Што такое асабістыя размовы і як на іх трапіць?
Святлана Ціханоўская: «Кожны тыдзень у мяне праходзяць асабістыя размовы з беларусамі, і я б хацела распавесці вам больш пра гэты фармат камунікацыі. Па-першае, гэта размовы, на якія можа прыйсці кожны ахвочы. Падчас размовы вы можаце задаць пытанні, падзяліцца сваімі ідэямі ці абмеркаваць сваю праблему. Па-другое, гэта бяспечны спосаб камунікацыі са мной і маёй камандай. Усе […]
01 сакавіка, 2023
«Трымаць дзверы адчыненымі для беларусаў і ізаляваць усіх, хто на баку рэжыму». Ціханоўская выступіла ў Цэнтры еўрапейскіх палітычных даследаванняў
28 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў у Бруселі. Удзел у дыскусіі таксама прынялі Еўракамісарка Маргрэт Вестагер і Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Бурыч. «Мы не павінны дазваляць дыктатарам, якія ўцягнулі нас у цёмнае мінулае, шантажаваць ці палохаць нас. Абавязанне Еўропы падтрымаць пераход Беларусі да дэмакратыі было б эфектыўным […]
01 сакавіка, 2023
Святлана Ціханоўская пракаментавала новы прысуд Сяргею Ціханоўскаму
«Яшчэ паўтара гады няпраўны суд вырашыў «даважыць» майму мужу. Сваёй віны Сяргей Ціханоўскі не прызнаў. Таму што ён не павінен сядзець не толькі гэтыя паўтара года, ён не павінен знаходзіцца ў турме ўвогуле. Праца суддзяў і пракурораў, якія выносілі гэты прысуд, складаецца толькі ў выдумлянні новых спосабаў рэпрэсій над беларусамі. Ніякага дачынення да правасуддзя яна не мае. Мы вядзём канал «Турма для жыцця». І я вельмі чакаю таго часу, калі мы вызвалім Сяргея і ўсіх палітвязняў з гэтага пекла. І гэты канал ператворыцца з апісання жыцця майго мужа ў гісторыю, якой Беларусь больш ніколі не паўторыць».
27 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская пракаментавала тэрміны, якія пракурор запытаў для яе і іншых фігурантаў «справы»
«Абвінавачванне ад 12 да 19 гадоў тым, хто цяпер не ў Беларусі, – найлепшы прыклад таго, як насамрэч рэжым ставіцца да беларусаў, якія выступаюць за дэмакратыю. Вось наколькі шчырыя намеры любых камісій, якія зазываюць беларусаў дадому. Таму я яшчэ раз хачу паўтарыць: дарагія беларусы, паклапаціцеся пра сваю бяспеку, наколькі гэта магчыма. А тым людзям, якім […]
27 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Брусель з 28 лютага па 2 сакавіка
28 лютага Святлана Ціханоўская выступіць на мерапрыемстве са студэнтамі Каледжа Еўропы і слухачамі Еўрапейскай дыпламатычнай акадэміі. Там яе сустрэне Рэктар Федэрыка Магерыні, экс-Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі. Таксама прыме ўдзел у панэльных дэбатах, прысвечаных 40-годдзю CEPS: Еўропа, якую мы хочам. Еўропа, якая нам патрэбная. Дэбаты пройдуць сумесна з Маргрэт Вестагер […]
27 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская выступіла на мітынгу, прысвечаным Мікалаю Статкевічу, які правёў ужо 1000 дзён за кратамі, і ўсім беларускім палітвязням
Святлана Ціханоўская: «Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі правялі ўжо 1000 дзён за кратамі. Страшная лічба. І хоць нашыя мужчыны – яны мужныя, нязломныя, і вытрываюць. Але гэта таксама 1000 дзён скрадзеных і ў іх семʼяў. У нас у кватэры паўсюль фотаздымкі Сяргея, каб дзеці не забывалі, як ён выглядае. Мы кожны тыдзень разам глядзім яго […]
26 лютага, 2023
Зварот Святланы Ціханоўскай да Парламенцкай асамблеі АБСЕ. 24 лютага 2023 г., Вена
«Паважаная Прэзідэнт Маргарэта Седэрфельт! Паважаны генеральны сакратар Раберта Мантэла! Паважаныя высокія асобы, дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар і прывілей звяртацца да вас сёння ад імя беларускага народа, які працягвае бясстрашна змагацца за свабоду і дэмакратычныя каштоўнасці. Важна, каб голас Беларусі быў пачуты. Мы падзяляем каштоўнасці Парламэнцкай асамблеі АБСЭ. І я ўпэўненая, што вельмі хутка […]
25 лютага, 2023
Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Святлана Ціханоўская наведала пастаянную місію Украіны пры АБСЕ
Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй украінскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Мікітам Патураевым, які раней быў саветнікам прэзідэнта Зяленскага, а цяпер з'яўляецца кіраўніком камітэта па гуманітарных справах у Вярхоўнай Радзе Украіны. На сустрэчы таксама прысутнічалі і іншыя дэпутаты Вярхоўнай Рады з іншых фракцый. Ціханоўская выказала падтрымку і салідарнасць украінскаму народу на гадавіну вайны. Яны абменьваліся думкамі наконт суместных дзеянняў, ў […]
24 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская адзначыла гадавіну вайны ў Вене, наведаўшы ўкраінскую выставу
Там зроблена інсталяцыя разбомленых украінскіх дамоў, фатаграфіі знішчаных гарадоў, фатаграфіі, якія паказваюць мужнасць украінскіх байцоў. Было вельмі шмат беларускіх бела-чырвона-белых і ўкраінскіх жоўта-блакітных сцягоў. Эту выставу зрабіла ўкраінская дыяспара, але акцыю падтрымалі і шматлікія беларусы, якія жывуць у Аўстрыі. Ціхановская гаварыла з удзельнікамі. Яна выказала словы салідарнасці і падтрымкі ўкраінцам, якія там знаходзяцца. Удзельнікі акцыі […]
24 лютага, 2023
Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але яго падтрымала толькі Расія
У залі прысутнічалі ўсе дэлегацыі, у тым ліку расійская і лукашэнкаўская. Калі прэзідэнтка Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала на зацвярджэнне парадак дня, Савіных выступіў з пратэстам. Ён заявіў, што Святлана Ціханоўская нібыта не мае права выступаць, таму што «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады». Калі выступаў Савіных, шэраг дэлегацыяў пакінулі залю. Прэзідэнтка […]
24 лютага, 2023
«Без Беларусі любая сістэма бяспекі будучыні будзе ўразлівай». Зварот Ціханоўскай да народа Украіны
«24 лютага мінулага года расейскія танкі з тэрыторыі Беларусі разбурылі апошнія ілюзіі пра тое, што ў нашых народаў можа быць бяспечная будучыня побач з агрэсіўнай імперыяй. Расія не паважае наш суверэнітэт і нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Расія – агульная пагроза для нашых краін. Каб наблізіць перамогу, нам трэба дзейнічаць разам. Беларусь павінна стаць часткай рэгіянальнай сістэмы […]
24 лютага, 2023
«Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы». Зварот Ціханоўскай на гадавіну вайны
«Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы – асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты. Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. […]
24 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская абмеркавала супрацоўніцтва са спікерам парламента Аўстрыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам аўстрыйскага парламента Вольфгангам Саботкам (Wolfgang Sobotka). Гэта была першая сустрэча палітыкаў. Святлана падзякавала аўстрыйскаму парламенту ў асобе спікера за непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычнай супольнасці, за парламенцкія ініцыятывы і рэзалюцыі з асуджэннем рэжыму і яго ролі ў вайне і за падтрымку незалежнасці дэмакратычнай Беларусі. Яны абмеркавалі пытанні — магчымасці стажыровак […]
23 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская дамовілася аб фармаце дапамогі беларусам міністэрства юстыцыі Аўстрыі
Святлана Ціханоўская правяла рабочую сустрэчу з аўстрыйскай міністэркай юстыцыі доктарам Альмай Задзіч (Dr. Alma Zadić). Яны абмеркавалі пытанні: — адкрыцця справаў у Аўстрыі па ўніверсальнай юрысдыкцыі; — пачатку папярэдняга расследавання ў міжнародным крымінальным судзе злачынстваў рэжыму; — арганізацыi трэнінгаў для беларускіх праваабаронцаў і юрыстаў на тэму міжнародных механізмаў прыцягнення злачынцаў да адказнасці. Таксама на сустрэчы дамовіліся пра супрацоўніцтва паміж […]
23 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі пра тое, што вайна была непазбежная
Сёння Лукашэнка заявіў, што ўварванне Расіі ва Украіну нібыта было непазбежным. На гэта адрэагавала нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская: «Адзінае, што было непазбежна – гэта ўцягванне ў вайну Лукашэнкі, які не можа сказаць «не» свайму «старэйшаму брату». Гэтую вайну было вельмі проста пазбегнуць: не пачынаць яе. І ўжо сапраўды не станавіцца саўдзельнікамі. Не даваць тэрыторыю Беларусі […]
23 лютага, 2023
Ціханоўская выступіла перад пасламі АБСЕ і заклікала запусціць Маскоўскі механізм па Беларусі
Удзел бралі 38 паслоў з краінаў АБСЕ. Слуханні арганізавалі дэлегацыі Швецыі, ЗША, Літвы і Еўрапейскага Саюза. Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой заклікала АБСЕ перазапусціць Маскоўскі механізм па Беларусі на тэму гуманітарнай катастрофы, масавых парушэнняў правоў чалавека і саўдзелу рэжыму ў вайне. Маскоўскі механізм дапаможа зрушыць справы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах. Таксама […]
23 лютага, 2023
Ціханоўская папрасіла мэра Вены Міхаэля Людвіга адкрыць праграму для дзеячоў культуры і падтрымаць незалежныя прафсаюзы
Сустрэча адбылася 23 лютага ў ратушы Вены. Гэта першая сустрэча Ціханоўскай і мэра. Удзел бралі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Яны гаварылі пра падтрымку беларускай дыяспары ў Вене, арганізацыю мерапрыемстваў, кніжных выставаў, прысвечаных Беларусі. Гаварылі таксама пра запуск абменаў ці рэзідэнцыяў для рэпрэсаваных беларускіх творцаў, падобныя праграмы ўжо існуюць у Грацы і Зальцбургу. Таксама Ціханоўская папрасіла […]
23 лютага, 2023
Святлана Ціханоўская пра Сяргея, які 1000 дзён за кратамі
Святлана Ціханоўская: «Сёння тысяча дзён з дня незаконнага затрымання Сяргея. 1000 дзён як я ўпэўненая, што мой каханы муж аказаўся нашмат мацней, чым думаў пра сябе сам. І кожны дзень з гэтай тысячы я па ім сумую, як сумуюць тысячы беларусаў і беларусак па сваіх блізкіх. Вызваленне палітвязняў – гэта пытанне, з якім мы засынаем […]
23 лютага, 2023
Ціханоўская выступіла на дэбатах Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) «Еўрапейская палітыка добрасуседства – беларускі шлях». Уся прамова
22 лютага Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Яна заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства. Вось цалкам прамова Святланы Ціханоўскай: «Паважаны прэзідэнт ЕЭСК Крыста Швенг, шаноўныя ўдзельнікі, дарагія сябры! Маю гонар выступаць сёння перад вамі ад імя […]
23 лютага, 2023
Ціханоўская ў Бруселі заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства
22 лютага Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Прамову слухалі больш за 300 дэлегатаў з 27 краінаў, сярод іх прадстаўнікі прыватнага сектару, прафсаюзаў, грамадзянскай супольнасці. Падчас выступу Святлана Ціханоўская: – распавяла пра крымінальныя справы Бяляцкага і вясноўцаў, Ігара і Дарʼі Лосікаў, Ціханоўскага, адваката Брагінца, прафсаюзных лідараў; – заклікала […]
22 лютага, 2023
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Люты 2023 / Выпуск 2
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца […]
22 лютага, 2023
Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі
Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта. На сустрэчы прадстаўнікі ўніверсітэта пацвердзілі, што ўніверсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі. Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне. Акрамя таго, Талінскі ўніверсітэт пацвердзіў, што зняў абмежаванні з беларускіх студэнтаў і зноў […]
21 лютага, 2023
«Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову — зварот Святланы Ціханоўская да Дня роднай мовы
Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Сёння – Дзень роднай мовы. Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Хтосьці можа сказаць, што гэта не яго выбар, што ён так прызвычаіўся, што бацькі так навучылі, што з маленства чуў толькі рускую […]
21 лютага, 2023
Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube, каб абмеркаваць беларускую мову ў прадуктах гэтай кампаніі
Удзел у сустрэчы бралі віцэ-прэзідэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнтка Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель. Святлана Ціханоўская падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты пры выкарыстанні сэрвісаў Google i Youtube. Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google […]
19 лютага, 2023
Ціханоўская размаўляла з міністрам замежных справаў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу
Ціханоўская падзякавала міністру за дапамогу з вырашэннем візавых і міграцыйных пытанняў беларусаў. Пра што дамовіліся: – У бліжэйшыя тыдні ў Вільню прыбудзе дыпламатычны спецпасланнік Эстоніі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю, які будзе працаваць са Святланай Ціханоўскай і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. – Талін падтрымае адкрыццё прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі, якое будзе працаваць на рэгіён. – Ціханоўская і […]
19 лютага, 2023
Ціханоўская сустрэлася з былой спікеркай Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пелосі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Ціханоўская і Пелосі абмеркавалі неабходнасць устойлівай пазіцыі ў падтрымку Беларусі, падтрымку для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў, у прыватнасці «Радыё Свабода», якое фінансуецца Кангрэсам ЗША. Пелосі прыняла запрашэнне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзенню слуханняў у Кангрэсе ЗША па ролі Лукашэнкі ў вайне і падтрымцы намаганняў беларусаў па абароне […]
19 лютага, 2023
Святланы Ціханоўскай на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Беларусь павінна выйсці з АДКБ і Саюзнай дзяржавы»
Святлана Ціханоўская: «Я лічу, што дэмакратычныя перамены ў Беларусі стануць лепшай дапамогай для перамогі Украіны. Сёння я хачу падзяліцца нашым бачаннем зменаў у Беларусі: 1) Беларусь выйдзе з саюзнай дзяржавы з Расіяй. Пасля 24 лютага мы не бачым перспектыў партнёрства з Расейскай Федэрацыяй. Усе пагадненні паміж рэжымам Лукашэнка і Расеяй, падпісаныя пасля выбараў 2020 года, павінны быць […]
18 лютага, 2023
Прамова Святланы Ціханоўскай на прэс-канферэнцыі аб дэмакратычнай Беларусі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 2023
«Дарагія сябры, паважаныя прадстаўнікі прэсы, Для мяне вялікі гонар выступаць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ад імя беларускага народа і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Я была рада сустрэцца з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, з прэзідэнтам Урсулай фон дэр Ляен, з абраным прэзідэнтам Чэхіі Пётрам Паўлам і з многімі іншымі высокімі асобамі, якія прадстаўляюць народы, якія […]
18 лютага, 2023
Прапановы па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і ініцыятываў у сферы беларускай культуры і адукацыі: сустрэча Ціханоўскай і Сораса ў Мюнхене
Святлана Ціханоўская і Джордж Сорас абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Сорас сказаў, што згадвае пра Беларусь падчас сустрэчаў і зычыць дэмакратычных пераменаў нашай краіне, і дадаў, што ў першы дзень Мюнхенскай канферэнцыі скончыў свой выступ згадкай пра Беларусь. Таксама Джордж Сорас згадаў, як яго фонд быў вымушаны выехаць з Беларусі. Паводле філантропа, гэта была першая краіна, […]
18 лютага, 2023