Сёння – Міжнародны дзень гуманітарнай дапамогі, які прысвечаны арганізацыям і іх супрацоўнікам, што дапамагаюць людзям у цяжкім становішчы. Гэты дзень падкрэслівае важнасць глабальнай салідарнасці і падтрымкі.
Цягам апошніх чатырох гадоў беларусы сутыкнуліся з бясконцымі палітычнымі рэпрэсіямі, якія прывялі да затрыманняў, катаванняў і турэмнага зняволення. Як вынік, людзі апынуліся на мяжы выжывання. І таму ім неабходная фінансавая, юрыдычная, псіхалагічная і медычная дапамога – менавіта гэтым і будзе займацца Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных.
Як і каму будзе аказвацца дапамога, хто за гэта адказны і якая роля Офіса ў гэтым? На пытанні адказвае галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў відэа.