• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка ўжо ў руках Расіі, але не пхайце туды беларусаў»

    13 чэрвеня, 2024

    У Вашынгтоне падчас працоўнай паездкі беларуская лідарка дала інтэрв’ю «Голасу Амерыкі», дзе распавяла, як ставіцца да ядзернага шантажу з боку дыктатараў, а таксама канстатавала татальную залежнасць Лукашэнкі ад Крамля.

    Самыя цікавыя цытаты з размовы:

    📌 «Цяпер ідзе ядзерны шантаж. Усе вучэнні, як па мне – і я вельмі спадзяюся, што не памыляюся – гэта штосьці кшталту ІПСО. Каб трымаць у напрузе краін-суседзяў, нашых дэмакратычных партнёраў, каб адцягнуць увагу ад дапамогі Украіне, каб падзяліць заходні свет, даць адчуць стомленасць ад чакання «будзе ці не будзе». 

    📌 «У Лукашэнкі зараз адна задача – палітычна выжыць. У яго няма іншых партнёраў, апроч Расіі і Пуціна. Ён стаў саўдзельнікам вайны, яны ў адной вязцы і патрэбныя адзін аднаму зараз. Таму Лукашэнка будзе далучацца да ўсіх, нават самым жудасных ініцыятываў з боку Расіі».

    📌 «Лукашэнка пры неабходнасці дасць тэрыторыю Беларусі для атак, калі такое рашэнне будзе прынятае. Чаму мы кажам аб тым, што Беларусь трэба выцягваць з вайны? Таму што без беларускай тэрыторыі шлях ад Расіі да краін НАТА вельмі падоўжыцца».

    📌 «Зараз беларусы бачаць: колькасць візаў зменшылася, зачыняюць памежныя пераходы, а тыя, хто выязджаюць за мяжу, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі. І спрацоўвае наратыў Лукашэнкі: вас там ніхто не чакае, куды вы сабраліся, вы там нікому не патрэбныя. Не замыкайце нас у клетку з гэтым зверам, у нас ужо мільёны закладнікаў у Беларусі».

    Апошнія навіны