• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Я звычайная беларуска, і адчуваю, што звычайны беларус хацеў бы бачыць ад маёй працы – такой і застаюся»

    20 жніўня, 2024

    Падчас гутаркі з украінскім тэлеканалам FREEDOM беларуская лідарка падзялілася адчуваннем сябе ў палітыцы, распавяла пра стомленасць ад барацьбы, адносіны да расійскай апазіцыі і канкурэнцыю ў дэмакратычных сілах.

    Прыводзім яркія цытаты з размовы:

     📌 «Палітыка не стала мне зусім блізкай. Я разумею, што я павінна гэта рабіць, каб вярнуць Беларусь беларусам. Каб тата маіх дзяцей вярнуўся да нас. Каб тысячы разарваных сем’яў змаглі ўз’яднацца».

    📌 «Я вучылася ў працэсе, у мяне не было палітычнай адукацыі. Я вучылася ў лепшых: у прэзідэнтаў, прэм’ер-міністраў. Вось так па ходзе. Я не закасцянела. Я звычайная беларуска, і адчуваю, што звычайны беларус хацеў бы бачыць ад маёй працы – такой і застаюся».

    📌 «Трэба напамінаць, трэба крычаць пра свой боль. Я так часта чую пра стомленасць, што ў мяне ўжо стомленасць ад гэтай стомленасці».

    📌 «Цяпер мы ўсе адно за аднаго. Я і сваім калегам кажу, што пасля новых сумленных выбараў, магчыма, і пачнецца змаганне, усе будуць грызціся. Але цяпер не той час. У нас цяпер адзін вораг: не мы адно аднаму, а ў нас адзін вораг – і мы з ім змагаемся».

    📌 «Са мной няма канкурэнцыі, таму што я першапачаткова заявіла: мая мэта – гэта правесці новыя сумленныя выбары ў Беларусі. Я не буду ў іх браць удзел, не трэба са мной канкурыраваць. Я – прылада ў вашых руках. Мая пазіцыя: не трэба са мной змагацца, станавіцеся побач са мной. Я не наперадзе вас, а разам з вамі. І тое, што ў мяне не з’явілася ніякіх палітычных амбіцый, таксама, напэўна, дапамагае».

    📌 «Лёгка дакладна не будзе. Я рыхтую беларусаў да гэтага: што, магчыма, на пэўным этапе будзе нават нейкае расчараванне, таму што Беларусь у даўгах, як у шаўках. Мы павінны перабудоўваць усю нашую эканоміку. Зараз усіх варыянтаў не прапрацуеш, але над агульнымі, канцэпцыйнымі рэчамі мы працуем».

    Апошнія навіны