Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай вітае пастанову Апеляцыйнага суда Сербіі аб адмене экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Аднак мы хочам адзначыць: адмена экстрадыцыі – не кропка ў гэтай справе. Дэмакратычныя сілы, праваабаронцы і міжнародныя партнёры працягнуць змагацца за свабоду Андрэя. Мы будзем пільна сачыць за ходам справы і дапамагаць яму давесці сваю пазіцыю да суда. Спадзяёмся, што неўзабаве Андрэй будзе цалкам вызвалены.
Офіс Святланы Ціханоўскай — пра справу Андрэя Гнёта
11 верасня, 2024