Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла размову з Вярхоўным прадстаўніком па замежнай палітыцы Жазэпам Барэлем у Бруселі. Сустрэча адбылася ў межах працы Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз».
Бакі прадметна абмеркавалі:
📎 працяг і павелічэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці;
📎 прыцягненне рэжыму да адказнасці;
📎 развіццё працы Кансультатыўнай групы;
📎 супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні прапагандзе;
📎 прасоўванне еўрапейскага выбару сярод беларусаў.
Асобна ўздымалася пытанне працягу выдачаў шэнгенскіх візаў і дапамогі з легалізацыяй беларусаў і беларусак у выгнанні. Рабіўся акцэнт на важнасці адкрытых межаў і мабільнасці тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны.
Напрыканцы сустрэчы Жазэп Барэль прапанаваў правесці беларуска-еўрапейскую канферэнцыю па вырашэнні крызісу ў Беларусі.