• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Cвятлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Парламента Малдовы Ігарам Гросу

    Святлана Ціханоўская падзякавала спікеру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў Малдове, у прыватнасці за стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце, а таксама за падтрымку на ПА Еўранеста, якая нядаўна прайшла ў Кішынёве. На сустрэчы абмеркавалі стан спраў у Беларусі і Малдове, як варта змагацца з крамлёўскай прапагандай, а таксама найбольш эфектыўныя законы ў пераходны перыяд. […]
    05 красавіка, 2023

    Стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі і бяспекі. Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ

    Святлана Ціханоўская падзякавала міністарцы за пачутыя і прынятыя прапановы беларусаў па зменах у законапраект «Аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны». Ціханоўская выказала падзяку ад імя беларусаў за тое, што ў новай версіі законапраекта абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі значна больш мяккія ў параўнанні з першапачатковым праектам. Ціханоўская падкрэсліла важнасць падзелу беларусаў і […]
    05 красавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0rfuGrqDorGtF5ptvmXPP-YYgo60klKMge Размова пройдзе ў пятніцу, 7 красавіка, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць […]
    05 красавіка, 2023

    У другім чытанні прыняты законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Што можа змяніцца для беларусаў?

    ​4 красавіка Сейм Літвы прыняў у другім чытанні законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што можа змяніцца для беларусаў. «Ранейшая рэдакцыя законапраекта ўсталёўвала сур’ёзныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў у магчымасці атрымання візаў, падачы на від на жыхарства, грамадзянства, статус е-рэзідэнцтва […]
    04 красавіка, 2023

    «Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі». Ціханоўская – пра «дзень яднання з Расіяй»

    Сёння, 2 красавіка, дыктатары дзвюх краін адзначаюць гэтак званы «дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Пад выглядам «яднання народаў» яны вучацца адзін ў аднаго, як прыгнятаць народ. Яны зрабілі Беларусь палігонам для расійскай вайсковай агрэсіі і вырашылі прывезці на нашую зямлю ядзерную зброю, каб зладзіць у Беларусі другі Чарнобыль. Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі. […]
    02 красавіка, 2023

    ​22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету ІІ, ініцыяваная Офісам Святланы Ціханоўскай

    Гэтая Канферэнцыя працягвае практыку збіраць прадстаўнікоў беларускай дыяспары разам з дэмсіламі Беларусі на адной пляцоўцы, каб наладжваць супрацоўніцтва.  На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца: – актуальная палітычная стратэгія Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады; – падтрымка дзейнасці дыяспаральных арганізацый; – сумесныя намаганні ў кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі; – каардынацыя дзеянняў паміж палітычнымі і […]
    01 красавіка, 2023

    Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША

    – Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларусі. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам.  – У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША […]
    31 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Раду Бяспекі ААН «Пра размяшчэнне расійскіх ядзерных сілаў на тэрыторыі Беларусі»

    Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, лідарка Дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Раду Бяспекі ААН «Пра размяшчэнне расійскіх ядзерных сілаў на тэрыторыі Беларусі». Упершыню ад пачатка палітычнага крызіса ў Беларусі, сапраўдны голас беларускага народа прагучаў на фармальным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН – найгалоўнейшага шматбаковага органа па пытаннях міжнароднага міра і бяспекі. Гэта яшчэ […]
    31 сакавіка, 2023

    Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Сакавік 2023 / Выпуск 5

    Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
    31 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Нашую памяць нельга скрасці»

    Святлана Ціханоўская: «Учора ў мяне атрымалася наведаць пастаноўку «Сны аб Беларусі». Усё яшчэ складана глядзець на нашыя гісторыі і ведаць, што яны яшчэ не скончыліся. І ўсё ж важна запамінаць усё, што з намі было, каб не паўтарыць гэтага жаху ў будучыні. Асабліва пад уражаннем я была, калі пачула вершы нашай паэткі Ларысы Геніюш, бо […]
    31 сакавіка, 2023

    ​Вынесці пытанне пра пагрозу незалежнасці Беларусі на разгляд Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН

    Сёння Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе міністарку замежных справаў Францыі Катрын Калону. На сустрэчы абмеркавалі прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, каб ён не застаўся беспакараным і панёс поўную адказнасць за злачынствы супраць беларусаў і за ўдзел у вайне ва Украіне. Таксама гаворка ішла пра нядаўнюю заяву Пуціна пра размяшчэнне сховішча ядзернай зброі ў Беларусі. […]
    30 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з жонкай Алеся Бяляцкага

    ​Святлана Ціханоўская: «Сёння мела гонар паразмаўляць з Наталляй Пінчук. І пры асабістай сустрэчы яшчэ раз пераканалася, якая ж гэта мужная, смелая жанчына з добрым сэрцам. Я ведаю, што гэта такое, калі твой муж за кратамі, калі не ведаеш, як ён сябе адчувае і як яму дапамагчы. І мяне сапраўды натхняе, што нягледзячы на выпрабаванні, Наталля […]
    30 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам ПАРЕ, прызначаным для падрыхтоўкі даклада па тэме «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні»

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Полем Галем, дэпутатам ПАРЕ, прызначаным для падрыхтоўкі даклада па тэме «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Гэтая сустрэча – адзін з крокаў у сістэмнай працы па ўрэгуляванні праблемаў беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Радзіму. На сустрэчы абмяркоўвалі пытанні, якія датычацца легалізацыі беларусаў за мяжой і магчымасці краінаў-удзельніцаў Рады […]
    30 сакавіка, 2023

    Выступ Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук на Саміце за дэмакратыю, 2023 год

    Па запрашэнні прэзідэнта Байдэна Святлана Ціханоўская разам з Наталляй Пінчук – жонкай лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага – прыняла ўдзел у Саміце за дэмакратыю 2023, арганізаваным Белым домам. Ціханоўская і Пінчук выступілі ў асноўнай праграме Саміту перад прамовай прэзідэнта Байдэна. Поўны тэкст выступу: Святлана Ціханоўская: Мы з Беларусі – краіны, дзе няма свабоды. Краіны, […]
    29 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і намеснікам кіраўніцы АПК Валерам Кавалеўскім па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMkfuCuqTgjE9Pj-cZ0bWOlum-QsNgKy8gb  Размова пройдзе ў пятніцу, 31 сакавіка, з 12:45 да 14:45 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што […]
    29 сакавіка, 2023

    ​Святлана Ціханоўская – пра затрыманне сына Анатоля Лябедзькі

    «Анатоль паведаміў, што яго сына затрымалі ў Беларусі. Сына Анатоля затрымалі толькі за тое, што ён – сын свайго бацькі. На жаль, я добра разумею гэты боль, калі твой блізкі чалавек знаходзіцца за кратамі ні за што. Анатоль, сілаў вам і вытрымкі».
    28 сакавіка, 2023

    «Адносіны Беларусі з варожай Расіяй мусяць змяніцца». Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Кангрэсе ЗША, 2023

    «Сенатар Менендэс, шаноўныя сябры камітэта, дзякуй за магчымасць пагаварыць з вамі пра цяжкае становішча дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і яго наступствы для рэгіянальнай бяспекі і глабальных інтарэсаў. Я падзялюся з вамі кароткім каментаром, а таксама папрашу старшыню Менендэса прыняць мае паказанні для публічнай справаздачы. У 2020 годзе беларусы прагаласавалі супраць Аляксандра Лукашэнкі і […]
    28 сакавіка, 2023

    Прапагандысты ва ўніверсітэтах – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна

    Святлана Ціханоўская: «Днямі я ўбачыла навіну пра тое, як прапагандысты прыязджалі з лекцыямі ў беларускія ўніверсітэты. Упэўненая, іх жаданне гаварыць з маладым пакаленнем асабіста – не ад вялікай любові да перадачы ведаў. Проста моладзь не глядзіць тэлевізар і агароджаная ад іх патоку хлусні. Шкада, што замест карыснай лекцыі студэнты атрымалі чарговую порцыю хлусні. Гэтая сітуацыя […]
    28 сакавіка, 2023

    “Беларусь у знешняй палітыцы Ўкраіны”. Полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі

    Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх.  Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара “Беларусь у знешняй палітыцы Ўкраіны”, які прайшоў 28 лютага 2023 года. Полісі-брыф […]
    28 сакавіка, 2023

    Крысціна Рыхтэр: «З чэрвеня беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, змогуць атрымаць праязны дакумент бясплатна»

    Нагадаем, 18 студзеня гэтага года адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы МУС Польшчы з удзелам дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціны Рыхтэр, прадстаўніцы Цэнтра беларускай салідарнасці Вольгі Дабравольскай і юрыста НАУ Арцёма Праскаловіча. На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне спрашчэння працэдураў легалізацыі ў Польшчы беларусам, якія пацярпелі ад палітычна матываванага пераследу на Радзіме. А 24 студзеня Святлана […]
    27 сакавіка, 2023

    ​Месца, дзе беларусы і беларускі могуць заставацца разам

    Святлана Ціханоўская: «А вы ведаеце, як выглядае дадатак Новая Беларусь? Нядаўна я ўбачыла яго і тое мноства праектаў, якія ствараюць таленавітыя і ініцыятыўныя беларусы і беларускі па ўсім свеце. Гэтыя праекты адлюстроўваюць любоў да сваёй мовы, культуры і свайго народа. У дадатку сабраныя культурніцкія імпрэзы, навучальныя праекты і спасылкі на зборы дапамогі. Ёсць магчымасць самастойна […]
    27 сакавіка, 2023

    Выступ Святланы Ціханоўскай на мітынгу беларусаў каля Белага Дома з нагоды Дня Волі, 2023

    «Дарагія мае беларусы! Віншую Вас з Днём Волі – нашым галоўным беларускім святам! Сто пяць гадоў таму краіна Беларусь з'явілася на палітычнай мапе свету. Гэта былі няпростыя сто пяць гадоў. Грамадзянская вайна, Рыжская дамова, Сталінскія рэпрэсіі, нацысцкая акупацыя, пасляваенная русіфікацыя, Чарнобыльская катастрофа. Усе гэтыя выпрабаванні беларускі народ прайшоў, калі краіна знаходзілася ў складзе Савецкай імперыі. […]
    27 сакавіка, 2023

    Удзел у мітынгу перад Белым Домам, сустрэча з беларусамі, інтэрв’ю вядучым медыям. Святлана Ціханоўская працягвае візіт у ЗША

    25 сакавіка Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у адзначэнні Дня Волі ў Вашынгтоне. Яна выступіла на мітынгу перад Белым Домам, дзе заклікала беларусаў не спыняцца і працягваць барацьбу, каб вызваліць усіх палітвязняў і давесці краіну да свабоды і дэмакратыі. У сваім выступе Ціханоўская таксама падзякавала ЗША за падтрымку і сказала, што ў беларусаў ёсць героі, якія […]
    26 сакавіка, 2023

    ​Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару»

    Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка парушыў Канстытуцыю, калі ў 1990-х фактычна знішчыў падзел уладаў і зрабіў сябе аднаасобным кіраўніком. Ён парушыў Канстытуцыю, калі абʼявіў вайну грамадзянскай супольнасці, зачысціў партыі, адняў свабоду слова ў тэлебачання, а потым знішчыў незалежныя медыя. Ён парушыў Канстытуцыю, калі сфальсіфікаваў выбары і дазволіў Пуціну весці варварскую вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. Ён […]
    26 сакавіка, 2023

    ​План Маршала, стыпендыі для беларусаў і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Як прайшоў візіт Ціханоўскай у Бостан?

    Учора Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наведала Бостан. Там яны былі ў Гарвардскім універсітэце, удзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі Асноўныя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчаў і выступаў: – Стварэнне беларускай праграмы ў Гарвардзе, а таксама стыпендыі для […]
    25 сакавіка, 2023

    «Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі

    Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
    25 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская агучыла адну з жахлівых гісторый з трэцяй кнігі «Галасы Беларусі»

    Святлана Ціханоўская: «Журналісты «Радыё Свабода» выпусцілі трэцюю кнігу «Галасы Беларусі», дзе сабралі думкі беларускіх палітзняволеных, удзельнікаў пратэстаў, беларусаў. Да прэзентацыі кнігі я агучыла адну з жахлівых гісторый нашага супраціву. Шчыра, мне было складана яе чытаць. Складана – але неабходна. Бо мы павінны памятаць гэтыя гісторыі, памятаць сваіх герояў і сваю мэту». Знайсці ўсю трылогію можна […]
    24 сакавіка, 2023

    Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларускага сцяга над ратушай Бостана

    Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША. Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча. На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных […]
    24 сакавіка, 2023

    Крысціна Рыхтэр: «Маскоўскі механізм – наступны крок у справе прыцягнення да адказнасці рэжыма Лукашэнкі»

    23 сакавіка пастаянны прадстаўнік Канады пры АБСЕ выступіў з сумеснай заявай ад дэлегацый 38 краінаў аб увядзенні ў дачыненні да Беларусі Маскоўскага механізма. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказвае, што такое Маскоўскі механізм і на што ён уплывае. Што такое Маскоўскі механізм? Маскоўскі механізм чалавечага вымярэння АБСЕ – гэта спецыяльны метад працы гэтай […]
    24 сакавіка, 2023