Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сената, лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь», а таксама лідарамі апазіцыі.
Святлана Ціханоўская падзякавала канадскім партнёрам за падтрымку і салідарнасць у стаўленні да нашай краіны, а таксама з радасцю адзначыла: пытанне Беларусі аб’ядноўвае розныя палітычныя сілы ў парламенце Канады – урадавую партыю і апазіцыю.
Падчас сустрэчаў разглядаліся наступныя пытанні:
📌 ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі;
📌 метады па паляпшэнні становічша палітвязняў, іх вызваленне;
📌 санкцыі;
📌 падтрымка для рэпрэсаваных і незалежных медыя;
📌 прыцягненне рэжыму да адказнасці;
📌 праблемы беларускай дыяспары ў Канадзе.
У дыялогу беларуская лідарка заклікала канадскіх партнёраў:
⚪️ далучацца да групы сяброў Беларусі;
🔴 станавіцца хроснымі для палітвязняў;
⚪️ арганізаваць сустрэчы з прадстаўнікамі дыяспары па вырашэнні пытанняў легалізацыі;
🔴 арганізаваць слуханні па Беларусі;
⚪️ наведаць Вільню і Варшаву, каб сустрэцца з былымі палітвязнямі, праваабаронцамі і медыя;
🔴 арганізаваць дні салідарнасці з Беларуссю.
Таксама Ціханоўская прасіла парламентароў падтрымаць Беларусь у парламенцкіх асамблеях АБСЕ І НАТА.
Акрамя таго, лідарка правяла сустрэчу з ценявым прэм’ерам і міністрам замежных справаў – лідарамі Кансерватыўнай партыі. Гэтая камунікацыя стала лагічным працягам дыялогаў з міністаркай замежных справаў Жалі і прэм’ерам Трудо, якія прадстаўляюць кіруючую Ліберальную партыю Канады.