Святлана Ціханоўская: «Віншую Літву з Днём аднаўлення незалежнасці!»
Святлана Ціханоўская: «Віншую Літву з Днём аднаўлення незалежнасці! Вашая барацьба за суверэнітэт натхняе нас і нагадвае пра каштоўнасць свабоды, якую мы ўсе імкнемся дасягнуць. Беларусы глыбока шануюць падтрымку Літвы ў нашай уласнай барацьбе за незалежнасць і правы чалавека. Мы зычым Літве міру і працвітання».
Старшыня ПА НАТА Міхал Шчэрба стаў кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Польшчы
Рашэнне аб стварэнні групы было прынята яшчэ ў студзені, падчас працоўнай паездкі Святланы Ціханоўскай у Варшаву. У лютым была дасягнутая дамова аб тым, што групу ўзначаліць дэпутат Сейма Польшчы і старшыня Парламенцкай Асамблеі НАТА Міхал Шчэрба. Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе, адзначыў: «Першае паседжанне групы адбылося 6 сакавіка. Зараз […]
Святлана Ціханоўская – у дзень заснавання Палка Каліноўскага: «Кожны дзень на фронце – гэта выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце»
Святлана Ціханоўская: «Шаноўныя сябры! Сёння дзень заснавання самага буйнога фармавання беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне – Палка Каліноўскага. Шаноўныя байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму. Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб’ядноўваюць людзей нават у самыя жудасныя часы. З першых дзён расійскага ўварвання вы рушылі змагацца на […]
Атрымайце стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай!
Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай нагадвае пра адукацыйную стыпендыю для беларусаў, якую можна атрымаць ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку». Праграма пад патранажам Святланы Ціханоўскай запусцілася ў кастрычніку і кампенсуе €11 000 на атрыманне ступені бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях, у тым ліку па бізнес-менеджменце, прадпрымальніцтве, праве, турызме і інжынерыі. Падрабязнасці […]
Святлана Ціханоўская – рэжыму Лукашэнкі: «Пакажыце нам палітвязняў!»
Святлана Ціханоўская разам з камандай Офіса, «Краіны для жыцця» і беларусамі Вільні ўзяла ўдзел у брыфінгу каля амбасады Беларусі ў Літве. Брыфінг быў прысвечаны рэжыму інкамунікада. Ужо год рэжым Лукашэнкі ўтрымлівае Сяргея Ціханоўскага без сувязі са знешнім светам. Удзельнікі трымалі ў руках плакаты і фатаграфіі палітвязняў, якія, як і Сяргей Ціханоўскі, утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада. […]
Святлана Ціханоўская: «Ратаванне палітвязняў – пытанне не палітычнае, а гуманітарнае!»
Сёння ў Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў месцах несвабоды без сувязі са знешнім светам – у рэжыме інкамунікада. З 9 сакавіка 2023 года ён пазбаўлены магчымасці гаварыць з адвакатамі і ўрачамі, размаўляць з сям’ёй, атрымліваць любую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў свеце. Такім чынам рэжым Лукашэнкі імкнецца […]
Святлана Ціханоўская: «Мінуў год, як я апошні раз чула нешта пра свайго мужа»
Святлана Ціханоўская выступіла на брыфінгу для журналістаў у Вільні. Брыфінг быў прысвечаны тэме рэжыму інкамунікада, у якім трымаюць палітзняволеных у Беларусі: «Мінуў год, як я чула апошні раз нешта пра свайго мужа – Сяргея Ціханоўскага. З таго часу – нічога, цішыня. Ні лістоў, ні званкоў, ні сустрэч з адвакатам. Адно толькі – ананімныя пісьмы, што […]
Ціханоўская: «8 сакавіка – нагода для таго, каб гучна заявіць: гвалт недапушчальны»
8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусак. Асноўнай тэмай звароту стаў гвалт у адносінах да жанчын. Лідарка адзначыла: гвалт часта замоўчваюць, але пра яго неабходна казаць – бо на месцы Лізы, якая загінула ў Варшаве, магла апынуцца кожная. Святлана Ціханоўская: «Дарагія жанчыны, якія дзяліліся асабістымі гісторыямі па хэштэгу #хопіцьгвалціць – […]
Спрашчэнне легалізацыі, падтрымка дакумента Еўрапейскай рады па Беларусі: Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Харватыі
У межах Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам і міністрам унутраных справаў Даварам Бажынавічам. Ціханоўская падзякавала міністрам за падтрымку, якую Харватыя выказала апошняму дакументу Еўрапейскай рады па Беларусі. Гэты дакумент заклікае да актыўнай выдачы візаў беларусам і вырашэння праблем з легалізацыяй. Беларуская лідарка папрасіла прэм’ера і міністра спрасціць легалізацыю […]
Шэнгенскія візы, легалізацыя і рэабілітацыя для дзяцей: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністаркай замежных справаў Румыніі
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі, дзе сустрэлася з міністаркай замежных справаў Лумініцай Адабэску. Падчас дыялогу лідарка акцэнтавала ўвагу на неабходнасць ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд, а таксама заклікала прызначыць спецпасланніка па Беларусі. Важнымі тэмамі сустрэчы сталі легалізацыя беларусаў у Румыніі, выдача пашпартоў замежніка, а таксама […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Грэцыі
Беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам на палях Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце. Падчас сустрэчы Міцатакіс і Ціханоўская абмеркавалі палітыку Еўрасаюзу ў дачыненні да Беларусі, а таксама фарматы супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і грэцкімі ўладамі. Асобна палітыкі гаварылі пра стварэнне групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў грэцкім Парламенце. Напрыканцы сустрэчы міністр запрасіў […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі
На палях Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі пытанне легалізацыі беларусаў, дапамогу палітвязням і іх сем’ям, а таксама наступную сустрэчу міністраў замежных справаў Еўрасаюзу, на якой будзе абмяркоўвацца пытанне Беларусі. Асобна Святлана Ціханоўская заклікала ўзняць пытанне Беларусі на мерапрыемствах краінаў «Вялікай сямёркі», у […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Малдовы Міхаілам Папшоем
Падчас працоўнага візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі, дзе сустрэлася з міністрам замежных справаў Малдовы Міхаілам Папшоем. Беларуская лідарка прапанавала міністру ўзмацніць супрацоўніцтва на дыпламатычным узроўні і прызначыць спецпасланніка ці амбасадара, які б адказваў за кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Таксама палітыкі абмеркавалі спробы Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ў Прыднястроўі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен
Пасля выступу на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце беларуская лідарка сустрэлася з Урсулай фон дэр Ляен. Падчас дыялогу Ціханоўская звярнула ўвагу на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краінах Еўрасаюзу, а таксама выказала спадзяванне, што кіраўніцтва Еўрасаюзу працягне падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць. Асобна лідарка адзначыла неабходнасць ціску на рэжым дзеля вызвалення палітвязняў і супрацьдзеяння расійскай […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з эстонскімі парламентарамі на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі
Падчас працоўнага візіту ў Бухарэст беларуская лідарка сустрэлася з эстонскай дэлегацыяй, а менавіта – з былым міністрам замежных справаў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу і былым камандуючым эстонскай арміі Рыхам Тэрасам. Бакі абмеркавалі правядзенне супольных мерапрыемстваў, а таксама працу групы «За дэмакратычную Беларусь» у эстонскім парламенце, старшынёй якой з’яўляецца Урмас Рэйнсалу. Святлана Ціханоўская заклікала парламентароў не ўраўноўваць […]
«Мы павінны бараніць каштоўнасці, якія нас вызначаюць»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і генеральнай сакратаркі Рады Еўропы
Лідарка дэмакратычнай Беларусі і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч напісалі сумесны артыкул для Euronews, дзе раскрылі сутнасць змагання супраць аўтакратыі. У аўтарскай калонцы палітыкі распавядаюць пра каштоўнасці, якімі вызначаецца еўрапейскае грамадства, пра значнасць Рады Еўропы для Беларусі, а таксама пра тое, чаму беларусы – важныя партнёры для міжнародных арганізацыяў. Прыводзім самыя яркія цытаты з […]
«Наш маральны абавязак – змагацца за палітзняволеных»: Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі. Сёння разам з прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай яна выступіла з прамовай перад Кангрэсам Еўрапейскай народнай партыі. Ціханоўская распавяла пра жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі – і заклікала рабіць усё, каб яна не сыходзіла з міжнароднага парадку дня. Адзначым ключавыя цытаты прамовы. 📌 «Наш маральны абавязак – […]
Святлана Ціханоўская: «Наш маральны абавязак – змагацца за палітвязняў»
Святлана Ціханоўская выступіла на сходзе Сеткі маладых сябраў Еўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсце, Румынія: «Паважаныя сябры Еўрапейскай народнай партыі, Дзякуй вам, дарагая Раберта і дарагая Ева, за вашыя важныя словы, за вашую адвагу і за ўсё, што вы робіце для Беларусі і Украіны. Я ніколі не перастану паўтараць, як я захапляюся такімі жанчынамі-лідаркамі, як вы. […]
Святлана Ціханоўская: «Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы»
Святлана Ціханоўская выступіла на Пленарным сходзе Еўрапейскай народнай партыі: «Паважаны Генеральны сакратар, Паважаны Старшыня, Паважаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы з’езда, Выступаючы перад вамі, я адчуваю сябе нібы сярод сяброў. І я прыехала сюды сёння, каб падзякаваць вам! На працягу многіх гадоў Еўрапейская народная партыя была рухаючай сілай, якая выступала ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі – як […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала пытанне выдачы візаў беларусам з міністаркай замежных справаў Балгарыі Марыяй Габрыэль
Падчас працоўнага візіту ў Сафію беларуская лідарка сустрэлася з міністаркай замежных справаў Балгарыі Марыяй Габрыэль. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пагрозу беларускай незалежнасці з боку Расіі, прыцягненне рэжыму да адказнасці, а таксама падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і медыя. Асобна Ціханоўская прапанавала разглядзець магчымасць прызначэння спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы […]
У Парламенце Балгарыі будзе створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі
У межах афіцыйнага візіту ў Балгарыю Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Парламента Расэнам Жалязковым, выступіла перад Камітэтам па еўрапейскіх справах і сустрэлася з парламентарыямі. Спікер пацвердзіў: у Парламенце Балгарыі ствараецца група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Жалязкоў і Ціханоўская абмеркавалі неабходныя напрамкі працы групы. Падчас размовы беларуская лідарка папрасіла Балгарыю спрасціць легалізацыю для беларусаў. Акрамя таго, Ціханоўская […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала пытанні легалізацыі беларусаў з віцэ-міністрам юстыцыі Балгарыі
У межах працоўнага візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з намеснікам міністра юстыцыі Эмілем Дзечэвым і былым прадстаўніком Балгарыі ў ААН Стэфанам Тафровым. Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў, апастылі і прызнанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў сапраўднымі, а таксама падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі ў структурах ААН. Акрамя таго, бакі пагаварылі аб прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Сафіі
Падчас афіцыйнага візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з Васілем Тэрзіевым і заклікала мэра падтрымаць стажыроўкі для прадстаўнікоў «Кадравага рэзерву» пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Таксама лідарка прапанавала запрасіць прадстаўнікоў беларускага бізнесу за мяжой у праграмы падтрымкі бізнесу. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская распавяла пра праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская дыяспара ў Сафіі і заклікала мэра яе […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатам балгарскага Парламента Бойка Барысавым
У межах візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з былым прэм’ер-мінстрам, а зараз дэпутатам Парламента Бойка Барысавым. Палітык выказаў сваю падтрымку Святлане Ціханоўскай і дэмакратычным сілам Беларусі, а таксама адзначыў, што спадзяецца прыехаць у Беларусь пасля пераменаў. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Даніэль Мітаў, які пагадзіўся стаць старшынёй ці сустаршынёй групы сяброў дэмакратычнай Беларусі. Пасля сустрэчы […]
Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Балгарыі Нікалай Дэнкаў выступілі ва ўніверсітэце Сафіі
Часткай працоўнага візіту Ціханоўскай у Балгарыю стала лекцыя ва ўніверсітэце Сафіі. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 200 чалавек, у тым ліку студэнты, выкладчыкі і акадэмічныя супрацоўнікі. Беларуская лідарка выступіла з лекцыяй, а пасля адказала на пытанні студэнтаў. Падчас выступу Святлана ЦІханоўская гаварыла пра балгарска-беларускія адносіны і падзякавала Балгарыі за падтрымку. Акрамя таго, лідарка распавяла пра […]
Аднаўленне адносінаў паміж Беларуссю і Балгарыяй: Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Балгарыі
Падчас працоўнага візіту ў Сафію беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Балгарыі. Нікалай Дэнкаў выказаў спадзяванне на шчыльнае супрацоўніцтва паміж краінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Адна з ключавых мэтаў візіту – аднавіць адносіны, якія зруйнаваў рэжым Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская запрасіла Балгарыю далучыцца да групы сяброў Беларусі ў АБСЕ, а таксама падтрымаць працу Кантактнай групы ў Радзе […]
Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тэрор, беларусы працягваюць змагацца»
Святлана Ціханоўская выступіла ў Камітэце па справах Еўропы ў Сафіі, Балгарыя: «Паважаны Кірыл Пяткоў! Паважаныя члены Камітэта па справах Еўропы, Паважаныя ўдзельнікі, дарагія сябры свабоды! Для мяне вялікі гонар і прывілей выступаць сёння перад вамі. Я ўпэўненая, што знаходжуся тут сярод сяброў. Вашая падтрымка, вашая салідарнасць, вашыя паслядоўныя рашэнні сапраўды натхняюць. Я знаходжуся ў Балгарыі […]
Святлана Ціханоўская: «Жанчыны ў палітыцы больш эфектыўныя ў «бегу на доўгія дыстанцыі»
Беларуская лідарка ўпершыню наведала Балгарыю з працоўным візітам. Увечары панядзелка Святлана Ціханоўская далучылася да эфіру ў студыі Балгарскага нацыянальнага радыё, дзе падзялілася бачаннем ролі жанчын у сучаснай палітыцы, а таксама адзначыла, што будучыня Беларусі звязаная з дэмакратычнымі сіламі, а не з рэжымам. Прыводзім самыя яркія цытаты з размовы. 📌 «Я пераканалася, што жанчыны ў палітыцы […]
Далучайцеся да маршу ў памяць аб беларусцы Лізавеце ў Варшаве
На мінулым тыдні ў Варшаве адбылася жудасная трагедыя. Памерла беларуска Лізавета – дактары не змаглі выратаваць яе жыццё пасля жорсткага нападу, згвалтавання і спробаў удушэння. 6 сакавіка ў Варшаве ў памяць аб загінулай дзяўчыне пройдзе марш супраць гвалту «Яе звалі Ліза». Акцыя пачнецца а 18:00 па адрасе ul. Żurawia, 47 – там, дзе адбылося злачынства. […]