• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэмакратычная сілы ў інтэрв’ю. Падборка выступаў за 24 красавіка – 1 траўня 2024

    03 мая, 2024

    Прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў даюць інтэрв’ю незалежным беларускім медыя, каб адказаць на важныя для беларусаў у краіне і за мяжой пытанні. Ніжэй вы знойдзеце інтэрв’ю, якія выйшлі за перыяд 24 красавіка – 1 траўня 2024 года. Асноўнымі тэмамі ў іх сталі выбары ў Каардынацыйную раду, «народны сход» рэжыму ў Мінску і апошнія міжнародныя сустрэчы каманды Офіса Святланы Ціханоўскай. 

    Франак Вячорка: апошнія навіны
    Дарадца Ціханоўскай расказаў у эфіры «Еўрарадыё» пра вынікі ўдзелу ў саміце G7, ціск на рэжым, увагу Захаду да Беларусі, працу Офіса і іншае.

    Аліна Коўшык і Аляксандр Дабравольскі: Каардынацыйная рада
    Прадстаўніца Кабінета па нацыянальным адраджэнні і палітычны дарадца Ціханоўскай абмеркавалі на «Еўрарадыё» патэнцыял КР і яе сувязі з іншымі структурамі дэмсілаў.

    Павел Латушка: навошта рэжыму УНС
    Кіраўнік НАУ і прадстаўнік Кабінета распавёў «Свабодзе Premium», як рэжым можа выкарыстаць так званы «народны сход» у будучыні.  

    Дзяніс Кучынскі: сустрэчы Ціханоўскай
    Дыпламатычны дарадца падзяліўся з «Еўрарадыё» інсайдамі пра арганізацыю міжнародных сустрэчаў, расказаў пра апошнія сустрэчы і магчымы ўплыў 2025 года на ўзровень кантактаў.

    Юлія Міцкевіч: жанчыны ў палітыцы
    Гендарная экспертка і лідарка фем-фракцыі КР патлумачыла на канале «Свабода Premium», якія фактары стрымліваюць жанчын ад удзелу ў палітыцы.

    Андрэй Астаповіч: зліў КДБ
    Прадстаўнік BELPOL распавёў на «Свабодзе Premium» пра зліў даносаў у КДБ і прычыны гэтай з’явы ў Беларусі. 

    Магчымасці для беларусаў і беларусак. Падборка за 27 красавіка – 3 траўня

    Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі працягвае дзяліцца міжнароднымі магчымасцямі, якія дапамогуць беларусам і беларускам палепшыць сваю адукацыю, развіць навыкі ці пабудаваць кар’еру.

    Анлайн-праграмы, даступныя з любой краіны

    🥇 Youth SuperPower: Перазагрузка
    OEEC заклікае беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў далучацца да новага курса. Там будуць варкшопы пра кар’ерны рост, псіхалагічную ўстойлівасць, навыкі для жыцця і лідарства. Весці заняткі будуць вядомыя і паспяховыя эксперты і эксперткі.
    🗓️ Заяўку трэба запоўніць да 06/05. Курс пройдзе цягам траўня-чэрвеня.

    🇪🇺 Курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза»
    Вольны беларускі ўніверсітэт запускае курс, у рамках якога вывучаюцца палітычныя працэсы і асноўныя палітыкі ЕС, паказваюцца асноўныя мадэлі і характэрныя рысы яго эвалюцыі, а таксама аналізуюцца інтэграцыйныя працэсы ў Еўропе.
    🗓️ Заяўкі прымаюцца да 13/05. Курс пройдзе цягам траўня-ліпеня.

    🌍 Праграма па ахове акіянаў ад National Geographic
    Падчас практычнага курсу на англійскай мове вы зможаце даведацца пра праекты па ахове акіянаў і кар’ерных магчымасцях у сферы экалогіі. Па заканчэнні праграмы можна атрымаць грант $500 на адукацыю. Да ўдзелу запрашаюцца людзі ва ўзросце 18-25 гадоў – іншых патрабаванняў няма.
    🗓️ Заяўкі прымаюцца да 06/05.

    Афлайн-магчымасці

    🕊️ Вакансія ў АБСЕ
    Офіс АБСЕ ў Вене шукае кандыдатаў (-к) з веданнем англійскай і рускай мовы. Для працы з арганізацыяй мерапрыемстваў і аналітыкай патрабуецца чалавек з двума гадамі досведу ў праектным менеджменце і веданнем экалагічнай тэматыкі.
    🗓️ Заяўкі прымаюцца да 16/05.

    🇨🇭 IUCN Leaders Forum
    У Жэневе пройдзе форум па тэме ўстойлівага развіцця. Запрашаюць да ўдзелу моладзь да 35 гадоў з досведам лідарства ў сферы аховы прыроды і сумежных. Удзельнікам (-цам) пакрываюць выдаткі, звязаныя з удзелам у форуме.
    🗓️ Заяўкі прымаюцца да 28/05. Форум пройдзе 8-10 кастрычніка.

    Валанцёрскія магчымасці

    Еўрапейскі корпус салідарнасці – гэта праграма, накіраваная на моладзь з еўрапейскіх краінаў (ад 18 да 30 гадоў). У яе рамках можна стаць валанцёрам (-кай) і дапамагаць арганізацыям у рэалізацыі важных сацыяльных і іншых праектаў. На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.

    🇷🇴 Youth4Ukraine: дапамога ўкраінскім уцекачам у Румыніі
    У румынскім горадзе Тымішаара шукаюць маладых валанцёраў (-к), якія будуць дапамагаць дзецям і жанчынам з Украіны адаптавацца і атрымліваць новыя веды. Валанцёры будуць патрэбныя цягам ліпеня-жніўня.
    🗓️ Заяўкі прымаюцца да 31/05.

    🇲🇹 Ахова птушак на Мальце
    Валанцёры (-кі) патрэбныя камандзе, якая ахоўвае птушак і месцы іх пражывання, а таксама адукоўвае людзей пра прыроду. Праект пачне працу 1 верасня і будзе працаваць год.
    🗓️ Заяўкі прымаюцца да 17/06.

    🇵🇹 Падрыхтоўка лесу ў Партугаліі
    Праект у Партугаліі шукае валанцёраў (-к), якія будуць удзельнічаць у ачыстцы, афарбоўцы, назіранні і іншых актыўнасцях па падтрымцы стану лесу. Праект будзе працаваць у ліпені-жніўні.
    🗓️ Дэдлайн не ўказаны.

    Поспехаў!

    Апошнія навіны