«Беларускія палітычныя зняволеныя: што трэба зрабіць, каб іх вызваліць?» – полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі
Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх. Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Беларускія палітычныя зняволеныя: што трэба зрабіць, каб іх вызваліць?», які прайшоў 16 […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на міжнароднай канферэнцыі: «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя» ў Вільні, 2023
«Спадарыня Эвеліна Дабравольская, Спадарыня Анаіс Марын, Спадар Дайнюс Жалімас, Спадарыні і спадары, Перш за ўсё, дазвольце мне падзякаваць Міністэрству юстыцыі Літвы і Law and Democracy Centre за арганізацыю гэтай канферэнцыі. Гэтая канферэнцыя – яшчэ адзін крок у аднаўленні правасуддзя ў Беларусі. Для аднаўлення справядлівасці нам неабходна не толькі вызваліць усіх палітычных зняволеных і правесці свабодныя […]
«Падыход ЕС да Беларусі ў кантэксце шырокага суседства: ці існуе ў ЕС стратэгія?» Полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі
Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх. Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Падыход ЕС да Беларусі ў кантэксце шырокага суседства: ці існуе ў ЕС […]
Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне
Учора Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне. Там з хвіліны маўчання пачалася цырымонія ўручэння медалёў. Беларуская лідарка ўручыла ўзнагароды «Гонар і годнасць» ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета родным беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне, – Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра […]
Замест Гарварда і Кембрыджа ў Беларусі абралі Зімбабвэ
Святлана Ціханоўская: «Канец вясны ў чыноўнікаў атрымалася ператварыць у пекла для выпускнікоў. У шматтысячным чаце многія з іх казалі пра рашэнне з'ехаць з краіны. Такія ад'езды працягваюцца шмат гадоў. І вучоба за мяжой – гэта нармальна. Ненармальна, калі такі выбар – квіток у адзін канец. Раней маладыя беларусы не вярталіся на радзіму толькі з-за ўзроўню […]
«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве. Далучайцеся!
Беларусаў і беларусак могуць выжыць з краіны, пасадзіць у турму, але ніхто і ніколі не зможа знішчыць Беларусь і беларушчыну ўнутры кожнага з нас. Гэта тое, што аб'ядноўвае нас з вамі незалежна ад зацікаўленасці ў палітыцы, ад сімпатыяў да Ціханоўскай ці Пазняка, ад выбару паміж песелем ці асменс-кодасам. Усе мы беларусы. І ўсім нам трэба […]
Святлана Ціханоўская: «Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, не скончылася»
Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола выступілі на саміце жанчын-палітычных лідарак у Бруселі. «Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, не скончылася. Перамога беларусаў над дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі непазбежная. Перамога Украіны над расійскім рэваншызмам – пытанне часу і нашай салідарнасці. Перамога дэмакратыі над тыраніяй – нашая агульная задача і абавязак», – сказала Ціханоўская. […]
Святлана Ціханоўская – пра падрыў дамбы Кахоўскага вадасховішча: «Расія павінна заплаціць за свае злачынствы ва Украіне»
«Расія чарговы раз паказала свету, што стварае пагрозу ўсяму жывому. Гэта наўмыснае знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры, з-за якога пакутуюць нявінныя людзі. Гэты і іншыя выпадкі не застануцца без увагі міжнароднай супольнасці. Расія павінна заплаціць за свае злачынствы ва Украіне. І гэтая плата будзе высокай. Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, я не магу нават уявіць, што вы цяпер […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага
«Вызваліць Беларусь мы можам толькі разам. Нам трэба размаўляць і аб’ядноўвацца. Кожны працуе ў сваім кірунку. Каліноўцы сёння змагаюцца не толькі за Украіну, але і за свабодную Беларусь. Мы падтрымліваем іх працу і ўсіх тых, хто працягвае барацьбу. Я падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм. У нас супольная мэта – свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь», – […]
Патрэбная абарона нацыянальнай ідэнтычнасці і задзейнічанне ўсіх механізмаў для прыцягнення рэжыму да адказнасці. Ціханоўская сустрэлася з Карпентэрам
Падчас візіту ў Вену Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майклам Карпентэрам, амбасадарам ЗША пры АБСЕ. Яна падзякавала амбасадару за падтрымку Маскоўскага механізма АБСЕ па Беларусі, а таксама за ўдзел у міжнародным дні салідарнасці з палітвязнямі. Абмяркоўвалі магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў, а таксама знікненне зняволеных палітычных лідараў, з якімі няма сувязі некалькі месяцаў. Гаварылі пра магчымыя […]
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на імпрэзу «Яднайся», якая пройдзе ў Варшаве 14 чэрвеня
«Усім нам важна не губляць сувязі адно з адным, не аддаляцца, а наадварот шукаць аднадумцаў і будаваць новыя супольнасці. Нам трэба знаходзіць месцы, дзе беларус беларусу беларус. Разбіваць расчараванне – натхненнем. Знаёміцца з людзьмі, якія ствараюць праекты, ініцыятывы, дзеляцца ідэямі – і далучацца да іх. 14 чэрвеня ў вас будзе такая магчымасць. Мы арганізоўваем адкрытую […]
«Рэжым спрабуе ўзмацніць рэпрэсіі, прыкрываючыся вайной». Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі па правах чалавека ў Вене
Мерапрыемства ў Вене прысвечанае 30-годдзю Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека ў Вене, якая адбылася ў 1993 годзе. У сваім выступе Ціханоўская адзначыла, што недастатковая рэакцыя свету на сфальсіфікаваныя беларускія выбары і наступствы ад гэтага, прывялі да эскалацыі рэпрэсіяў, захопу самалёта, штучнага міграцыйнага крызісу, і ў рэшце рэшт — удзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне супраць Украіны. Зараз […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на Саміце жанчынаў-палітычных лідарак у Бруселі, 2023
«Паважаная Прэзідэнтка Мецола, Паважаная Прэзідэнтка Кох-Мерын, Дарагія сябры, Сёння я маю гонар выступаць ад імя беларускага народа, і ў першую чаргу – ад імя беларускіх жанчынаў. У час вайны стала відавочна, што больш жанчынаў у палітыцы азначае больш спагады, чалавечнасці і мудрасці ў нашых рашэннях. Гэта менавіта тыя рэчы, якія нам патрэбныя ў свеце, зараз […]
Святлана Ціханоўская: «Трэба падняць пытанне Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН»
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам i распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, многія з якіх знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі. Абмеркавалі сітуацыю з беларускімі ўцекачамі, якія пазбаўленыя падтрымкі беларускай дзяржавы і сутыкаюцца з шэрагам абмежаванняў. Беларуская лідарка папрасіла Цюрка прыкласці намаганні, каб дабіцца доступу для адвакатаў і сем’яў да палітзняволеных, […]
Святлана Ціханоўская пра вынікі галасавання ў Раду Бяспекі ААН: «Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю – і яна нездавальняючая»
«Сёння Генеральная Асамблея ААН сказала рашучае «не» рэжыму Лукашэнкі на выбарах у Раду Бяспекі ААН. Толькі 38 краінаў аддалі яму свае галасы, тым часам як Славенія атрымала пераканаўчыя 153 галасы. Упершыню ад пачатку крызісу пасля выбараў 2020 года ўсе краіны свету маглі выказацца пра сваё стаўленне да незаконнага рэжыму. 153 дзяржавы прагаласавалі супраць дыктатуры і […]
Кіраўнік МЗС Аўстрыі прапанаваў перадаць у Гаагу доказы пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі
Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам. Яна перадала справаздачу НАУ пра датычнасць рэжыму Лукашэнкі і прадпрыемстваў, звязаных з Беларуськаліем, да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў. Міністр прапанаваў перадаць доказы ў Міжнародны крымінальны суд для правядзення расследавання. Асобна абмеркавалі сітуацыю з размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што гэта […]
Падтрымка беларускіх кампаніяў і дапамога ў распрацоўцы рэформаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі
Сёння Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Аўстрыю, дзе сустрэлася з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Беленам. Ціханоўская прапанавала Аўстрыі прыняць захады, каб мясцовыя кампаніі спынілі супрацу з рэжымам і падтрымлівалі беларускія кампаніі ў выгнанні. Бакі абмеркавалі падтрымку праваабаронцаў, дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў і распрацоўцы рэформаў для новай Беларусі. Таксама гаварылі пра размяшчэнне ядзернай зброі […]
Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя
У канферэнцыі акрамя Святланы Ціханоўскай прымуць удзел прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, міністарка юстыцыі Літвы Эвеліна Дабравольска, кіраўнік Law and Democracy Centre Дайнюс Жалімас, а таксама спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі з генпракурорамі Літвы і Польшчы. У Канферэнцыі таксама […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння з’явілася інфармацыя, што ў РАУС горада Ліды раптоўна памёр Дзмітрый Сарокін»
Святлана Ціханоўская: «Сёння з'явілася інфармацыя, што ў РАУС горада Ліды раптоўна памёр Дзмітрый Сарокін. Нам яшчэ невядомыя прычыны таго, чаму Дзмітрый знаходзіўся ў РАУС, але гэта ўжо не першы раз, калі сілавікі затрымліваюць яго. Інфармацыі пра прычыну смерці 37-гадовага Дзмітрыя пакуль няма. Трагедыя адбылася яшчэ ў чацвер, 1 чэрвеня, а сілавікі па-ранейшаму ўсё хаваюць і […]
Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык узялі ўдзел у днях салідарнасці «Культура ў эміграцыі» ў Кракаве
3-4 чэрвеня праходзілі мерапрыемствы «Культура ў эміграцыі», прысвечаныя падтрымцы і салідарнасці з беларускімі творцамі. Удзел у мерапрыемствах узялі Святлана Ціханоўская, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, а таксама Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Ганна Янкута, Марыя Бонет, Віктар Сямашка і іншыя. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у якой […]
«Беларуская культура ў выгнанні і перспектывы вольнай Беларусі». Выступ Святланы Ціханоўскай на мерапрыемстве «Культура ў эміграцыі» у Кракаве, 2023
«Ваша эксцэленцыя пан амбасадар Артур Міхальскі, Пан Аркады Жэгоцкі, Віцэ-дырэктарка Ёана Вайда, Шаноўная пані дырэктарка Дамініка Каспровіч, Шаноўны пан старшыня Ян Пекла, Дарагія беларусы, Дарагія польскія і ўкраінскія сябры! Дазвольце мне пачаць свой зварот цытатай нашага з вамі супольнага класіка. Гэтыя словы Адама Міцкевіч напісаў у выгнанні. У Польшчы, Літве і Беларусі іх ведаюць бадай […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZElfu2spz0iE9ZMo4iyom1lcKMq9gO1LL_l Размова пройдзе ў панядзелак, 5 чэрвеня, з 13:00 да 14:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу […]
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у днях салідарнасці «Культура ў эміграцыі» ў Кракаве
3-4 чэрвеня адбудуцца мерапрыемствы «Культура ў эміграцыі», прысвечаныя падтрымцы і салідарнасці з беларускімі творцамі. Дні салідарнасці будуць праходзіць у кракаўскім Істытуце культуры «Віла Дэц’юша», які падтрымлівае рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў культуры. 4 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіць з прамовай на тэму «Перспектывы вольнай Беларусі». Таксама ўдзел у мерапрыемствах возьме прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна […]
Візы для беларусаў і магчымасці рэабілітацыі для добраахвотнікаў: Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Славакіі
Падчас візіту ў Браціславу Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Славакіі Міраславам Улахоўскім. Яны абмеркавалі сітуацыю з палітычнымі вязнямі, прыцягненне вінаватых да адказнасці, незаконнае размяшчэнне ядзернай зброі. Ціханоўская адзначыла неабходнасць раздзяляць рэжым і беларусаў. Міністр запэўніў, што Славакія працягне падтрымліваць дэмакратычны рух і выдаваць візы беларусам у Мінску. Міністр звярнуў увагу на тое, што […]
Святлана Ціханоўская: «Ад такой палітыкі дзяржавы пакутуем не толькі мы – пакутуюць нашыя дзеці»
«Бацькі з Беларусі скардзяцца на тое, у што зараз ператварылася адукацыя ў нашай краіне. Дзіцячыя садкі, школы і ўніверсітэты больш не належаць дзецям, прапаганда выкарыстоўвае іх у сваіх мэтах. Ідэолагі лезуць у галовы да дзяцей, нават да зусім малых. І ў іх няма задачы навучыць дзяцей нечаму важнаму, іх мэта – прывіць любоў да войска, […]
«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве. Далучайцеся!
Асабліва пасля 2020 года беларусаў раскідала па ўсім свеце, але ж усе мы хочам бачыць вакол сябе людзей, якія могуць падтрымаць і дапамагчы. І таму дзе б мы ні знаходзіліся, нам важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў. Бо менавіта так у нас будзе магчымасць падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі. А каб […]
Святлана Ціханоўская – пра дзяржаву, дзе чыноўніку важна падаць справаздачу наверх і абараніць сябе, а не грамадзяніна і яго правы
Святлана Ціханоўская: «Я выдатна ведаю, колькі намаганняў прыкладаюць дзеці, каб паспяхова прайсці цэнтралізаванае тэставанне – дакладней, з гэтага года ўжо цэнтралізаваны іспыт. Гэта заўсёды бяссонныя ночы, гэта падручнікі і дапаможнікі кожны дзень, гэта рэпетытары і дадатковыя заняткі ў школах. І вось выпускнікі сутыкнуліся з сутнасцю сістэмы – РІКВ нават не змог правільна падлічыць балы школьнікаў. […]
Святлана Ціханоўская выступіла на форуме GLOBSEC у Браціславе
У сваім выступе Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць да рашучасці ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў, падтрымкі Беларусі і Украіны. Яна адзначыла, што Украіна не толькі ваюе за сваю тэрыторыю, але за каштоўнасці, якія падзяляюць усе дэмакратычныя краіны. Паводле яе словаў, вельмі важна рыхтавацца да новага вакна магчымасцяў, калі яно адкрыецца. Поспехі Украіны аслабяць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі, […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных справаў Паўночнай Македоніі, які старшынюе зараз у АБСЕ
Святлана Ціханоўская і Буяр Асмані абмеркавалі крызіс, у якім апынулася АБСЕ, пасля дэструктыўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Раней афіцыйная дэлегацыя Мінска і Расія заблакавалі старшынства Эстоніі ў арганізацыі. Таксама Святлана Ціханоўская і Буяр Асмані абмеркавалі вынікі справаздачу Маскоўскага механізму і наступныя крокі па яго імплементацыі, а таксама супольныя дзеянні краін АБСЕ на выпадак розных […]