• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – да гадавіны затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

    18 чэрвеня, 2024

    «Чатыры гады таму рэжым кінуў за краты двух смелых і таленавітых беларусаў – Віктара і Эдуарда Бабарыкаў.

    Колькі часу патрэбна, каб людзі забылі сваіх герояў? «Месяц-другі – і яго ніхто не ўспомніць», – напэўна так думаюць памагатыя рэжыму, калі пазбаўляюць людзей волі. Але беларусы ніколі не адмовяцца ад тых, хто гатовы рабіць Беларусь лепшай. 

    Рэжым адбірае ў палітвязняў свабоду, здароўе, сям’ю і сяброў. Але не адбярэ годнасць і стойкасць. Іх ізалююць ад знешняга свету, а значыць яны не змянілі поглядаў – і ўсё так жа моцна вераць у нас, у беларусаў.

    Так, за гэты час на нашую долю выпала нямала жахаў: гвалт, пераслед, эміграцыя, рэпрэсіі, вайна. Гэта цягне за сабой жаданне адмежавацца, замкнуцца ў шкарлупіну, не чытаць навіны пра чарговыя затрыманні, забыцца на імёны злачынцаў. Але ў такія моманты мы мусім узгадваць нашых герояў. Тых, хто нават у жудасных умовах кожны дзень адмаўляецца здраджваць сабе. Таму мы не можам здрадзіць ім.

    Мае дарагія! Кожная кропля падтрымкі ўліваецца ў вялікае мора надзеі. Кожная вестачка дае разуменне, што людзі на волі шукаюць шляхі дапамогі і вызвалення кожнага і кожнай.

    Дасылайце лісты, паштоўкі, пасылкі за краты. Рабіце ўсё, каб заставацца на сувязі з тымі, каго рэжым катуе турмамі і прымусовай працай. Я вельмі добра ведаю, колькі моцы і натхнення надае вашая падтрымка – і заклікаю працягваць падтрымліваць палітзняволеных».

    Апошнія навіны