Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве, расказаў BGMedia пра шлях да беларускасці і перспектывы вырашэння «моўнага пытання»:
📌«Для мяне вельмі важна, каб людзі прынялі дэмакратыю, а не дыктатуру. І калі на рускай мове мне ўдасца лепш давесці ім, што дэмакратыя гэта добра, то я буду гаварыць па-руску. Бо толькі тады, калі большасць беларусаў стануць прыхільнікамі дэмакратыі, у нас адбудуцца дэмакратычныя змены, тады і вернецца беларушчына».
📌«Я не думаю, што Лукашэнку нехта спрабаваў падштурхнуць на беларускамоўныя рэйкі. Лукашэнка – ад пачатку да канца – быў савецкім, і тут ён застаўся паслядоўным».
📌«Зараз я цалкам перайшоў на беларускую мову. Само знаходжанне за межамі Беларусі таксама накладвае пэўныя абавязкі. Тут я значна больш карыстаюся беларускай мовай, чым якой іншай».
📌«У праекце новай Канстытуцыі Беларусі моўнае пытанне мы жорстка не прапісвалі, улічваючы ролю рускай мовы ў жыцці краіны сёння. Але я за тое, каб зафіксаваць у праекце канстытуцыі новай Беларусі, што адзіная дзяржаўная мова – беларуская, і зафіксаваць пераходны перыяд, цягам якога мы пяройдзем да адной дзяржаўнай, беларускай мовы».
📌«На пачатку працы ў Вярхоўным Савеце 4 чалавекі размаўлялі на беларускай мове. А калі заканчвалася кадэнцыя, то ўсе кіраўнікі камісій падавалі свае даклады па-беларуску – гэта яшчэ адзін аргумент за тое, што мая канцэпцыя можа спрацаваць».