• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Празе пройдзе Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі

    06 мая, 2024

    З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе.

    Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітзняволеных і пашырэння падтрымкі рэпрэсаваных.

    Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень у зняволенні – гэта яшчэ адзін дзень, які палітвязні аддаюць за вольную Беларусь. Кожны дзень палітвязняў за кратамі павінен быць днём нашага змагання за іх свабоду. Кангрэс у Празе – магчымасць сабраць ідэі, прапановы і высілкі, каб выпрацаваць напрамкі працы менавіта для гэтай мэты – вызвалення палітвязняў».  

    Па пытаннях удзелу ў Кангрэсе пішыце на адрас czechia.office@tsikhanouskaya.org. 

    Апошнія навіны