Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Бельгіі Аляксандрам дэ Кро
Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер-міністру за падтрымку ў запуску Місіі «За дэмакратычную Беларусь» і запрасіла яго на афіцыйнае адкрыццё Офісу 27 лютага ў Брусэлі. Таксама Ціханоўская распавяла пра бягучыя суды над журналістамі, чыгуначнымі партызанамі, актывістамі і праваабаронцамі і сказала, што вельмі важна аказваць максімальную дапамогу рэпрэсаваным і праваабаронцам. Святлана Ціханоўская таксама распавяла пра тое, што многія беларусы […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ер-міністрам і герцагам Люксембурга
Сустрэча з Вялікім герцагам Люксембурга Гіёмам і прэм’ер-міністрам Ксаўе Бетэлем прайшла падчас форуму ў Давосе. Святлана Ціханоўская папрасіла кіраўніцтва Люксембурга звярнуць увагу на ўмовы ў турмах і новыя затрыманні, і прыкласці намаганні па вызваленні палітвязняў. Святлана Ціханоўская прапанавала кіраўніцтву Люксембурга разглядзець пытанне дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям. Таксама падчас сустрэчы яны абмеркавалі супольныя дзеянні на […]
У Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Міжнароднай арганізацыі працы Жыльберам Унгбо
Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнюю хвалю рэпрэсій супраць беларускіх працоўных, адзначыла пастаянныя парушэнні іх правоў, а таксама пра суды, якія адбываліся апошнія месяцы над прафсаюзнымі лідарамі. Кіраўнік МАП запэўніў Ціханоўскую, што арганізацыя пад яго кіраўніцтвам будзе трымаць Беларусь у фокусе і настойваць на спыненні рэпрэсій супраць працоўных і вызваленні ўсіх зняволеных прадстаўнікоў рабочага руху. Яны […]
Святлана Ціханоўская расказвае першыя навіны з Сусветнага эканамічнага форума ў Давоса
Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў швейцарскім Давосе, дзе ўдзельнічае ў Сусветным эканамічным форуме. У гэтым відэа яна распавядае пра форум: што агучвае на сваіх выступах, што патрэбна Беларусі і беларусам, якой можа быць міжнародная кааліцыя ў падтрымку Беларусі, якой яна бачыць Беларусь пасля пераменаў.
Падчас форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў Іспаніі
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам падчас форуму ў Давосе. Святлана Ціханоўская падзякавала за дапамогу і салідарнасць, якую Іспанія сістэмна аказвае беларусам. Прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс выказаў поўную падтрымку Святлане Ціханоўскай і беларускім дэмакратычным сілам. І сказаў, што падчас старшынства Іспаніі ў Еўрапейскім Саюзе, пытанне беларусаў будзе стаяць на самым высокім узроўні і Іспанія […]
Святлана Ціханоўская падчас удзелу ў Давоскім форуме пракаментавала завочны суд рэжыму над сабой
«Сёння пачынаецца тая самая «завочная судовая вытворчасць», якую рэжым пачаў супраць мяне. Абвінавачваюць ва ўсіх магчымых злачынствах па 10 артыкулах. Сур'ёзна каментаваць гэты фарс складана, але ігнараваць гэтае парушэнне правоў я не збіраюся. Пра працэс мне і маёй камандзе ўдалося высветліць няшмат. Пра суд я даведалася са СМІ, а не з афіцыйнага апавяшчэння. Мне адмовілі […]
Святлана Ціханоўская – пра Сяргея Ціханоўскага і яго новае абвінавачванне
«Беларусы не павінны пакутаваць з-за таго, што нехта хоча ўлады. Мікалаю Статкевічу, Анджэю Пачобуту, Дар'і Лосік, Эдуарду Бабарыку і тысячам іншых людзей прыдумляюць новыя і новыя няісныя крымінальныя справы. Тыя ж людзі зрабілі Беларусь суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны. З-за гэтых людзей на Беларусь працягваюць накладваць санкцыі. Расплачваюцца за ўсё гэта 9 мільёнаў беларусаў. […]
Як русский язык знішчае беларускую мову? / Ці роўныя ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы?
У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка абмяркоўваюць гэтак званае «двухмоўе» ў Беларусі, дзяржаўную палітыку па русіфікацыі і як заахвочваць людзей вяртацца да роднай мовы. – На практыцы ў Беларусі няма двухмоўя. Руская мова «раўнейшая» за беларускую і яна відавочна дамінуе. Гэта дзяржаўная палітыка. […]
Пытанні беларускага бізнесу ўпершыню за 30 гадоў абмяркуюць на форуме ў Давосе
У найбуйнейшым сусветным эканамічным форуме ў Давосе возьме ўдзел дэлегацыя асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой ABBA ў партнёрстве з дэлегацыяй Святланы Ціханоўскай. Дэлегацыя плануе абмеркаваць існуючыя праблемы беларускага бізнесу, у тым ліку візавыя пытанні, дыскрымінацыю, банкаўскае абслугоўванне, доступ да фінансавання і праграмаў падтрымкі, легалізацыю i інш. 19 студзеня ў межах Давоскага форуму адбудзецца панэльная дыскусія […]
Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе 16-19 студзеня, дзе прадставіць Аб’яднаны Пераходны Кабінет і дэмакратычныя сілы Беларусі
Акрамя Святланы Ціханоўскай, удзел у форуме возьмуць лідары 52 дзяржаваў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. У асноўнай праграме форуму беларуская лідарка выступае двойчы: 17 студзеня на тэму «У абарону Еўропы» разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі і міністрам замежных справаў Іспаніі. 19 студзеня на тэму жаночага лідарства з удзелам віцэ-прэм'еркі Канады […]
Святлана Ціханоўская запатрабавала азнаёміць яе з матэрыяламі справы па завочным судзе
Святлана Ціханоўская: «Нядаўна Вярхоўны «суд» паведаміў пра тое, што плануе ў маю адсутнасць разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да мяне. Я ўжо казала пра тое, што думаю пра гэтыя «завочныя суды». Гэта парушэнне базавых правоў і свабодаў чалавека. Менавіта таму я не дам адбыцца такому «суду» над сабой без увагі. Я і юрысты маёй каманды […]
З’явіўся новы адукацыйны праект для беларускіх дзяцей – Васьміног
Праект «Васьміног» будзе развіваць беларускую незалежную школьную адукацыю. Прэзентацыя праекта адбылася ў Вільні 12 студзеня, яго прадставілі Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларуская Рада культуры, якая выступае партнёрам праекта. Сачыць за праектам можна таксама ў тэлеграме, інстаграме і фэйсбуке. Прамова Святланы Ціханоўскай на прэзентацыя праекта «Васьміног. Адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра»: «Добры вечар, Шаноўныя сябры, […]
Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў
«Сёння ў Беларусі паводле падлікаў розных праваабарончых арганізацый мінімум 1439 палітвязняў (ПЦ «Вясна») – і яшчэ тысячы чалавек, не прызнаныя палітвязнямі, але асуджаныя па палітычных матывах. Гэты лік расце кожны месяц прыкладна на сто чалавек. За кратамі прыніжаюць чалавечую годнасць, ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання, некалькі беларусаў ужо былі даведзеныя ў гэтых умовах да смерці. Ёсць […]
Святлана Ціханоўская – пра паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму і яго саўдзелу ў вайне
«Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але калі з’яўляюцца думкі пра тое, што гэта яго спыніць, – яны памылковыя. У пачатку 2022 ён абяцаў Украіне, што не будзе нападу. Мы ведаем, да чаго гэта прывяло. Лукашэнка ніколі не трымае слова і будзе рабіць тое, што скажа Расія. Ён не выпадкова апынуўся ў […]
Міжнародная падтрымка для беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў на 2023 год
Дадатак да 21 выпуску дайджэста па адукацыі і навуке з інфармацыяй пра міжнародную падтрымку для беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў на 2023 год падрыхтаваны камандай па адукацыі і навуцы Офіса Святланы Ціханоўскай. Актуальная інфармацыя па міжнародных магчымасцях падтрымкі беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных рэгулярна публікуецца на сайце «Асветы»: https://asvetaby.org/new. Спампаваць дадатак магчыма па спасылцы. Фінансавая дапамога для студэнтаў усіх […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Снежань 2022 / Выпуск 21
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што датычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам пра навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўных ведамстваў што да рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія падаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас […]
Асноўныя прыярытэты дэмсілаў у міжнароднай палітыцы на 2023 год. Выступ Ціханоўскай на экспертнай дыскусіі «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі: стратэгічныя мэты на перыяд з 2023 года і міжнародная падтрымка»
«Дазвольце мне выказаць падзяку Оксфардскай абсерваторыі па Беларусі за арганізацыю гэтай дыскусіі і за тое, што дапамагаеце трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня. Я радая бачыць сярод удзельнікаў міністра замежных справаў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу. Паважаны Урмас, ваш асабісты ўдзел у вырашэнні беларускага пытання вельмі шмат значыць для нас. Эстонія як дзяржава праявіла неверагоднае разуменне і […]
Святлана Ціханоўская: «Я ўсё часцей чую пра тое, як у нашай краіне працаваць становіцца няма каму»
Святлана Ціханоўская: «Я ўсё часцей чую пра тое, як у нашай краіне працаваць становіцца няма каму. Гэтая праблема асабліва адчуваецца ў рэгіёнах, дзе на ўвесь пасёлак працуе адна крама, аптэка і паліклініка. Нядаўна ў Мікашэвічах з-за недахопу медперсаналу зачынілася хірургічнае аддзяленне. У Жлобіне з-за недахопу кіроўцаў грамадскага транспарту да працы прыцягваюць супрацоўнікаў БМЗ. Лоеў застаўся […]
Святлана Ціханоўская выступіць на вэбінары па стратэгіі дэмсілаў на 2023 год
10 студзеня ў 16:15 па мінскім часе пройдзе вэбінар, на якім абмяркуюць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычных сілаў Беларусі на бягучы год і спосабы падтрымкі Беларусі на міжнародным узроўні. На вэбінары выступіць Святлана Ціханоўская, а таксама кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу і іншыя замежныя дакладчыкі. Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца па […]
Святлана Ціханоўская: «Марына Золатава, Людміла Чэкіна і ўсе супрацоўнікі TUT.by – гонар беларускай журналістыкі»
Святлана Ціханоўская: «Марына Золатава, Людміла Чэкіна і ўсе супрацоўнікі TUT.by – гонар беларускай журналістыкі. Яны зрабілі для Беларусі больш, чым усе прысутныя ў залі суда прапагандысты, пракуроры, ахоўнікі ды іншыя прыслужнікі. У любой нармальнай дзяржаве яны атрымлівалі б прэміі за прафесіяналізм, а не сядзелі б за кратамі. Але Беларусь сёння – гэта не нармальная дзяржава. […]
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня
Святлана Ціханоўская: «Дарагія беларусы! Сёння многія з вас будуць адзначаць Раство – бадай, самае сямейнае з усіх хрысціянскіх святаў. У гэтую куццю я хачу пажадаць не проста дабрабыту і шчасця. Я зычу вам, каб вайна, у якую ўцягваюць нашую краіну, скончылася – і скончылася перамогай дабра. Я зычу вам, каб скончыўся палітычны і эканамічны крызіс, […]
Святлана Ціханоўская: «Алесь Бяляцкі – герой і гонар Беларусі. Гэта – назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць»
Святлана Ціханоўская: «Алесь Бяляцкі – герой і гонар Беларусі. Гэта – назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць. Ні рэжым, ні суддзі ці пракуроры, ні турэмнікі, якія ўтрымліваюць яго за кратамі з ліпеня 2021. Сёння пачаўся «суд» над Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і іншымі праваабаронцамі «Вясны» – Валянцінам Стэфановічам, Уладзімірам Лабковічам і Дзмітрыем Салаўёвым, якога судзяць […]
Кіраўнікі парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» запісалі навагоднія і калядныя віншаванні ў падтрымку беларусаў і Беларусі
На сённяшні дзень парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь» існуюць у 13 нацыянальных парламентах. Кіраўнікі некалькіх з іх запісалі навагоднія і калядныя віншаванні ў падтрымку беларусаў і Беларусі: Дэпутатка шведскага парламента, сузаснавальніца парламенцкай групы «За свабодную і дэмакратычную Беларусь» у Швецыі Каміла Хансен «Мы пакідаем 2022 ззаду, мы пражылі гэты год са смуткам і надзеяй. Мы […]
Святлана Ціханоўская пакінула запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога папы Рымскага Бенедыкта XVI
Cёння Святлана Ціханоўская наведала апостальскую нунцыятуру ў Вільні, каб пакінуць запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога папы Рымскага Бенедыкта XVI. Бенедыкт XVI клапаціўся пра Беларусь і гэтым працягваў падыход свайго папярэдніка, святога Яна Паўла ІІ. Менавіта падчас пантыфікату яго святасці адбыўся першы візіт Дзяржсакратара Святога Пасаду ў Беларусь. Папа Бенедыкт неаднаразова звяртаўся […]
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр аб праекце Закона «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», прынятым 20 снежня 2022 Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні
Пачынаючы з поствыбарчага перыяду 2020 года на канец лістапада 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь ліквідавана больш за 1100 грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Не менш за 699 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі, уключаючы пададзеныя іскавыя заявы аб прымусовай ліквідацыі ў суд, або прымусова выключаныя з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). […]
З 2020 года Святлана Ціханоўская правяла каля 90 замежных візітаў, падчас якіх сустракалася з прэзідэнтамі, прэм’ерамі, каралямі
Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі распавядае падрабязней пра тое, што хаваецца за публічным бокам гэтых візітаў. Пра пералёты падчас візітаў. «Мы заўсёды лётаем эканом-класам, за рэдкімі выключэннямі. Калі Святлану запрашаюць, бывае, бок, які прымае, робіць жэст ветлівасці і кажа, што заплаціць за гатэль і рэйсы, маўляў, вы госця нашай краіны». Пра званок Байдэна Ціханоўскай. «Памочніца […]
Святлану Ціханоўскую запрасілі выступіць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе з 16 па 20 студзеня
Святлана Ціханоўская плануе наведаць Давос і ўзяць удзел у Сусветным эканамічным форуме. Беларуская лідарка будзе выступаць на галоўнай сцэне разам з кіраўнікамі дзяржаваў. Ціханоўская плануе звярнуць увагу на ролю Беларусі ў новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе, недапушчэнне выкарыстання беларускай тэрыторыі ў вайне супраць Украіны, сітуацыю з палітвязнямі і палітычныя рэпрэсіі. Афіцыйныя беларускія дэлегацыі не запрашаліся […]
Дарадцы Святланы Ціханоўскай
Ад сённяшняга дня мяняецца статус прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай – цяпер яны будуць называцца дарадцамі. Ніжэй вы можаце знайсці іх кантакты: Старэйшы палітычны дарадца Аляксандр Дабравольскі: alexander@tsikhanouskaya.org. Галоўны дарадца Франак Вячорка: franak@tsikhanouskaya.org. Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі: dzianis@tsikhanouskaya.org. Дарадца па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька: constitution@tsikhanouskaya.org. Дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр: legal@tsikhanouskaya.org. Дарадца па […]
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2023. Тэкст цалкам
Дарагія беларусы, як вы? Як прайшлі вашыя тыдні перад Новым годам? Я не ведаю, ці кажа вам гэта хтосьці, але вы робіце неймаверную працу. Вы будуеце жыццё ва ўмовах, калі планаваць не атрымліваецца нават на два тыдні наперад. Вы гадуеце вольных і таленавітых дзяцей, нягледзячы на жахлівы стан эканомікі і адукацыі. Насуперак нагнятанню нянавісці з […]