• Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Русский
  • Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Канферэнцыя Новая Беларусь

    Запрашаем прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных структураў, актывістаў, прадпрымальнікаў і экспертаў на канферэнцыю, на якой абмяркуем, як змяніць сітуацыю. Мы прааналізуем мінулы год, ацэнім дасягненні і памылкі, і вызначым шляхі для далейшага развіцця. Ад нашых рашэнняў залежыць будучыня Беларусі.

    Дакументы Канферэнцыі Новая Беларусь

    Запрашаем прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных структураў, актывістаў, прадпрымальнікаў і экспертаў на канферэнцыю, на якой абмяркуем, як змяніць сітуацыю. Мы прааналізуем мінулы год, ацэнім дасягненні і памылкі, і вызначым шляхі для далейшага развіцця. Ад нашых рашэнняў залежыць будучыня Беларусі.

    Праграма

    3 ЖНІЎНЯ

    3 ЖНІЎНЯ

    4 ЖНІЎНЯ

    4 ЖНІЎНЯ

    САЙД ІВЭНТЫ [2, 5 ЖНІЎНЯ]

    САЙД ІВЭНТЫ [2, 5 ЖНІЎНЯ]

    09:30

    Рэгістрацыя ўдзельнікаў, welcome tea/coffee

    10:30

    Пачатак 1-га дня Канферэнцыі.

    Падрабязней

    Вітальныя словы, план працы на дзень. Прэзентацыя вынікаў дзейнасці дэмакратычных сіл у 2023-2024 гадах

    10:35

    Уступная прамова Нацыянальнай лідаркі Беларусі і Кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, Святланы Ціханоўскай

    10:40

    Прывітальнае слова старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы

    10:45

    Панэль 1.
    
Адказы дэмакратычных сіл на ключавыя выклікі

    Падрабязней

    Як пераадолець тэндэнцыю да з’яўлення разрыву паміж беларусамі і дэмакратычнымі сіламі, людзьмі ўнутры краіны і тымі, хто быў вымушаны яе пакінуць? «Выбары-2025»: як не даць перагарнуць старонку? Як абараніць незалежнасць Беларусі? Як рэагаваць на магчымую эскалацыю вайны ці ўцягванне ў яе беларускага войска?

    Мадэрацыя:
    Фёдар Паўлючэнка / Галоўны рэдактар Reform.news

    Спікеры_кі:

    • Франак Вячорка / Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай
    • Павел Латушка / Намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення
    • Анжаліка Мельнікава / Cпікерка Каардынацыйнай Рады
    • Станіслава Гліннік / Віцэ-спікерка Каардынацыйнай Рады
    • Алена Жываглод / Кіраўніца грамадскай арганізацыі *Сумленныя людзі
    • Андрэй Ягораў / Чалец Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы»)

    11:45

    Пытанні панэлістам_кам з залі і анлайна

    12:10

    Кава-паўза, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    12:35

    Панэль 2.
    
Больш Еўропы беларусам у 2025 годзе.

    Падрабязней

    Як спрыяць мабільнасці беларусаў? Як не дапусціць жалезнай заслоны на мяжы і трымаць еўрапейскія дзверы для беларусаў адчыненымі? Што трэба для падвышэння эфектыўнасці і даступнасці адукацыйных праграмаў і магчымасцяў прафесійнай рэалізацыі? Чым яшчэ можна адказаць на ўсё большую арыентацыю Беларусі ў бок Расіі? Як перамагчы ўстаноўку: «Беларусаў у Еўропе не чакаюць»? Як працаваць з санкцыямі, каб Еўропы ў Беларусі стала больш? Як прыцягваць фокус увагі міжнароднай супольнасці на Беларусь?

     

    Мадэрацыя:
    Сяргей Пеляса / Журналіст, палітычны каментатар тэлеканалу “Белсат”, вядоўца і выдаўца міжнародных праграм на “Белсаце”, TVP WORLD i TVP INFO

    Спікеры_кі:

    • Уладзімір Астапенка / Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі
    • Валерый Мацкевіч / Кіраўнік апарата Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец Каардынацыйнай Рады (фракцыя Еўрапейскі выбар)
    • Аляксандра Мамаева / Каардынатарка Народных Амбасадаў Беларусі, чалец КР
    • Артур Міхальскі / Упаўнаважаны Міністра замежных спраў Польшчы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Амбасадар Польшчы ў Беларусі ў 2018-2023
    • Роза Турарбекава / Кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка, ганаровая стыпендыятка Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Уорыкскага ўніверсітэта
    • Анатоль Лябедзька / Прадстаўнік супольнасці палітычных партый, дырэктар цэнтра «Еўрапейскі Дыялог»
    • Аляксандр Мілінкевіч / Канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, адзіны кандыдат ў прэзідэнты аб’яданых дэмсілаў у 2006 г.

    13:35

    Пытанні панэлістам_кам з залі і анлайна

    14:00

    Перапынак на абед, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    14:40

    Панэль 3.
    
Эканоміка Беларусі в 2025-м годзе. Рост ці стагнацыя?

    Падрабязней

    Што хвалюе беларусаў: кошты, заробкі, пенсіі, дэфіцыт сацыяльна значных тавараў, медыцына і іншыя сацыяльныя паслугі. Як адказная дзяржава мусіць спраўляцца з гэтымі выклікамі? Адказ дэмсілаў Беларусі. Візія Новай Беларусі.

     

    Мадэрацыя:
    Вольга Лойка / Журналістка, эканамічная аглядальніца

    Спікеры_кі:

    • Аляксандр Кныровіч / Прадпрымальнік, блогер
    • Леў Львоўскі / Акадэмічны дырэктар BEROC, доктар эканамічных навук
    • Аліса Рыжычэнка / Эканамістка
    • Лiдзiя Тарасенка / Каардынатарка фонду медычнай салідарнасці BYMEDSOL, урач-гастраэнтеролаг

    15:40

    Пытанні панэлістам_кам, прэзентоўцам з залі і анлайна

    16:05

    Кава-паўза, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    16:30

    Панэль 4.
    
Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе: як захаваць і ўмацаваць.

    Падрабязней

    Што значыць быць беларусам/скай сёння і што гарантуе нашу ідэнтычнасць? Як інтэграваць вывучэнне культуры, гісторыі і мовы ў жыццё і адукацыю беларусаў? Як стымуляваць стварэнне і распаўсюд якаснага кантэнту на беларускай мове ў інтэрнэце? Як уцягнуць большую колькасць людзей у культурныя мерапрыемствы і праекты? Якім мусіць быць вобраз Беларусі і беларусаў для нас саміх і замежнікаў?

     

    Мадэрацыя:

    Аляксей Дзікавіцкі / Журналіст, В.а. дырэктара Белсат TV


    Спікеры_кі:

    •  Аліна Коўшык / Прадстаўніца па справах нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
    • Генадзь Коршунаў / Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
    • Сяргей Будкін / Кіраўнік Беларускай Рады культуры, прадусар, журналіст
    • Наталля Русецкая / Прадстаўніца Інстытута Беларускай кнігі, літаратуразнаўца
    • Паўліна Вітушчанка / Куратарка Віленскага беларускага музэю імя І. Луцкевіча
    • Ганна Златкоўская / Пісьменніца, журналістка

    17:30

    Пытанні панэлістам_кам з залі і анлайна

    17:55

    Кава-паўза, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    18:20

    Дыялог. Адказы Нацыянальнай лідаркі Беларусі і Кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай на пытанні з залі

    Падрабязней

    Разам з Нацыянальнай лідаркай на пытанні будуць адказваць:
    1. Франак Вячорка / Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай
    2. Маргарыта Ворыхава / Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву. Прэзідэнтка арганізацыі «РАДА» і прадстаўніца Каардынацыйнай Рады па моладзі ў Радзе Еўропы. Сябра Кантактнай групы Рады Еўропы і Кансультацыйнай Рады Еўрапейскага Саюза па Беларусі.
    3. Валерый Мацкевіч / Кіраўнік апарата Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
    4. Павел Латушка / Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення

    5. Уладзімір Астапенка / Выконваючы абавязкі прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
    6. Вольга Гарбунова / Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
    7. Аліна Коўшык / Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

    19:10

    Прэзентацыя «Платформы 2025» – сумеснай стратэгіі дзеянняў дэмсілаў на 2025 год

    19:20

    Сумеснае падпісанне «Платформы 2025»

    19:30

    Завяршэнне 1-га дня Канферэнцыі

    2 ЖНІЎНЯ

    11:00

    Майстар-клас: «Будучыня сёння: як разумець і працаваць з моладдзю»

    Падрабязней

    Майстар-клас накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў і паляпшэнне ўзаемадзеяння з моладдзю. Мы разгледзім, як падыход да моладзі ўплывае на якасць іх удзелу ў грамадскім жыцці і палітыцы. Таксама ўвагу нададзім уплыву тыпу мовы на камунікацыю, у тым ліку і моладзеваму слэнгу. Мерапрыемства будзе заснаванае на рэкамендацыях Рады Еўропы і ўключыць практычныя парады для палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

     

    Мадэратарка:

    Маргарыта Ворыхава / Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву, прэзідэнтка арганізацыі «РАДА», сябра Кантактнай групы Рады Еўропы і Кансультацыйнай Рады Еўрапейскага Саюза па Беларусі.

     

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    12:30

    «Беларускія ініцыятывы і глабальная падтрымка – як будаваць эфектыўныя працоўныя структуры разам?»

    Падрабязней

    Падчас сустрэчы мы сканцэнтруемся на 3 ключавых аспектах дапамогі беларускім палітвязням і ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці. 

    Мэта мерапрыемства – падкрэсліць важнасць аб’яднання беларускіх ініцыятываў з міжнароднай падтрымкай для стварэння дзейсных рашэнняў і ўмацавання культурнай ідэнтычнасці. Мы разгледзім, як міжнароднае супрацоўніцтва і абмен досведам могуць спрыяць больш эфектыўнай дапамозе беларусам і беларускам і іх падтрымцы ў цяжкі час.

    Мадэратарка
    Ірына МакЛейн / Каардынатарка па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны, Навукова-даследчая служба Нацыянальнай службы аховы здароўя Шатландыі, Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі.

    Выступоўцы

    • Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
    • Андрэй Стрыжак / Кіраўнік фонду BYSOL
    • Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і кааліцыі Хуткай Гуманітарнай Дапамогі
    • Марына Гарбуз / Фонд «Краіна для жыцця», маркетолаг, менеджэрка дабрачынных праектаў
    • Змііцер Васэрман / Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі
    • Юлія Юхно / Кіраўніца асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака», Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі


    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    14:00

    «Што мы сёння можам зрабіць для развіцця беларускай адукацыі?»

    Падрабязней

    Развіццё адукацыі мае стратэгічнае значэнне для развіцця грамадства. Аднак сёння ў нашай краіне сфера адукацыі не можа ісці ў нагу з сучасным цывілізаваным светам. Рэпрэсіі, ідэалагічны ціск і міжнародная ізаляцыя вядуць да дэградацыі адукацыйных і навуковых інстытуцыяў.

    Што можа быць зроблена ў гэтай сітуацыі?

    — Якія ёсць магчымасці, каб падтрымаць настаўнікаў, выкладчыкаў і вучоных, якія знаходзяцца ў Беларусі? І якія перспектывы ў тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну?

    — Якія напрамкі павінны быць прыярытэтнымі для донарскага фінансавання сектара адукацыі?

    — Што важна рабіць ужо цяпер, каб рыхтавацца да будучай рэформы адукацыі ў Беларусі?

     

    Мадэратарка

    Таццяна Шчытцова / Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

    Спікеры

    • Павел Баркоўскі / Філосаф, намеснік Прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні з пытанняў адукацыі і навукі
    • Маргарыта Ворыхава / Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, Прэзідэнтка арганізацыі «РАДА» і прадстаўніца Каардынацыйнай Рады па моладзі ў Радзе Еўропы, Сябра Кантактнай групы Рады Еўропы і Кансультацыйнай Рады Еўрапейскага Саюза па Беларусі
    • Аляксей Канстанцінаў / Кіраўнік праэкта «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра»
    • Ліза Пракопчык / Праграма SALT, Clearing House
    • Марына Сакалова / Кандыдат гістарычных навук, Офіс па адукацыі для Новай Беларусі, сябра Рады Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі
    • Павел Церашковіч / Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі

     

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    15:45

    Семінар-прэзентацыя: «Дэкаланізацыя» vs «другасная каланізацыя». Грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў

    Падрабязней

    Семінар будзе складацца з прэзентацыяў двух даследаванняў:

    1. «Рускі свет і беларуская грамадская думка»

    Аўтар – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі Павел Церашковіч

    1. «Грамадская думка: што ўкраінцы думаюць пра беларусаў і наадварот?»

    Аўтар – сацыёлаг Філіп Біканаў.

    Мадэратар: 

    Эксперт Вадзім Мажэйка.

    На семінары выступяць аўтары са сваімі прэзентацыямі, а таксама два эксперты-дыскутанты – Євген Магда (Палітолаг) і Роза Турарбекава.

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    18:00

    "Прадстаўніцтвы дэмакратычных сіл за мяжой — Брусэль, Кіеў, Прага, Талін/Рыга"

    Падрабязней

    Місія дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі, Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, прадстаўнік дэмакратычных сіл Беларусі па Эстоніі і Латвіі адыгрываюць важную ролю ў падтрымцы беларускага народа ў яго імкненні да свабоды і дэмакратыі.

    Якія функцыі выконваюць прадстаўніцтвы? Як яны абараняюць правы і інтарэсы беларусаў і беларусак за мяжой? Што робяць для ўмацавання міжнароднай супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі?

     

    Мадэратар
    Вадзім Мажэйка / Эксперт 

     

    Спікеры

    • Уладзімір Астапенка / Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі і в.а. Прадстаўніка па замежных справах Аб’яднагага Пераходнага Кабінета
    • Генадзь Манько / Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве
    • Крысціна Шыянок / Дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы
    • Віталь Малчанаў / Прадстаўнік дэмакратычных сіл Беларусі/ОСЦ па Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках


    Далучайцеся да прэзентацыі, каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні ад кіраўнікоў і кіраўніц прадстаўніцтваў і задаць уласныя!

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    09:00

    Рэгістрацыя ўдзельнікаў, welcome tea/coffee

    10:00

    Пачатак 2-га дня Канферэнцыі. Вітальныя словы, план працы на дзень

    10:05

    Панэль 5.
    Беларускія добраахвотнікі і ветэраны: грамадскае стаўленне і сістэмная падтрымка

    Падрабязней

    Якія крокі неабходна зрабіць для вырашэння праблем ветэранаў і добраахвотнікаў? Як перафарматаваць грамадскае стаўленне да іх? Як стварыць медычную, прававую, сацыяльна-псіхалагічную падтрымку? Прыклады паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва, варыянты ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі? Як аб’яднаць беларусаў з баявым досведам у адзіную супольнасць, здольную актыўна ўдзельнічаць у вызваленні Беларусі?

     

    Мадэрацыя:
    Зміцер Міцкевіч / Журналіст «Белсат»

    Спікеры_кі:

    • Ігар Кізім / Aмбасадар Украіны па асобых даручэннях па Беларусі
    • Андрэй Кушняроў/ Дзейны добраахвотнік
    • Аляксандр Клачко / Былы добраахвотнік батальёна Волат палка Каліноўскага
    • Вадзім Кабанчук / Намеснік камандзіра палка Каліноўскага

    11:05

    Пытанні панэлістам_кам з залі і анлайна

    11:30

    Кава-паўза, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    11:55

    Панэль 6. 

    Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі.

    Падрабязней

    Комплексныя праграмы дапамогі палітвязням і вызваленым палітвязням; рэальныя магчымасці і выклікі, з якімі даводзіцца працаваць; што такое рэабілітацыя і рэсацыялізацыя для вызваленых палітвязняў і як гэта працуе на практыцы; вынікі працы ў межах стратэгічнага дыялогу па пытаннях палітвязняў; стратэгія вызвалення палітвязняў; вынікі працы за 2024 год і планы на 2025 год.

     

    Мадэрацыя: Сабіна Аліева / Журналicтка, кіраўніца сацрэдакцыі «Трыбуны»


    Спікеры_кі:

    • Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пацверджаны ўдзел у панэлі
    • Вераніка Станкевіч / Каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», актывістка
    • Леанід Судаленка / Прадстаўнік Вясны, праваабаронца, былы палітвязень
    • Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і кааліцыі Хуткай Гуманітарнай Дапамогі
    • Алана Гебрэмарыям / Былая палітзняволеная, камьюніці мэнэджэрка politzek.me, чаліня спіса “Моладзевы наступ” Каардынацыйнай Рады
    • Аляксандр Кабанаў / Чалец КР спіса «Воля», былы палітзняволены, блогер, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL

    Прэзентацыя міжнароднага фонду гуманітарнай дапамогі

    Падрабязней

    Што гэта такое, чым адрозніваецца ад усіх іншых праграмаў, як ён узнік, як дапаможа беларусам

    Прэзентоўцы:

    • Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі
    • Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і кааліцыі Хуткай Гуманітарнай Дапамогі

    13:15

    Пытанні панэлістам_кам з залі і анлайна

    13:40

    Перапынак на абед, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    14:20

    Панэль 7. Ад салідарнасці да дзеяння: чаму важна падтрымліваць сваіх у крызісныя моманты

    Падрабязней

    Ці могуць дэмакратычныя сілы браць на сябе функцыі падтрымкі неабароненых груп у эміграцыі? Ці можа падтрымка сваіх прыхільнікаў у складаныя моманты павысіць рашучасць грамадзян да актыўных дзеянняў? Як валанцёрскія і грамадскія ініцыятывы могуць садзейнічаць падтрымцы неабароненых груп і ўмацаванню даверу да дэмакратычных сіл? Якія прыклады паспяховай падтрымкі ўразлівых груп дэмакратычнымі сіламі існуюць, і чаму мы можам у іх навучыцца? Якія рэсурсы і інфраструктура неабходны для гэтага, як іх можна развіваць?

     

    Мадэрацыя:

    Ірына МакЛейн / Каардынатарка па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны, Навукова-даследчая служба Нацыянальнай службы аховы здароўя Шатландыі

    Спікеры_кі:

    • Андрэй Стрыжак / Кіраўнік фонду BYSOL
    • Зміцер Васэрман / Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі
    • Віялета Бяліцкая / Кіраўніца арганізацыі Разам (Літва)
    • Сяргей Драздоўскі / Праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік «Офіса па правах людзей з інваліднасцю
    • Станіслаў Салавей / Намеснік прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
    • Вольга Вялічка / Даследчыца ў тэме пенітэнцыярнай медыцыны і псіхалогіі, праваабаронца, псіхолаг

    15:20

    Пытанні панэлістам_кам з залі і анлайна

    15:45

    Кава-паўза, нэтворкінг, кароткія live-каментары ўдзельнікаў_іц

    16:10

    Вітальнае слова спікеркі Каардынацыйнай Рады ІІІ склікання

    16:15

    Панэль 8. Каардынацыйная Рада III склікання: «Што мы можам зрабіць для Беларусі ў 2025 годзе»

    Падрабязней

    Панэль дазволіць прадстаўнікам розных фракцыяў выказаць свае бачанні і планы па рэфармаванні і развіцці Каардынацыйнай Рады, што дапаможа стварыць больш эфектыўную і інклюзіўную структуру для дасягнення дэмакратычных зменаў у Беларусі.

    Мадэратар прапануе выступоўцам прадставіць на абмеркаванне пазіцыі па наступных пытаннях:

    • Што такое Каардынацыйная Рада ў 2025 годзе  
    • Якія планы бачыць кожны і кожная з фракцыяў Каардынацыйнай Рады на 2025 год. 3 ключавыя прыярытэты + як адлюстроўваць патрэбы беларусаў унутры і за межамі краіны?
    • Парады і пытанні з залі на тэму таго, чым павінна займацца Каардынацыйная Рада

    Мадэрацыя:

    • Анатоль Лябедзька / Дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе



    Спікеры_кі:

    • Таццяна Мартынава / Журналістка, прадпрымальніца, лідарка фракцыі «Хопіць Баяцца!»
    • Яўген Караулаў / Лідар «Моладзевага Наступу», скарбнік Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў
    • Максім Дзенісевіч / Спікер блока «Воля»
    • Артур Фінькевіч / Кіраўнік фонда “Маладая Беларусь”, чалец Каардынацыйнай Рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар”.
    • Арцём Брухан / Народнае Антыкрызіснае Кіраванне, фракцыя «Каманда Латушкі і Руха за Свабоду»
    • Аляксандр Кныровіч / Эканаміст, вядоўца праграм на Еўрарадыё, Белсат, дэлегат КР ад фракцыі «Беларусы»
    • Андрэй Лаўрухін / Чалец спіса/фракцыі «Наша справа», сябра Камісіі па адукацыі, навуке і інавацыях

    17:15

    Пытанні з залі і анлайна

    18:00

    Падвядзенне вынікаў Канферэнцыі і фінальнае слова Нацыянальнай лідаркі Беларусі і Кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, Святланы Ціханоўскай

    5 ЖНІЎНЯ

    10:00

    «‎Сняданак з Народнымі амбасадамі»‎‎

    Падрабязней

    На нефармальнай сустрэчы з прадстаўнікамі Народных амбасадаў вы даведаецеся пра актуальныя праекты ініцыятывы, атрымаеце практычную інфармацыю, як вырашаць праблемы з дакументамі, банкаўскімі рахункамі, міжнароднай абаронай і іншыя пытанні ў розных краінах, пачуеце адказ беларускім прапагандыстам.

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

     

     

    Ukmergės g. 219, Вільнюс, 

    Канферэнц-зала на другім паверсе