• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і акцыяў

    22 красавіка, 2024

    Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі акцыі і імпрэзы, якія мы сабралі для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! 

    Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома

    📌 Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення.

    🇩🇪 Берлін: 23 красавіка, 19:00. 

    🇱🇹 Вільня: 24 красавіка, 19:00 (стары горад).

    🇵🇱 Варшава: 24 красавіка, 19:00.

    🇬🇪 Тбілісі: 22 красавіка 19:00. Сустрэча: «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд». Неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення.

    🇵🇱 Кракаў: 24 красавіка. 19:00-21:00. Экачытанка для дарослых: Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Рэгістрацыя – па спасылцы.

    🇵🇱 Кракаў: 24 красавіка. 19:00-21:00 Прагляд фільму «Соль Зямлі» з абмеркаваннем. Рэгістрацыя – па спасылцы. 

    🇵🇱 Уроцлаў: 26 красавіка, 18:00. «Не – ядзернай зброі ў Беларусі». Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Rynek, Pręgierz.

    🇵🇱 Беласток: 26 красавіка, 18:00. Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Skwer wolnej Białorusi 1.

    🇱🇹 Вільня: 26 красавіка, 19:00. Паказ спектакля «Ціхары». Месца правядзення:  VILEIŠIO18 (P.Vileišio gatvė 18N). Квіткі па спасылцы.

    🇧🇪 Брусель: 27 красавіка, 14:00. Акцыя «Чарнобыльскі шлях у Бельгіі». Месца правядзення: Luxemburg plein.

    Апошнія навіны