Падчас трэцяй Канферэнцыі Новая Беларусь прэзентаваўся дакумент, які фармалізуе стасункі паміж актарамі дэмакратычных сілаў Беларусі – «Пратакол узаемадзеяння». Расказваем галоўнае.
⚪ У чым важнасць дакумента?
Пратакол фармалізуе ўзаемадзейнасць структураў-падпісантаў – Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай. У кожнай са структураў існуюць уласныя рэгламенты і працоўныя планы. Час ад часу ўзнікалі пэўныя складанасці ў супрацоўніцтве: і ў прыняцці рашэнняў, і ў дубляванні функцыяў. Каб максімальна пазбягаць нязгодаў у будучым і была створаная агульная дамоўленасць у выглядзе Пратакола.
🔴 У чым сутнасць дакумента?
Ключавы момант – дапамога актарам беларускіх дэмакратычных сілаў працаваць разам плённа і эфектыўна для дасягнення агульных мэтаў. Фармалізацыя супрацоўніцтва – гэта магчымасць не толькі ўзгадняць дзеянні для прадуктыўнага супрацоўніцтва структураў, але і хутка вырашаць спрэчныя моманты.
⚪️ У чым карыснасць «Пратакола»?
Пратакол зробіць працу дэмакратычных сілаў больш празрыстай і зразумелай для беларусаў. Акрамя таго, дзякуючы празрыстай і зразумелай формуле супрацоўніцтва, лідары дэмакратычнага руху змогуць хутчэй вырашаць актуальныя праблемы беларусаў, абараняць іх правы і дамагацца пэўных зменаў.
Цалкам з дакументам і яго зместам можна азнаёміцца па спасылцы.