• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Cамае галоўнае – беларусы не здаліся»: Святлана Ціханоўская – у Камітэце па замежных справах парламента Нарвегіі

    30 красавіка, 2024

    Падчас візіту ў Осла беларуская лідарка выступіла перад Пастаянным камітэтам па замежных справах і абароне Нарвегіі. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на важнасць шматбаковай ізаляцыі рэжыму і распавяла пра жудасныя ўмовы, у якіх знаходзяцца беларускія палітзняволеныя. Акрамя таго, лідарка нагадала пра міжнародную кампанію падтрымкі палітвязняў і заклікала станавіцца сімвалічнымі хроснымі для тых, хто знаходзіцца за кратамі.

    Пра што яшчэ гаварыла Святлана Ціханоўская?

    📌 «Мы працягваем прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларускага народа. Таму што Лукашэнка – не прэзідэнт. Ён злачынец, які захапіў уладу і служыць свайму заступніку ў Маскве, а не беларускаму народу. І ён павінен адказаць за ўсе здзейсненыя ім злачынствы».

    📌 «Пасля таго як рэжым уцягнуў нашую краіну ў злачынную вайну супраць Украіны, стала відавочна, што Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь. Ён па частках прадае нашую краіну Пуціну ў абмен на палітычную падтрымку».

    📌 «Нашая мэта – вызваліць Беларусь ад дыктатарскіх і расійскіх кіпцюроў. Рэжым павінен быць дэмантаваны. Кожны палітычны вязень павінен быць вызвалены. Злачынцы павінны быць пакараныя. Нам патрэбныя свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным назіраннем».

    📌 «Я прашу выказвацца пра Беларусь, падтрымліваць нашыя дэмакратычныя памкненні і ізаляваць беларускі рэжым. Вы можаце рабіць заявы, прымаць рэзалюцыі па Беларусі. Кожнае дзеянне важнае».

    Апошнія навіны