• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі ўзурпаваная, а ўнутры краіны – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом»

    20 чэрвеня, 2024

    У вялікім інтэрв’ю польскаму рэсурсу Kanal Zero беларуская лідарка распавяла пра сум па радзіме і цёплыя ўспаміны, звярнула ўвагу на адказнасць беларусаў і беларусак за змены ў краіне і заклікала адмовіцца ад думкі, што ўсё ў краіне вырашае адзін чалавек.

    📌  «Я сумую па Беларусі. Гэта мая радзіма, там мае бабуля і дзядуля, хата ў вёсцы, дзе я бавіла кожнае лета. Там мае бацькі, кватэра, якая зараз канфіскавана. Мы з мужам клеілі там шпалеры сваімі рукамі, упрыгожвалі яе. Я сумую па гэтым, але па людзях заўсёды сумуеш больш. Ты хочаш вярнуцца і не можаш».

    📌  «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі зараз узурпаваная, а ўнутры – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом. Мы помнім вуліцы, па якіх хадзілі і ўлюбёныя месцы. Там засталося шмат сяброў. Калі думаеш пра іх, на твары непазбежна з’яўляецца ўсмешка. Гэта сумная ўсмешка, хоць і поўная надзеі».

    📌 «Трэба адмаўляцца ад мадэлі, замацаванай дыктатурай, дзе мы звыклі, што адзін чалавек усё вырашае, а ўсе падпарадкоўваюцца. Зараз кожны адказвае за змены ў дзяржаве. Кожны адказвае за незалежнасць нашай дзяржавы і тое, каб людзі выходзілі з турмаў. Кожны павінен унесці свой уклад». 

    📌 «У мяне ёсць магчымасць сустракацца з сусветнымі лідарамі, прэм’ер-міністрамі і прэзідэнтамі. Я магу адкрываць дзверы, праз якія потым павінны праходзіць беларусы. Таму так важна, каб беларуская дыяспара была актыўная ўва ўсіх краінах».

    Апошнія навіны