• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Таццянай Шчытцовай у чацвер, 25 красавіка

    23 красавіка, 2024

    На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Вы зможаце пацікавіцца ў прафесаркі пра сучасны стан беларускай навукі і распавесці пра бар’еры ці перашкоды, з якімі сутыкнуліся ў галіне адукацыі. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.

    Размовы пройдуць у чацвер, 25 красавіка, з 11:30 да 13:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

    Каб трапіць на размову са Святланай і Таццянай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIqc-uqrD0vGNecnVwPUrmNW0vw4bX891x7.

    Апошнія навіны