Напрыканцы другога дня Канферэнцыі «Новая Беларусь» былі ўкладзеныя важныя дэкларацыі і заява, якія падкрэсліваюць найважнейшыя пазіцыі дэмакратычных сілаў па шэрагу значных пытанняў.
Офіс Святланы Ціханоўскай распавёў пра сутнасць і важнасць гэтых дакументаў:
Заява тычыцца выбараў 2025 года. Дэмакратычныя сілы падкрэсліваюць, што Аляксандр Лукашэнка не павінен быць дапушчаны да гэтых прэзідэнцкіх выбараў па двух асноўных прычынах:
📎 Ён знаходзіцца ва ўладзе ў тры разы даўжэй, чым дазваляе беларуская Канстытуцыя аднаму і таму ж чалавеку.
📎 Лукашэнка вінаваты ў незаконным захопе ўлады, таму яму не месца ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
🔴 Дэкларацыя аб адказнасці і аднаўленні справядлівасці.
Другая заява звязаная з пытаннямі справядлівасці:
📎 Дэмакратычныя сілы заяўляюць, што Аляксандр Лукашэнка і іншыя асобы, датычныя да злачынстваў супраць чалавечнасці і супраць беларусаў, павінныя панесці пакаранне.
📎 Усе, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў, павінныя быць рэабілітаваныя.
📎 Дэмакратычныя сілы падкрэсліваюць, што не збіраюцца нікога пераследаваць або ладзіць «паляванне на ведзьмаў» у сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі.
🔴 Дэкларацыя аб знешнепалітычных прыярытэтах дэмакратычнай Беларусі.
Трэцяя заява ўяўляе сабой дэкларацыю аб знешнепалітычных прыярытэтах дэмакратычных сілаў:
📎 Яны падкрэсліваюць свой еўрапейскі выбар для Беларусі і выказваюць падтрымку Украіне ў яе справядлівай барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасць.
Такім чынам, гэтыя тры заявы адлюстроўваюць ключавыя мэты і задачы дэмакратычных сілаў Беларусі, накіраваныя на пабудову свабоднага, справядлівага і квітнеючага грамадства.
🔴 Праект дэкларацыі аб падтрымцы працы незалежных медыя.
Дэмакратычныя сілы:
📎 Падкрэсліваюць павагу да незалежнасці рэдакцыйнай палітыкі СМІ.
📎 Адзначаюць неабходнасць праграмнай і інстытуцыйнай падтрымкі для незалежных медыяў і блогераў, асобна падкрэсліваюць важнасць захавання і падтрымкі тэлеканалу «Белсат».
🔴 Праект дэкларацыі аб неабходнасці вызвалення і падтрымкі палітвязняў.
📎 Дэмакратычныя сілы патрабуюць не торлькі вызвалення палітвязняў, але і падкрэсліваюць, што гэта мусіць быць неразрыўна звязана са спыненнем палітычна матываваных рэпрэсіяў.
📎 Рашуча асуджаюць і патрабуюць спыніць практыку інкамунікада, калі людзей за кратамі трымаюць у поўнай ізаляцыі ад знешняга свету.
📎 Абяцаюць дамацца вызвалення палітвязняў, выкарыстоўваючы ўсе неабходныя інструменты: санкцыйны і дыпламатычны ціск на рэжым, працу па гуманітарным спісе і гуманітарныя перамовы.
📎 Заклікаюць усіх да падтрымкі рэпрэсаваных, міжнародныя арганізацыі і асабіста неабыякавых людзей па ўсім свеце? бо любой крок важны.
🔴 Праект дэкларацыі аб моладзевай палітыцы Дэмакратычных Сілаў Беларусі.
📎 Усталёўвае прыярытэты і падыходы для падтрымкі і пашырэння правоў беларускай моладзі, забеспячэння іх актыўнага ўдзелу ў дэмакратычным развіцці краіны і прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў.
📎 Забяспечвае структураваны падыход да абароны правоў моладзі, садзейнічае роўнасці і недыскрымінацыі, а таксама ўмацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва і салідарнасць сярод моладзі.
Такім чынам, гэтыя заявы адлюстроўваюць ключавыя мэты і задачы дэмакратычных сілаў Беларусі, накіраваныя на пабудову свабоднага, справядлівага і квітнеючага грамадства.