Гэта другая двухбаковая сустрэча ў Канадзе. Гэтым разам яна адбылася ў офісе прэм’ера ў Атаве.
Трудо выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў, а таксама станам беларускіх медыя.
Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмакратычных сілаў і заклікала Канаду да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.
Падчас дыялогу закраналася пытанне санкцыяў, закрыцця шчылінаў і спробаў рэжыму зняць абмежаванні на гандаль калійнымі ўгнаеннямі – гэта істотная крыніца прыбытку рэжыму.
Беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу прэм’ера на вытворчасці зброі і яе кампанентаў на тэрыторыі Беларусі, таму што надалей гэтая зброя паступае расійскай арміі.
Ціханоўская папрасіла Трудо вынесці на парадак дня пытанне Беларусі падчас старшынства Канады ў G7, запрасіць дэмакратычныя сілы на саміт «Вялікай сямёркі» у Канадзе, а таксама падтрымаць нашую краіну ў ААН і АБСЕ.
