У нямецкім Бундэстагу 12 чэрвеня адкрылася выстава, прысвечаная заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму.
Выстава дакументуе складаную і працяглую барацьбу праваабаронцы за дэмакратычную Беларусь. Яна была створаная Malanka-Media пры падтрымцы BYSOL і Фонду імя Конрада Адэнаўэра, арганізавана RAZAM e.V. і аддзелам грамадскіх сувязяў Бундэстага Германіі.
Выстава даступная да 5 ліпеня 2024 года ў Halle des Paul-Löbe-Hauses, Konrad-Adenauer-Str. 1, 10557 Berlin. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут. Яе можна наведаць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 17:00, а кожны чацвер і пятніцу а 12-й гадзіне на выставе будуць працаваць гіды, якія распавядаюць пра лёс выбітнага беларускага праваабаронцы.
2 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё выставы «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» – яна будзе прысвечаная праваабаронцам Алесю Бяляцкаму і Алегу Арлову.
Нагадаем, што з 14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме разам з іншымі праваабаронцамі «Вясны».