Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі.
🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. Проста і зразумела яны ўжо амаль 20 год расказваюць, што адбываецца ў Беларусі з экалогіяй і як мы можам гэта палепшыць. А яшчэ, «Экадом» можа даць вам бясплатную кансультацыю па рашэнню экапраблемаў!
🌱 «Зялёны партал» – аб’яднанне экалагічных арганізацыяў, экспертаў і актывістаў, а таксама і інфармацыйны рэсурс, які акумулюе эканавіны з усяго свету. Вельмі цікава, а часам і смешна, у мемах, расказваюць пра стан прыроды, што мы можам зрабіць для яе і шмат чаго яшчэ.
🌱 «Экаспэйс» – партал пра экалогію, урбаністыку, валанцёрства і спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Праект расказвае, як важна надаваць увагу экалагічнасці ў кожнай сферы жыцця.
Разам мы можам шчыльней клапаціцца пра будучыню нашай планеты!