Выступ Святланы Ціханоўскай на сайд-івэнце ISANS аб прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларусаў і ўкраінцаў, 2023
Добры дзень, шаноўнае спадарства, Перш за ўсё я хацела бы падзякаваць ISANS за правядзенне такога важнага мерапрыемства па актуальнай тэме. Вы сабралі выдатную групу беларускіх экспертаў, якія ўпарта працуюць над аднаўленнем справядлівасці ў Беларусі. Сярод іх мая дарадца Крысціна Рыхтэр, Вікторыя Фёдарава з Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў, выдатныя юрысты Марыя Колесава-Гудзіліна і Сяргей Галубок, […]
У АБСЕ створана група «Сяброў дэмакратычнай Беларусі». Ціханоўская выказала свае чаканні ад работы групы
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у канферэнцыі Warsaw Human Dimension, якая праходзіць у Варшаве штогод і збірае дыпламатаў, чыноўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з 57 краінаў-сябровак АБСЕ. Гэта найбуйнейшы ў Еўропе форум па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека. Святлана Ціханоўская, разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам і Вольгай Гарбуновай, а таксама дарадцай па прававых […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на імпрэзе АБСЕ «Садзейнічанне прыцягненню да адказнасці ў Беларусі: роля АБСЕ і міжнароднай супольнасці», 2023
Добры дзень, шаноўнае спадарства, У першую чаргу, дазвольце падзякаваць вам і краінам у гэтай зале, якія вы прадстаўляеце, за тое, што вы зараз тут і падтрымліваеце беларусаў. Я хацела б асабіста падзякаваць амбасадару Майклу Карпентару, а таксама дэлегацыям Злучанага Каралеўства, Германіі, Канады, Літвы, Польшчы, Швецыі, Францыі, Даніі і Эстоніі за супольную арганізацыю гэтай дыскусіі. Я […]
Як будзе ажыццяўляцца вызваленне рэпрэсаваных з месцаў несвабоды ў транзітны перыяд?
На дадзены момант у Беларусі амаль 1500 палітзняволеных. Але гэта толькі сабраная інфармацыя праваабарончага цэнтра «Вясна». На самой справе людзей, асуджаных па палітычных матывах, значна больш. Самай прыярытэтнай задачай праекта Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным з'яўляецца сфармуляваць механізм, як будзе ажыццяўляцца вызваленне ўсіх, хто знаходзіцца ў месцах несвабоды па палітычных матывах. Але вызваленне па гуманітарных матывах не з'яўляецца вызваленнем […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на канферэнцыі па беларуска-літоўскіх адносінах у Сейме Літвы, 2023
Паважаныя члены Сейма, Шаноўныя сябры, Скажу шчыра: сёння ў беларускага народа няма сябра лепш, чым Літва. У разгар палітычнай і гуманітарнай катастрофы, якую перажывае наш народ, нам патрэбныя сапраўдныя сябры і моцныя саюзнікі. Такія, як вы. Дазвольце мне скарыстацца магчымасцю і падзякаваць вам за ўсё тое, што літоўцы робяць для нас. Беларусы ніколі не забудуць […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў унутры краіны: «Выкарыстоўвайце гэты час для самаразвіцця і захоўвайце баявы дух»
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў падчас выступу ў Каардынацыйнай Радзе: «Я толькі магу ўявіць, як цяжка працягваць працу ва ўмовах тэрору. Як жыць, калі кожную раніцу чакаеш візіт ГУБАЗіКа. Але я прашу вас не апускаць рукі. Выкарыстоўвайце гэты час для самаразвіцця. Ёсць шмат магчымасцяў для самаадукацыі. Знаходзьце бяспечныя формы дэманстрацыі сваёй нязгоды. Шукайце аднадумцаў. Захоўвайце […]
Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам
Беларуская лідарка акрэсліла 7 асноўных прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час: 1) Візуалізацыя новай Беларусі. Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. У бліжэйшыя тыдні вынесем на абмеркаванне праект Канцэпцыі пераходнага перыяду і правядзем адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай Радзе. 2) Падтрымка рэпрэсаваных. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсаваным, і разлічваем на дапамогу беларускага […]
Выбары ў Каардынацыйную Раду могуць стаць альтэрнатывай выбарам у псеўдапарламент Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады: «Я чакаю, што Каардынацыйная Рада стане сапраўды прадстаўнічым органам беларускіх грамадзянскіх арганізацыяў і палітычных партыяў. Для гэтага неабходна правесці выбары ў наступны склад Каардынацыйнай Рады. Павел Лібер і «Новая Беларусь» гатовы распрацаваць усе неабходныя для гэтага тэхнічныя інструменты. Выбары ў Каардынацыйную раду могуць стаць альтэрнатывай выбарам у псеўдапарламент, якія праводзіць […]
Як пабудаваць моцную эканоміку для новай Беларусі? Запрашаем на адукацыйны курс
Калі вы хочаце даведацца пра развіццё эканомік Еўропы пасля распаду СССР і шляхі трансфармацыі ў Беларусі, гэты курс ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта для вас. Выкладчыкі курса – дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і адзін з кіраўнікоў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Серж Наўродскі. Для ўдзелу не патрабуецца эканамічная адукацыя, а заняткі […]
Выступ Святланы Ціханоўскай перад Каардынацыйнай Радай, 2023
Паважаныя сябры Каардынацыйнай Рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Дарагія беларусы! Я прыйшла сёння да вас, каб шчыра пагаварыць аб цяперашняй палітычнай сітуацыі, праблемах. І акрэсліць прыярытэты працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час. Ніхто не будзе спрачацца, што з 2020-га года сітуацыя ўнутры Беларусі драматычна пагаршаецца. Паводле ААН, да 500 тысяч людзей пакінулі Беларусь. Мінімум 1407 недзяржаўных […]
Дарожная мапа дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі на перыяд 50-100-500 дзён
Дарожная мапа распрацавана групай экспертаў і практыкаў у сферы вышэйшай адукацыі па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай і пры падтрымцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Гэта дакумент, які пакрокава апісвае пераход ад аўтарытарнай сістэмы вышэйшай адукацыі да дэмакратычнай. Яго галоўная задача – забяспечыць устойлівасць і эфектыўную дэмакратычную трансфармацыю сістэмы вышэйшай адукацыі ў пераходны перыяд. Азнаёміцца з аналізам бягучай […]
Святлана Ціханоўская: «Неабходна падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе»
Беларуская лідарка выступіла на мітынгу салідарнасці з Украінай і беларускімі палітзняволенымі ва Вроцлаве. «Беларусы і ўкраінцы зрабілі свой выбар – мы хочам быць часткай вялікай свабоднай Еўропы, а не агрэсіўнага і варварскага «русского мира». Палякі прайшлі гэты шлях – зможам прайсці і мы. Каб перамагчы, нам нельга паддавацца апатыі. Неабходна падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе. Важна […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на мітынгу салідарнасці з Украінай і беларускімі палітзняволенымі ва Вроцлаве, 2023
Шаноўныя сябры, Drodzy przyjaciele, Дорогі друзі! Я рада вітаць вас ва Вроцлаве – горадзе свабодных людзей. Менавіта тут 55 гадоў таму пачаліся беспрэцэдэнтныя пратэсты. Пачаліся яны з таго, што ўлады знялі з рэпертуару «Дзяды» Адама Міцкевіча, бо палічылі гэты твор антысавецкім. Акцыі супраць цэнзуры перараслі ў мітынгі за свабоду, і шматтысячныя сілы міліцыі і спецслужбаў не […]
Гэтую прафесію выбіраюць выключна па клічы сэрца
Святлана Ціханоўская звярнулася да педагогаў і павіншавала іх з Днём настаўніка: «Настаўнік – гэта пра гатоўнасць аддаваць, не чакаючы нічога наўзамен. Вас могуць балюча параніць паведамленні ў чатах бацькоў. Вы сутыкаецеся з крыўдай вучняў на нізкія адзнакі. Але вы ўсё роўна кожны дзень вяртаецеся ў клас з усмешкай і верай у дзяцей. Верай у тое, што іх […]
Дапамога беларускім настаўнікам
Напярэдадні дня настаўніка ў Беларусі каманда Офіса з дапамогай ініцыятывы hutka.help падрыхтавала спіс педагогаў, якім патрэбная нашая дапамога. Гэтая ініцыятыва не з’яўляецца фондам, таму ў вас ёсць магчымасць дапамагчы чалавеку наўпрост. Антон Дзеручэнка – настаўнік гісторыі і рэдактар беларускай Вікіпедыі, напісаў больш за 20 тысяч артыкулаў. Вымушана пакінуў Беларусь. Патрэбная дапамога для працягу жыцця ў новай краіне. […]
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам: хто будзе рэабілітаваны?
Прыярытэт у першыя дні транзітнага перыяду – вызваленне палітычных зняволеных і тых, каго асудзілі ў адпаведнасці з Крымінальным Кодэксам ці Кодэксам аб Адміністрацыйных правапарушэннях па палітычных матывах. Далей будуць вырашацца пытанні па кампенсацыі шкоды ўсім, хто пацярпеў ад рэжыму з 20 ліпеня 1994 года – дня прыходу Лукашэнкі да ўлады. Аднак галоўная перашкода на гэтым […]
Як прайшоў працоўны візіт Анатоля Лябедзькі ў Кракаў?
25-27 верасня дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька наведаў Кракаў з рабочым візітам. Анатоль сустрэўся з кіраўніком камісіі па міжнародных пытаннях Сенату Польшчы і даўнім сябрам дэмакратычнай Беларусі Богданам Кліхам і беларускім палітыкам і эканамістам Яраславам Раманчуком. У выніку сустрэчы яны дамовіліся аб супрацы, каб: – стварыць дэпутатскую групу па Беларусі ў мясцовым […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на мерапрыемстве «Жаночае лідарства» Амерыканскай гандлёвай палаты ў Вільні, 2023
Дарагія сябры, Для пачатку дазвольце мне падзякаваць Амерыканскай гандлёвай палаце ў Літве за запрашэнне выступіць на гэтым мерапрыемстве. Ваша праца па прасоўванні і развіццю жаночага лідарства сапраўды ўражвае. І, вядома, дазвольце падзякаваць Літве, якая стала прытулкам для мяне і тысяч беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсій. Літва з'яўляецца яскравым прыкладам жаночага лідарства: у краіне жанчыны займаюць […]
Як прайшоў Беларускі бізнес-форум? Распавядае Алесь Аляхновіч
Роўна тыдзень таму Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) правяла III Беларускі бізнес-форум у Варшаве. У ім ўдзельнічалі больш за 200 дэлегатаў як мінімум з 13 краінаў, палова з іх – прадстаўнікі беларускага бізнесу. На адкрыцці форума выступіла Святлана Ціханоўская. Дарадца Ціханоўскай па эканамічных рэформах і адзін з арганізатараў форума Алесь Аляхновіч распавёў пра яго вынікі: – АВВА і Дэпартамэнт […]
Маргарыта Ворыхава – пра сустрэчу са студэнтамі Каледжа Еўропы
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава сустрэлася са студэнтамі Каледжа Еўропы. «Разам са студэнтамі, якія вывучаюць беларускі кантэкст, мы абмеркавалі сітуацыю ў нашай краіне. Праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская моладзь, і шляхі да іх вырашэння. Структуру дэмакратычных сілаў, якія адыгрываюць вырашальную ролю ў фармаванні будучыні Беларусі. Я распавяла пра падыходы, якія выкарыстоўваюць […]
Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у дыскусіі «Academia in Exile»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Academia in Exile» у Берліне. Дыскусія была прысвечаная тэме свабоды навукі ў дэмакратычным грамадстве і вучоным у выгнанні. Выступленне Таццяны Шчытцовай стала магчымасцю прыцягнення ўвагі міжнароднай акадэмічнай супольнасці на сітуацыю ў Беларусі і становішча беларускіх навукоўцаў як унутры краіны, так і […]
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным: прынцыпы і сутнасць
Перыяд дэмакратычнага транзіту ўлады будзе складаным для Беларусі. Каб спрасціць адзін з яго аспектаў загадзя, Офіс Святланы Ціханоўскай разам з праваабарончымі арганізацыямі, НДА, юрыстамі і былымі адвакатамі, распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. Дакумент паслужыць інструментам аднаўлення справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі. Поўны тэкст Канцэпцыі прыведзены па спасылцы. Чакаем вашыя […]
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую сераду
Размова пройдзе ў сераду, 27 верасня, з 16:30 да 18:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, таму да іх можна далучыцца з любой часткі свету. Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0kceCpqTMrHtN7fUgBJ_b_Qv6SUV0d_guv Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці распавесці пра праблемы.
Прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўзялі ўдзел у Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
22-24 верасня ў Гданьску прайшоў 11-ты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, у якім удзельнічалі старэйшы палітычны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова, прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна, а таксама прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Падчас Кангрэса прайшла двухгадзінная […]
Святлана Ціханоўская – пра праграму «Дзеці Чарнобыля»
Святлана Ціханоўская: «За апошнія гады ў Беларусі ліквідавана амаль паўтары тысячы некамерцыйных арганізацый. Праект «Дзеці Чарнобыля» можа папоўніць гэты шэраг. Больш за 30 гадоў дзеці з найбольш пацярпелых ад радыяцыі раёнаў атрымлівалі дапамогу за мяжой. Яны папраўлялі здароўе, падарванае наступствамі Чарнобыля. Знаёміліся з новымі мовамі і культурамі, знаходзілі сяброў. Я ведаю, што кажу, бо сама […]
Мы жывем у час, калі так шмат годных беларусаў знаходзяцца за кратамі
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння ў нашага Нобелеўскага лаўрэата, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. Шаноўны спадар Алесь, я памятаю вашыя словы: бывае так, што людзі, якія найбольш цэняць свабоду, часта пазбаўлены яе. І мне вельмі сумна бачыць тое, як гэтыя словы сталі беларускай рэальнасцю. Усё жыццё вы, паважаны Алесь, працягваеце змагацца за свабоду і […]
Кампенсацыя шкоды пацярпелым ад рэжыму: Офіс Ціханоўскай прэзентуе праект Канцэпцыі
Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампенсавана шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму. Мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года. Кампенсацыя шкоды – гэта перш за ўсё аднаўленне ў юрыдычных, […]
Дэмакратычную Беларусь на слуханнях Рады па правах чалавека ААН падтрымалі больш за 20 краінаў Заходняй Еўропы
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр узяла ўдзел у слуханнях 54 сесіі Рады па правах чалавека ААН, дзе быў абмеркаваны даклад «Беларусь напярэдадні выбараў 2020 года і пасля іх». На слуханнях падкрэслілі, што з моманту публікацыі даклада сітуацыя ў Беларусі толькі пагоршылася. ААН таксама адзначыла пытанні зменаў у закон аб грамадзянстве і скарачэнні консульскіх […]
Беларусаў не пазбавяць права голасу на мясцовых выбарах у Эстоніі
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве, паведаміў, што пытанне аб пазбаўленні беларусаў Эстоніі права голасу на мясцовых выбарах знята з парадку дня: «Падчас кансультацый са старшынёй камісіі па замежных справах Эстоніі Рыйгікогу Марка Міхкельсанам была праведзена прававая экспертыза, якая высвятляе, наколькі магчымая забарона беларускім грамадзянам галасаваць адпавядае Канстытуцыі Эстоніі. Нас […]