• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    16 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай

    Сёння стала вядома пра смерць у калоніі палітвязня Аляксея Навальнага. Святлана Ціханоўская асабіста сустрэлася з ягонай жонкай Юліяй і выказала шчырыя спачуванні. Іх сустрэча прайшла ў закрытым фармаце.
    16 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка выступіла на круглым стале па Беларусі, які быў арганізаваны ISANS. У прамове Святлана Ціханоўская ўзняла шэраг важных для Беларусі пытанняў, але асаблівую ўвагу  надала жахліваму становішчу палітвязняў у беларускіх турмах. Лідарка заклікала ўдзельнікаў рашуча паставіцца да пытання ізаляцыі дыктатараў і падкрэсліла: пакуль існуе рэжым Лукашэнкі – рэгіён не […]
    16 лютага, 2024

    Ціханоўская ў Мюнхене: «Ізалюючы дыктатараў, нам нельга ізаляваць народ»

    Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў сайд-івене па Беларусі падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, тэма якой — «Беларусь і еўрапейская рэгіянальная бяспека»: «Паважаны прафесар Райнэр Лінднэр, Шаноўныя ўдзельнікі дыскусіі, Дарагія сябры, Няма месца лепш, чым Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі. Дазвольце мне падзякаваць Мінскаму форуму і яго кіраўніку Райнэру Лінднэру за арганізацыю гэтай […]
    16 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская – аб смерці Аляксея Навальнага

    «Сёння ў сеціве з’явіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расійскай калоніі. Гэтая смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі. У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада – жыцці Мікалая Статкевіча, Машы […]
    16 лютага, 2024

    Ціханоўская – на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы: «Дыктатары вучацца карыстацца тэхналогiямi для пераследу апанентаў»

    Беларуская лідарка пачала вiзiт у Германiю выступам на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы. Удзел у форуме бяруць больш за 700 экспертаў, палітыкаў і прадстаўнікоў тэхналагічнага сектару. Канферэнцыя арганізаваная пры падтрымцы Google, Tiktok, Amazon, Lenovo, Meta, Airbus і іншых.  Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 году ў Беларусi, а таксама звярнулася да […]
    15 лютага, 2024

    «Не ўсе грошы, што Расія пазычыла Беларусі, трэба будзе вяртаць». Алесь Аляхновіч – пра даўгі Беларусі і тое, як не залежаць ад іх у будучыні

    У эксклюзіўным каментары камандзе Офіса паводле інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна», дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў, хто і колькі пазычае Лукашэнку, а таксама патлумачыў, чаму беларусам не трэба будзе цалкам вяртаць даўгі.  «Расіі мы вінныя 2/3 вонкавага дзяржаўнага доўгу – гэта больш за 10 млрд. даляраў». Аднак ёсць вялікая верагоднасць, што беларусам не […]
    14 лютага, 2024

    «Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай. Гэтыя людзі належаць да Еўропы»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і Аналены Бэрбак 

    Святлана Ціханоўская сумесна з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак напісала артыкул для нямецкага выдання WELT. У тэксце аўтаркі факусуюць увагу на бесперапынных рэпрэсіях, праз якія кожны дзень праходзяць тысячы людзей унутры краіны, распавядаюць пра меры, што прымае ЕС па абароне беларусаў, і сцвярджаюць еўрапейскую будучыню Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту ўлады. Прыводзім самыя яркія цытаты […]
    14 лютага, 2024

    Узварухнуць і забараніць. Бліц-рэформа ад Лукашэнкі 

    Таццяна Шчытцова – дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі – каментуе новыя «ініцыятывы» рэжыму ў сферы вышэйшай адукацыі: ад вяртання да савецкай спадчыны замест рэформаў да забароны на навучанне моладзі за мяжой.  «Учора Лукашэнка сканфузіўся, можна сказаць, паказальным чынам – дзіва, што 13 лютага: і месяц дэпрэсіўны, і дата трывожная. На сустрэчы з […]
    14 лютага, 2024

    Якія ініцыятывы дапамогуць беларусам у цяжкай сітуацыі?

    Па розных ацэнках, пасля 2020 года больш за паўмільёна чалавек пакінулі Беларусь. Для многіх, хто застаецца ў краіне, кожны дзень звязаны з рызыкай быць затрыманым і асуджаным за лайк ці рэпост. Калі вы сутыкнуліся з рэпрэсіямі і адчуваеце неабходнасць пакінуць краіну, ведайце, што вы не самотныя. Звяжыцеся з праваабарончымі арганізацыямі і паведаміце ім аб існуючай […]
    14 лютага, 2024

    Непрызнанне безвыбараў і сітуацыя з палітвязнямі: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з новай амбасадаркай ЗША ў Літве

    Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новую амбасадарку ЗША ў Літве Кару Макдональд. Падчас размовы беларуская лідарка надала асаблівую ўвагу крытычнай сітуацыі з палітвязнямі і магчымым крокам па іх вызваленні. Таксама бакі абмеркавалі крокі па развіцці Стратэгічнага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва па лініях ААН і гуманітарных арганізацыяў. Ціханоўская заклікала спрыяць прыцягненню рэжыму да міжнароднай адказнасці, […]
    13 лютага, 2024

    Маргарыта Ворыхава: «Беларуская адукацыя ўжо даўно састарэла – і рыхтуе не спецыялістаў, а выканаўцаў, зручных рэжыму»

    Сучасная адукацыя ў Беларусі патрабуе змен і шматлікіх рэформаў. Але сёння Лукашэнка зноў аспрэчыў іх неабходнасць: маўляў, навошта шукаць нешта новае, калі хапае савецкіх напрацовак? Рэжым чарговы раз падкрэсліў: яго не турбуе асабістае развіццё маладых беларусаў. Галоўнае, каб ВНУ рыхтавалі кадры, прыдатныя для выкарыстання ў сістэме – без ініцыятывы, уласнай думкі ці шырокага кругагляду. «Улада […]
    13 лютага, 2024

    Памылкі ў дызайне новага беларускага пашпарта будуць выпраўленыя

    У Інтэрнэце з’явіліся выявы эскіза новага беларускага пашпарта, дзе няслушна адлюстраваная беларуска-літоўская мяжа. Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет прызналі гэта тэхнічнай памылкай і абавязаліся яе выправіць. Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які каардынуе праект пашпарта, адзначыў: «Дзякуй, што звярнулі ўвагу на памылку – яна будзе выпраўленая. Дызайн яшчэ не быў афіцыйна зацверджаны. […]
    12 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Дыктатар спадзяецца, што праз рэжым інкамунікада пра беларускіх герояў забудуць. Але мы гэтага не дапусцім!»

    У гадавіну знаходжання Мікалая Статкевіча ў рэжыме інкамунікада прайшла міжнародная кампанія «Пакажыце Статкевіча!», у якой узяла ўдзел і Святлана Ціханоўская. На жаль, многія іншыя беларускія палітвязні таксама не атрымліваюць вестак з волі і знаходзяцца без сувязі з сем’ямі. Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з заклікам працягваць падтрымку палітзняволеных:  «Ужо 363 дні нашыя лісты не даходзяць […]
    12 лютага, 2024

    Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы: чаму гэта важна для беларусаў?

    Святлана Ціханоўская трэці год запар возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мерапрыемства збірае ў Германіі вядучых палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для разгляду ключавых пытанняў бяспекі ў свеце.  Падчас візіту лідарка ўздыме крытычна важныя пытанні, што датычацца бягучай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне. Яна распавядзе пра рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы […]
    12 лютага, 2024

    «Няма нават адчування канкурэнцыі». Франак Вячорка – пра безвыбары

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай на прыкладах тлумачыць, чаму «Адзіны дзень галасавання» – гэта безвыбары. «Тое, што рэжым называе выбарамі – гэта цырк і правакацыя. У большасці акругаў праўладныя партыі спаборнічаюць з праўладнымі. Імёны членаў выбарчых камісіяў засакрэчаныя. Міжнародных назіральнікаў не запрасілі. Рэжыму нават не хапае кандыдатаў, каб запоўніць імёнамі спісы для галасавання, і тым самым […]
    09 лютага, 2024

    Таццяна Шчытцова: «Дэмакратызацыя сістэмы адукацыі ў Беларусі пачынаецца ўжо зараз – з нашай супольнай падрыхтоўкі»

    Сёння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі існуе мноства праблемаў. Як адзначаюць эксперты, гэта і ізаляванасць ад сучасных тэндэнцыяў, і састарэлыя стандарты навучання, і аўтарытарны менеджмент. Па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, адны з лепшых беларускіх экспертаў у галіне сярэдняй адукацыі распрацавалі праект дарожнай мапы, каб загадзя падрыхтавацца да рэформаў […]
    09 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская далучылася да кампаніі «Пакажыце Статкевіча!»

    9 лютага 2023 года родныя і блізкія атрымалі апошнюю вестку ад Мікалая Статкевіча. З таго часу няма ніякай інфармацыі пра яго лёс: ад яго няма паведамленняў, да яго не даходзяць лісты і пасылкі. У гадавіну знаходжання аднаго з самых вядомых палітыкаў Беларусі ў рэжыме інкамунікада Святлана Ціханоўская далучылася да міжнароднай кампаніі падтрымкі «Пакажыце Статкевіча!» «Я […]
    08 лютага, 2024

    «Гэта напамін беларусам – вы не адны ў гэтай барацьбе». Анатоль Лябедзька – пра тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі

    Сёння Еўрапейскі Парламент прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі. Нагодамі для палітычнага рашэння сталі масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да былых палітвязняў і іх сваякоў, а таксама «справа аналітыкаў». Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць сэнс дакумента: «Рэзалюцыя патрабуе ад рэжыму спыніць рэпрэсіі і здзекі над людзьмі, а ад міжнароднай супольнасці […]
    08 лютага, 2024

    Хросныя палітвязняў – хто яны і чым займаюцца?

    У студзені да міжнароднай праграмы падтрымкі палітвязняў, арганізаванай праваабарончымі арганізацыямі «Ліберэка» і «Вясна», далучыўся 400-ты «хросны». Хамза Юзаф – першы кіраўнік урада, што стаў сімвалічным хросным беларускага палітвязня – Дзмітрыя Галавача. Каманда Офіса распавядзе, хто такія «хросныя», як яны дапамагаюць палітзняволеным і чаму гэтая кампанія – важны напрамак падтрымкі людзей за кратамі.      
    07 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Ад ізаляцыі Беларусі выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін»

    Беларуская лідарка пракаментавала планы Камітэта па нацыянальнай бяспецы Літвы па закрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю: «Мы разумеем асцярогі службаў бяспекі Літвы, але закрыццё пагранпераходаў для пасажыраў – гэта лячэнне сімптомаў, а не прычынаў праблемы. Закрыццё ўдарыць найперш па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну. Не трэба будаваць жалезную […]
    07 лютага, 2024

    «Спроба рэжыму перапісаць гісторыю, маніпуляваць каштоўнасцямі і дыктаваць грамадскія нормы». Маргарыта Ворыхава – пра новы школьны факультатыў

    Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларусаў з нагоды ўвядзення ў школах новага патрыятычнага факультатыва «Мая Радзіма» для вучняў 5-7 класаў. Сярод тэмаў факультатыва – ідэалогія беларускай дзяржавы, а таксама паняцці «Радзіма», «Айчына», «сімвалы дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада». «Гэтая ініцыятыва – пагроза інтэлектуальнай свабодзе нашай моладзі. Рэжым Лукашэнкі імкнецца выкарыстаць гэты факультатыў […]
    07 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Тое, што зараз арганізоўвае рэжым, выбарамі назваць немагчыма»

    У інтэрв’ю DW Беларусь лідарка патлумачыла, чаму «Адзіны дзень галасавання» з’яўляецца толькі імітацыяй выбараў: «У Беларусі палітычнае поле зачышчанае. Лідары палітычных партыяў – у турмах, няма свабодных медыя, усе НДА ліквідаваныя. Так званыя «выбары» патрэбныя толькі для самога Лукашэнкі – каб легітымізаваць сябе ў вачах ягонага бліжэйшага атачэння. Гэта не тое, дзеля чаго людзі павінныя ахвяраваць […]
    06 лютага, 2024

    Легалізацыя беларусаў у Польшчы: дзе атрымаць дапамогу?

    Сёння ў Польшчы знаходзіцца некалькі сотняў тысячаў беларусаў. Кожны з іх сутыкаецца са складанасцямі ў легалізацыі: ад немагчымасці атрымаць апастыль да пратэрмінаванага беларускага пашпарта. Удасканаліць гэтыя працэсы імкнецца працоўная група пры Міністэрстве ўнутраных справаў Польшчы, куды ўваходзяць дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і кіраўніца дэпартамента прававой абароны Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская. […]
    06 лютага, 2024

    Стагнацыя, інфляцыя, вымыванне кадраў: Аляхновіч – аб выкліках для беларусаў у 2024

    У інтэрв’ю «Позірку» дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч падзяліўся меркаваннем аб галоўных цяжкасцях 2024-га для эканомікі Беларусі. Дарадца патлумачыў: чакаецца, што беларуская эканоміка вырасце на 1-2%, што ў два разы менш, чым у Польшчы, Літве і Латвіі. Большы рост могуць выклікаць два фактары. Першы – гэта «пазітыўны шок», то-бок […]
    05 лютага, 2024

    «Колькі сярод кандыдатаў людзей, крытычна настроеных да ўлады? Нуль!» Анатоль Лябедзька – аб безвыбарах

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька прааналізаваў факты, якія атачаюць «Адзіны дзень галасавання», і на іх прыкладзе патлумачыў, чаму 25 лютага ператворыцца ў Беларусі ў дзень безвыбараў: «У краінах, дзе ёсць выбары, выбарчыя камісіі фармуюцца як з прыхільнікаў улады, так і з апанентаў. Узаемны кантроль дазваляе пазбягаць фальсіфікацыяў. А хто […]
    05 лютага, 2024

    Вас прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Што рабіць?

    Сродкі масавай інфармацыі часта друкуюць матэрыялы пра прызнанне беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы ў той ці іншай еўрапейскай краіне. Гэта выклікае ў людзей паніку – і правакуе цэлы шэраг пытанняў. Да каго звяртацца па дапамогу? Ці ёсць спосабы высветліць, што стала нагодай для рашэння? Якіх наступстваў чакаць – і ці можна неяк паўплываць на сітуацыю? Юрыдычная […]
    04 лютага, 2024

    Аскет, герой рэвалюцый, аматар кавы. 5 цікавых фактаў пра нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касцюшку

    Нарадзіўся на Берасцейшчыне, узначаліў паўстанне Рэчы Паспалітай, дапамог ЗША здабыць незалежнасць, атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі. Усё гэта – адзін чалавек. З нагоды дня народзінаў рэвалюцыянера і ваеннага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі каманда Офіса падрыхтавала карткі з цікавымі фактамі, якія вы яшчэ маглі не ведаць пра нацыянальнага героя. Святлана Ціханоўская: «Тадэвуш Касцюшка – асоба неверагоднага маштабу, чалавек […]
    02 лютага, 2024

    5 цікавых фактаў пра Кастуся Каліноўскага

    З нагоды дня народзінаў Кастуся Каліноўскага каманда Офіса ўзгадвае цікавыя факты, якія вы маглі не ведаць пра нацыянальнага героя. Святлана Ціханоўская: «Пераацаніць важнасць постаці Кастуся Каліноўскага для нас і для нашай гісторыі немагчыма. Яго дзеянні – прыклад таго, як адна асоба натхніла тысячы людзей паважаць сваю годнасць, бараніць уласныя мову і культуру, а таксама змагацца […]
    02 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Мы павінныя пакласці канец ядзернаму шантажу з боку рэжыму»

    Беларуская лідарка далучылася да Кангрэсу Еўрапейскай партыі зялёных, што праходзіць у Ліёне напярэдадні выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, у якой узняла шэраг маштабных тэмаў. У прыватнасці, яна распавяла пра актуальную сітуацыю ў краіне: новую хвалю рэпрэсіяў, паўзучую русіфікацыю і пагрозу суверэнітэту нашай краіне з боку Расіі. Пры гэтым лідарка адзначыла: для […]