Еўрапейскі выбар, салідарнасць з Украінай, дэмакратычная стратэгія і непрызнанне рэжымных выбараў 2024 года — дакументы Канферэнцыі Новая Беларусь 2023
На канферэнцыі Новай Беларусі дэмакратычныя сілы прынялі чатыры дакументы. «Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім саюзе» дэкларуе геапалітычны выбар краіны і заахвочвае дэмсілы да супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у разнастайных галінах. «Рэзалюцыя дэмакратычных сілаў Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны» – маніфест падтрымкі ўкраінскаму народу ў змаганні з пуцінскай Расіяй і асуджэння рэжыму Лукашэнкі як саўдзельніка агрэсіі. «Палітычная […]
Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам за ўдзел у Дні Салідарнасці
Святлана Ціханоўская: «Вялікі дзякуй усім, хто падтрымаў Дзень Салідарнасці і выйшаў на акцыі – беларусам Літвы, Польшчы, Грузіі, Амерыкі, Чэхіі і іншых краінаў свету. І, канечне, я хачу асабліва падзякаваць беларусам у Беларусі, якія далучыліся да акцыяў салідарнасці, хоць гэта вельмі небяспечна. Дзякуй кожнаму і кожнай з вас за тое, што памятаеце пра нашых палітвязняў, падтрымліваеце […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам магчымыя абмежаванні для беларусаў
Сустрэча адбылася сёння, 9 жніўня, у прэзідэнцкім палацы ў Вільні. Ціханоўская падзякавала Літве за ўсю падтрымку дэмакратычнай супольнасці, за тое, што Літва прыняла дзясяткі тысячаў беларусаў і сотні арганізацый, якія былі вымушаныя выехаць з краіны праз рэпрэсіі. Ціханоўская заклікала прэзідэнта не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіянаў. Яна адзначыла, што разумее ўсе рызыкі, звязаныя з […]
«Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас». Ціханоўская звярнулася да беларусаў 9 жніўня
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але загартаваныя вынеслі з іх новы досвед. І працягваем рухацца. Я разумею: […]
Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня!
Толькі нядаўна прайшоў вялікі марафон салідарнасці, які зноў даў усім нам веру ў тое, што мы здольныя аб’яднацца. Дапамог зноў убачыць як нас шмат. І натхніў на новыя здзяйсненні. Мы пачалі яшчэ больш ганарыцца адно адным і верыць у тое, што разам мы здольныя рабіць шмат. Давайце працягнем гэтую хвалю салідарнасці! Беларусы замежжа – паглядзіце нашую […]
«Мяне можа спыніць толькі адно: калі я не буду адчуваць падтрымку беларусаў». Фінальнае слова Святланы Ціханоўскай на Канферэнцыі Новая Беларусь 2023
Паважаныя калегі, Дарагія сябры! Тры гады таму беларусы зрабілі гістарычны выбар на карысць свабоды, дэмакратыі і незалежнасці – і паспрабавалі абараніць яго мірным шляхам. Сёння, праз тры гады, мы пытаемся ў сябе, ці ўдалося нам захаваць тыя дасягненні і той імпэт, з якім беларусы паўсталі на абарону сваёй перамогі ў 2020-м годзе. Я думаю, што […]
«Нашая задача – вырваць Беларусь з расійскай арбіты». Уступнае слова Святланы Ціханоўскай да панэлі Канферэнцыі Новая Беларусь 2023
Паважаныя калегі, Дарагія сябры! Якой мы хочам бачыць новую Беларусь? Еўрапейскай незалежнай дзяржавай ці Буфернай зонай? Ці — яшчэ горш — расійскай калоніяй? Для мяне адказ відавочны: месца Беларусі — у Еўропе. Пасля пачатку вайны стала відавочна, што ў саюзе з Расіяй нас чакае тупік. У саюзе з Расіяй Беларусь не можа мець будучыні. Гэта відавочна […]
«Узмацніць адно аднаго і вярнуць сабе нашую краіну». Ціханоўская адкрыла Канферэнцыю Новая Беларусь 2023
Вітаю ўсіх удзельнікаў Канферэнцыі, яе гасцей, журналістаў — і тых гледачоў, хто далучыўся да нас у жывым эфіры. Калі я рыхтавалася да канферэнцыі, то прыгадала, што адчувала тыдзень таму – напярэдадні марафону салідарнасці з палітзняволенымі. Я хвалявалася: ці адгукнуцца людзі на заклік? Ці дастаткова мы зрабілі, каб марафон стаў паспяховым? Ці хопіць намаганняў журналістаў, палітыкаў, актывістаў, каб […]
«Выбары 2024 – гэта падман і імітацыя». Заява дэмакратычных сілаў Беларусі
Дэкларацыя дэмакратычных сілаў Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны
Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе
Палітычная дэкларацыя дэмакратычных сілаў Беларусі
Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбыўся Круглы стол палітычных лідараў
Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ, палітычных партыяў, Кіберпартызан, Партыі БНФ, штаба Бабарыкі, «Нашай партыі», БХД, АГП, БСДП, «Народнай грамады», Руху за Свабоду, Рабочага руху, Рады, ByPOL i BelPOL, BYSOL, Народных пасольстваў і іншых. Сустрэча была закрытая для прэсы. […]
У верасні Святлана Ціханоўская прэзентуе справаздачу па працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
«Зыходзіць не з крыўдаў або сімпатыяў, а перш за ўсё кіравацца інтарэсамі беларусаў», — менавіта такім чынам Святлана Ціханоўская папрасіла Каардынацыйную Раду ўзгадняць прадстаўнікоў АПК. Звяртаючыся да чальцоў КР, яна адзначыла, што сустрэнецца з імі, каб даць агульную справаздачу па працы Кабінета і яго планах, але і прапанавала Каардынацыйнай Радзе падрыхтаваць сваю справаздачу, і таксама браць на […]
У Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася з удзельнікамі творчай беларускай супольнасці
«Цім-тэатр» — незалежны калектыў з Гомеля, створаны ў 2016 годзе групай актораў пад кіраўніцтвам рэжысёра Андрэя Бардухаева-Арла. У 2020 рэжым пазбавіў тэатр пляцоўкі праз палітычныя прычыны, а ў 2021 годзе стваральнікі вымушана эмігравалі ў Польшчу, атрымаўшы палітычную абарону. Але гэта не перашкодзіла суполцы папоўніцца іншымі артыстамі-эмігрантамі. Са снежня «Цім-тэатр» паставіў розныя спектаклі: казку для дзяцей, музычны праект, […]
Фінальны дзень слуханняў справаздач Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
Каардынацыйная Рада правяла ўжо тры дні слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. А зараз – пачаўся фінальны дзень. Пасля таго, як Каардынацыйная Рада заслухае справаздачы ўсіх прадстаўнікоў, яна агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу іх дзейнасці. Сёння выступіць і адкажа на пытанні прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Напрыканцы слуханняў выступіць Святлана Ціханоўская. Паглядзець як прайшлі […]
Што рабіць беларусам Літвы, якіх прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы?
Сёння літоўскія службы паведамілі, што прызналі 910 беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала: «Інфармацыя, пададзеная Дэпартаментам міграцыі МУС Літвы, вельмі занепакоіла як беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне, так і дэмакратычныя сілы агулам. Працэдуры прызнання людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы існуюць практычна ва ўсіх краінах свету. Гэта […]
Працягваюцца слуханні справаздач Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
Каардынацыйная Рада пачала ўжо трэці дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сёння выступіць і адкажа на пытанні прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка. Далучайцеся! Паглядзець як прайшлі слуханні іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета можна па спасылцы.
Урачыстае адкрыццё мурала «Няскораных беларусаў» у Варшаве
Святлана Ціханоўская: «Вы толькі паглядзіце, які прыгожы мурал намалявалі нашыя беларускія мастакі ў дворыку Беларускага Дома ў Варшаве. Мурал «Няскораных беларусаў» зроблены ў знак салідарнасці з нашымі палітзняволенымі. У гэтую суботу, 5 жніўня, а 12 гадзіне па Варшаве я прыму ўдзел у яго адкрыцці. Таксама там будуць выступаць Лявон Вольскі і Пётр Клюеў. Беларусы Варшавы, […]
«Пытанняў шмат і давайце шукаць адказы на іх разам». Адкрыты дыялог падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2023
6 жніўня а 12:00 па Мінску пачнецца анлайн-трансляцыя Канферэнцыі Новая Беларусь 2023. Канферэнцыю сумесна праводзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Анлайн трансляцыя мерапрыемства будзе па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/live/RN129Kznv3E?feature=share. Далучайцеся, пішыце свае пытанні ў каментарах і дзяліцеся спасылкай на трансляцыю з сябрамі! Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце […]
Другі дзень слуханняў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
Прама зараз Каардынацыйная Рада пачне другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сёння заслухаюць выступы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай і прадстаўніка па замежных справах Валерыя Кавалеўскага. Таксама яны адкажуць на пытанні беларусаў, якія збіраліся праз адкрытую форму. Далучайцеся! Паглядзець, як прайшлі слуханні Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка, можна тут.
Як сабраць дзіця ў школу, калі заробку хапае толькі на тое, каб выжыць?
Святлана Ціханоўская: «Усе бацькі цудоўна ведаюць, што сабраць дзіця ў школу – гэта не проста адвесці яго на лінейку. Гэта выдаткі, якія пад сілу далёка не кожнай сям'і. Толькі за апошнія тры гады затраты на зборы аднаго дзіцяці ў школу выраслі амаль на 30 адсоткаў. А заробкі бацькоў, на жаль, такім ростам пахваліцца не могуць. […]
Пачаліся слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
Сёння і заўтра Каардынацыйная Рада правядзе слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сёння заслухаюць выступы Аліны Коўшык, прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні, і Валерыя Сахашчыка, прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы. Таксама яны адкажуць на пытанні беларусаў, якія збіраліся праз адкрытую форму. Далучайцеся!
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай і дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMpdu-vpjkjGd0rxrcf0EA4gJaHhjq5ZlL_. Размова пройдзе ў пятніцу, 4 жніўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія […]
Сустрэча з Палком Каліноўскага: візіт прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Кіеў
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка зараз знаходзяцца ў Кіеве. Зусім нядаўна скончылася чатырохгадзінная сустрэча з Палком Каліноўскага, на якую Святлана Ціханоўская падключылася анлайн.
Ацаніце працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і задайце вашае пытанне яго прадстаўнікам
2-3 жніўня Каардынацыйная Рада правядзе слуханні для ўзгаднення кандыдатураў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ініцыявала Святлана Ціханоўская. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе справаздачыцца і адказваць на пытанні. Пасля слуханняў Каардынацыйная Рада агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў. Амаль год таму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. За гэты час у вас […]
Сёння на вайне ва Украіне загінулі адразу пяць беларускіх герояў
Святлана Ціханоўская: «Сёння на вайне ва Украіне загінулі адразу пяць беларускіх герояў. Пяць мужных ваяроў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля свабоды і міру. У гэтыя моманты немагчыма знайсці словы, якія суцешаць родных і сяброў. Бо смерць блізкага чалавека – гэта заўсёды велізарны боль. Я выказваю шчырыя спачуванні родным, сябрам і пабрацімам загінулых. І жадаю вам […]
Беларусы, я намі ганаруся!
Святлана Ціханоўская: «Да апошняй хвіліны я сачыла за тым, як пройдзе наш марафон. Мы разам сабралі 574 306 еўра для дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям. Цягам тыдня ўсе сабраныя грошы Назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воляй Гарбуновай размяркуе паміж 13 ініцыятывамі і фондамі. У арганізацыяў будзе 2 месяцы на тое, каб […]
Разам мы ўжо сабралі больш за 500 000 еўра!
Сіла нашай з вамі салідарнасці сапраўды ўражвае. Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да марафона і ахвяраваў грошы на падтрымку палітзняволеных і іх сем'яў. Нашая асноўная мэта – сабраць як мага больш для падтрымкі тых, каму гэта жыццёва неабходна. Таму хто яшчэ не паспеў паўдзельнічаць – абавязкова далучайцеся. Нам не ўсё адно – і […]