• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі Байбай Бражэ

    12 сакавіка, 2026

    12 сакавіка падчас рабочага візіту Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністаркай замежных справаў Латвіі Байбай Бражэ.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанне палітвязняў і гуманітарны трэк: падтрымку вызваленых і іх сем’яў, а таксама магчымасць дапамогі праз Міжнародны гуманітарны фонд.

    Таксама гаворка ішла пра практычныя крокі для беларусаў у Латвіі, у тым ліку неабходнасць тэхнічных рашэнняў, якія дазваляюць людзям захоўваць мабільнасць і падтрымліваць сувязь з роднымі.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Латвіі за пастаянную ўвагу да беларускай тэмы і за падтрымку беларусаў, якія апынуліся ў складаных абставінах.

    Святлана Ціханоўская: «Для нас важна, каб беларусы ў Латвіі адчувалі сябе ў бяспецы, не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі ў выгнанні і мелі магчымасць падтрымліваць сувязь з роднымі. Трэба, каб рэжым не мог ізаляваць беларускае грамадства».

     

    Апошнія навіны