 Непрызнанне вынікаў так званых выбараў 2025;

    📌 Супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі падчас старшынства Італіі ў «Вялікай сямёрцы».

    Дзяніс Кучынскі падкрэсліў ключавую ролю Італіі ў падтрымцы Беларусі і падзякаваў за актыўную выдачу візаў для беларусаў – Італія займае другое месца па колькасці выдадзеных візаў беларусам. 

    На сустрэчы з парламентарыямі, а менавіта экс-спікерам Палаты прадстаўнікоў П’ерам Казіні і экс-міністрам замежных спраў Джуліа Тэрцы і кіраўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь» Філіпа Сэнсі і Ліа Куартапеле абмеркавалі: 

    📌 Праца групы «За дэмакратычную Беларусь» у Італіі і план арганізаваць сустрэчу Альянсу ў Рыме;
    📌 Намаганні па вызваленні палітвязняў, у тым ліку – абмеркавалі стан Марыі Калеснікавай.

    Адзначым, што на пленарным пасяджэнні ў Сенаце Джуліа Тэрцы і Філіпа Сэнсі выказалі падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўзнялі пытанне пра стан палітзняволенай Марыі Калеснікавай. 

    Напрыканцы візіту Дзяніс Кучынскі і Юлія Юхно сустрэліся з дыпламатычным дарадцам міністра ўнутраных справаў Італіі Марка Вілані. Бакі абмеркавалі:

    📌 Легалізацыю беларусаў: Міністэрства ўнутраных справаў правядзе кансультацыі з беларускай дыяспарай.

    Дзяніс Кучынскі адзначыў: «Я вельмі ўдзячны італьянскім калегам і сябрам дэмакратычнай Беларусі. Асабліва – за выдачу больш за 30 тысячаў візаў у мінулым годзе. Было важна пачуць, што Італія працягне падтрымліваць нашыя дэмакратычныя памкненні, а палітыка ў дачыненні да рэжыму застанецца нязменнай. Асобная падзяка дыяспары, у прыватнасці – Юліі Юхно за дапамогу ў пытаннях легалізацыі і падтрымку беларусаў Італіі».

    Апошнія навіны