• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду» ў новым офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі

    26 чэрвеня, 2024

    Беларуская лідарка падчас працоўнай паездкі ў Брусель выступіла з прамовай на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду». Выстава створаная беларускай мастачкай Ганнай Каран. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці.

    У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла: «Ведаеце, нашую рэвалюцыю часта клічуць жаночай рэвалюцыяй. І гэта сукенкі ўсіх тых адважных беларускіх жанчын, якія выступілі супраць несправядлівасці. Лекарак, спартсменак, настаўніц. Сёння некаторыя з іх жывуць у эміграцыі, некаторыя застаюцца ў Беларусі, чакаючы, калі іх сваякі вернуцца дадому з турмы. Некаторыя самі знаходзяцца ў турме. Усіх іх аб’ядноўвае адна мара: мара пра новую Беларусь, мара пра свабоду. І гэтая мара дагэтуль аб’ядноўвае беларусаў і беларусак. Яна дае нам сілы працягваць змаганне».

    Імпрэза прайшла ў новым офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, за адкрыццё якога Ціханоўская падзякавала Фландрыі і міністру-прэзідэнту Яну Ямбону: «У самым сэрцы Бруселя, у беларусаў ёсць свой дом. Гэта месца, дзе беларусы могуць размаўляць на сваёй мове, прасоўваць сваю культуру, спрачацца пра палітыку, не баючыся, што за імі прыйдзе КДБ. Гэта прастора свабоды, дзе рады кожнаму і няма месца нянавісці, тыраніі і несправядлівасці».

    Апошнія навіны