• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    30 снежня, 2022

    ​У Расіі ратыфікавалі дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках паміж Беларуссю і Расіяй. Што гэта значыць – тлумачыць Алесь Аляхновіч

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч расказвае пра стварэнне паводле дагавору адзінага наднацыянальнага падатковага органа, гульню двух шулераў і шаха. «Дагавор быў падпісаны міністрамі фінансаў яшчэ ў кастрычніку, цяпер у Расіі яго ратыфікавалі. Гэта ўсё – працяг эпапеі з 28 інтэграцыйнымі праграмамі, падпісанымі ў лістападзе 2021 г. Сам гэты працэс вядзе да большай […]
    30 снежня, 2022

    Сілавое крыло, прававая кааліцыя, беларусы – не ізгоі. Франак Вячорка – пра працу дэмсілаў у 2022 годзе

    У гэтым відэа галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка дае справаздачу па працы дэмакратычных сілаў у 2022 годзе. Створаная прававая кааліцыя для збору доказаў злачынстваў рэжыма і ўзнаўлення законнасці. Беларусь засталася на парадку дня: супраць беларусаў не ўводзілі візавы бан, студэнты працягнулі навучанне за мяжой. Беларусы Украіны змаглі атрымаць дапамогу, іх праблемы паступова вырашаюцца. Адбылася […]
    29 снежня, 2022

    Рэабілітацыя для палітвязняў, беларусы – не агрэсары. Дзяніс Кучынскі – пра замежную працу Офіса

    У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра працу каманды па замежнай палітыцы Офіса, якая прыклала ўсе намаганні для таго, каб беларусаў не лічылі агрэсарамі, адрозніваючы Беларусь ад рэжыма. У 2022 годзе адбыліся 44 візіты Святланы Ціханоўскай і больш за 300 сустрэчаў на высокім узроўні. У тым ліку дзякуючы гэтаму […]
    29 снежня, 2022

    Візы і ВНЖ для беларусаў, даклад у ААН. Крысціна Рыхтэр – пра працу прававога дэпартамента Офіса

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр распавядае, што сёлета атрымалася зрабіць у прававога дэпартамента Офіса. Гэта рэакцыя на гуманітарныя праблемы беларусаў, якія выехалі з Украіны з-за вайны, і стварэнне працоўнай групы пры МУС Польшчы, што дазволіла змяніць выдачу гуманітарных візаў і ВНЖ для беларусаў. Таксама юрысты Офіса разам з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці падрыхтавалі […]
    29 снежня, 2022

    Што рабілі валанцёры Офіса ў 2022?

    Увесь гэты год вы дапамагалі Офісу з самымі рознымі задачамі і cёння мы хочам сказаць вам дзякуй за вашую падтрымку: без вас нашая праца была б нашмат цяжэйшая, а многія дасягненні былі б немагчымыя. Падрабязней пра задачы, з якімі нам дапамагалі валанцёры, – у картках. Даведацца больш можна ў нашым тэлеграм-канале або на YouTube. Насамрэч жа […]
    29 снежня, 2022

    Крысціна Рыхтэр – дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях

    Крысціна Рыхтэр 10 гадоў практыкуе права, і ў апошнія гады працуе не толькі з нацыянальнымі, але і з міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека. З сярэдзіны 2021 года яна працуе ў Офісе. Дзякуючы працы ў тым ліку Крысціны Рыхтэр беларусы, якія пераехалі пасля пачатку вайны ў Польшчу з Украіны і Беларусі, маюць менш праблемаў пры афармленні […]
    28 снежня, 2022

    Антываенныя акцыі, самвыдат, перадачы палітвязням. Аліна Герашчанка – пра працу Офіса з валанцёрамі

    У гэтым відэа Аліна Герашчанка дае справаздачу па працы аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай. Яна расказвае пра валанцёраў, якія актыўна дапамагаюць Офісу, распаўсюджваюць самвыдат і падтрымліваюць антываенныя акцыі. Таксама яна распавядае пра Zoom-сустрэчы для абмеркавання розных тэмаў, YouTube-канал валанцёрскай праграмы, дзе публікуюцца адукацыйна-асветніцкія відэа, серыю майстар-класаў «Хваля» і афлайн-працу з валанцёрамі. Падрабязней пра […]
    28 снежня, 2022

    Дэпутацкія групы ў 13 краінах, праект Канстытуцыі. Анатоль Лябедзька – пра сваю працу ў Офісе ў 2022

    У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька дае справаздачу па сваёй працы за год. Ён расказвае пра праект Канстытуцыі новай Беларусі, законапраекты, рэгламент Сойма і супольнасць дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у 13 парламентах розных краінаў свету. Падрабязней – у гэтым відэа. Падпісвайцеся на канал Анатоля Лябедзькі пра […]
    28 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Ніхто з нас не можа сабе дазволіць звыкнуцца да гэтай татальнай несправядлівасці»

    «Днямі я размаўляла з актывістамі фонду «Краіна для жыцця» пра нашых палітвязняў, пра нечалавечыя ўмовы, якія спецыяльна ствараюцца для іх у турмах і калоніях, і, вядома, пра тое, што мы ўсе можам зрабіць для іх нават тады, калі магчымасці дзеянняў моцна абмежаваныя. Мне распавялі гісторыі Сяргея Раманава і Мікіты Емяльянава. Абодва яны зараз знаходзяцца ў […]
    27 снежня, 2022

    Дапамога школьнікам і настаўнікам. Таццяна Шчытцова – пра працу Офіса Ціханоўскай у сферы адукацыі і навукі

    У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова расказвае, чым займалася яна і яе каманда ў 2022 годзе. Еўракамісія выдзеліла два гранты на падтрымку школьнага і акадэмічнага напрамкаў. Дзякуючы гэтаму будуць падтрыманыя адукацыйныя анлайн-ініцыятывы, рэпрэсаваныя настаўнікі змогуць атрымаць працу, а навукоўцы – стажыроўку. Таксама быў запушчаны рэгулярны дайджэст навінаў адукацыі АСВЕТА. Усе дасягненні […]
    27 снежня, 2022

    «Расія прыкладзе ўсе намаганні, каб распачаць новы імперскі праект са спробы анэксіі Беларусі. Нам трэба сціснуць зубы і прайсці гэты шлях да канца, іншых варыянтаў захавацца як нацыі ў нас няма»

    Прадстаўнік па нацыянальнай абароне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык падсумаваў вынікі сваёй працы, адказаў на пытанні аўдыторыі і павіншаваў беларусаў са святамі. Валерый Сахашчык адзначыў, што за час сваёй працы ў Кабінеце ім з нуля была створана каманда, куды былі прыцягнуты выдатныя спецыялісты з Узброеных Сілаў РБ. Важным дасягненнем стала наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з […]
    27 снежня, 2022

    Да канца 2022 у свеце з’явілася 13 групаў «За дэмакратычную Беларусь». Што гэта і навошта яны патрэбныя?

    Тлумачыць прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька: «На сённяшні дзень парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь» існуюць у 13 нацыянальных парламентах: у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Канадзе, Латвіі, Літве, Малдове, Польшчы, ЗША, Украіне, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. І працэс стварэння такіх парламенцкіх групаў запушчаны ў яшчэ шасці краінах: Германія, Ісландыя, Нідэрланды, Нарвегія, Фінляндыя, Францыя. Гэта не […]
    26 снежня, 2022

    Вольга Гарбунова – прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

    Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай — былой палітзняволенай — стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне. Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета будзе займацца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная […]
    25 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў

    «За апошнія два гады я правяла сотні сустрэчаў, і на кожнай з іх казалі пра тое, як вызваліць палітвязняў, спыніць катаванні, рэпрэсіі, што яшчэ трэба зрабіць, каб прынамсі палепшыць умовы ў турмах. Праз ААН і Чырвоны крыж мы спрабуем выратаваць жыццё тым, хто ў дрэнным фізічным стане. На кожнай сустрэчы я кажу пра дапамогу для […]
    24 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

    «Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды. Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам – назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, […]
    24 снежня, 2022

    Беларускія студэнты змогуць без перашкодаў паступаць ва ўніверсітэты і працягваць навучанне ў Эстоніі

    У сваім лісце міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу паведаміў Офісу Святланы Ціханоўскай пра тое, што: – эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў; – беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы ці віда на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя […]
    23 снежня, 2022

    Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Снежань 2022 / Выпуск 20

    Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што датычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам пра навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўных ведамстваў што да рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія падаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас […]
    21 снежня, 2022

    У Вільні была адкрытая фрэска ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

    Сёння, 21 снежня, у Вільні, насупраць беларускай амбасады, была адкрытая фрэска ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. У цырымоніі ўзялі ўдзел віцэ-міністр Літвы Мантас Адоменас, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, юрыстка Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, а таксама калегі і сябры Алеся.
    20 снежня, 2022

    ​Святлана Ціханоўская: «Цана аўтарытэту рэжыму – 26 капеек»

    ​Святлана Ціханоўская: «Днямі дырэктара адной з крамаў у Магілёве, якая падвысіла цану сыра на 26 капеек, асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Не давялося доўга чакаць, каб абсурдная забарона пра падвышэнне цэнаў пачала працаваць як яшчэ адна бессэнсоўная рэпрэсіўная прылада. Калі я прачытала гэтую навіну, мяне зачапіла фраза дзяржабвінавачання пра тое, што, падвысіўшы […]
    19 снежня, 2022

    ​Святлана Ціханоўская: «Сёння 12 гадоў з дня Плошчы-2010»

    ​Святлана Ціханоўская: «Сёння 12 гадоў з дня Плошчы-2010. Шчыра кажучы, у 2010 годзе я яшчэ не разумела, наколькі важна тое, што адбывалася ў гэты дзень на плошчы. Але зараз, узгадваючы гэты дзень, я бачу: шлях беларусаў да свабоды пачаўся не ў 2020 годзе – і нават не ў 2010-м, яго беларусы пачалі пракладваць ужо даўно. І […]
    17 снежня, 2022

    ​​Асацыяцыя беларускіх ветэранаў – што гэта і чым яна будзе дапамагаць беларусам?

    Асацыяцыя беларускіх ветэранаў была створаная ветэранамі з розных беларускіх добраахвотных падраздзяленняў Узброеных сілаў Украіны. Асноўная мэта – дапамога беларусам, якія праходзілі службу ў шэрагах УСУ, а таксама праца са сваякамі загінулых, траўмаваных ваяроў і з сем’ямі тых, хто на дадзены момант служыць ва УСУ. Святлана Ціханоўская: «Шчыры дзякуй усім, хто стварыў гэтую асацыяцыю – зараз […]
    16 снежня, 2022

    ​Святлана Ціханоўская спачувае родным і блізкім Алега Гулака

    Святлана Ціханоўская: «Сёння не стала старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака – выбітнага беларуса, прафесійнага юрыста, няўхільнага абаронцы правоў кожнага чалавека. Мне цяжка нават усвядоміць гэтую навіну, бо яшчэ тыдзень таму мы з Алегам сустракаліся падчас уручэння Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі. Алег, як і заўсёды, падтрымліваў і падбадзёрваў навакольных, жартаваў і вельмі ганарыўся тым, што […]
    15 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Завочныя суды – гэта парушэнне базавых правоў і свабодаў беларусаў і беларусак»

    Святлана Ціханоўская: «Вядома, я разглядаю спецыяльную вытворчасць (завочны суд) як парушэнне рэжымам базавых правоў і свабодаў беларусаў і беларусак. І мой крымінальны пераслед па спецыяльнай вытворчасці – не выключэнне. Зараз на прыкладзе першай такой судовай вытворчасці мы бачым, як рэжым ставіцца да правоў тых, каго спрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Судовая сістэма перастала нават рабіць […]
    15 снежня, 2022

    Як вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці? Якія арганізацыі займаюцца расследаваннямі злачынстваў і на якім яны этапе? Офіс Святланы Ціханоўскай адказвае на пытанні

    1) Ці вы камунікуеце з арганізацыямі і платформай па прыцягненні вінаватых да адказнасці, ці ведаеце на якім этапе расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці?  Офіс Святланы Ціханоўскай падрымлівае працоўныя кантакты з вялікай колькасцю актараў, якія працуюць над прыцягненнем да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. На ўзроўні юрыстаў і экспертаў камунікацыя вядзецца з міжнароднымі юрыстамі і адвакатамі ў галіне […]
    15 снежня, 2022

    Ці можна весці дыялог з рэжымам для вызвалення палітзняволеных?

    Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка звярнуўся да Святланы Ціханоўскай з просьбай заклікаць заходніх палітыкаў пачаць дыялог з рэжымам для вызвалення палітвязняў. У інтэрв'ю «Зеркалу» Святлана Ціханоўская распавяла пра сваю размову з Аляксандрам Лойкам і патлумачыла пазіцыю: Святлана Ціханоўская: «Я звязалася з мужам Ірыны Аляксандрам. Ён мне ў дэталях распавёў сваё бачанне, што можна […]
    15 снежня, 2022

    Любая ўгода з рэжымам будзе падпісана жыццямі тысячаў беларусаў

    Святлана Ціханоўская: «Больш за два гады я размаўляю пра Беларусь з міжнароднымі партнёрамі – і з тымі, хто шчыра хоча дапамагчы, і з тымі, хто не моцна зацікаўлены ў гэтай размове. Канечне, першых значна больш. Але ёсць і другія. Спачатку на сустрэчах з тымі, хто ішоў на кантакт толькі з ветлівасці, я думала: хіба мы, […]
    15 снежня, 2022

    Абмеркавалі транзіт збожжа і пазбаўленне беларусаў грамадзянства: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю

    Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Фінляндыю на запрашэнне міністраў замежных справаў.  Прэзідэнт Саўлі Нііністо прыняў беларускую лідарку ў сваёй прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Святлана Ціханоўская распавяла, што ў беларускім грамадстве ёсць кансэнсус пра недапушчальнасць удзелу беларускіх вайскоўцаў у агрэсіі супраць Украіны, а таксама адзначыла, што прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі сведчыць пра замах на беларускі суверэнітэт. Лідэры […]
    14 снежня, 2022

    «Супярэчыць 10 артыкулу Канстытуцыі». Юрыстка Офіса Ціханоўскай – пра пазбаўленне беларусаў грамадзянства

    Юрыстка Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр пракаментавала прыняцце паправак у Закон Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь: «Прынятыя змены ў Закон Аб грамадзянстве відавочна накіраваныя на тых беларускіх грамадзянаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за боязі пераследу па палітычных матывах. Таксама гэта можа закрануць тых, хто быў асуджаны па так званых «экстрэмісцкіх» артыкулах, але ўцёк ад пераследу […]
    14 снежня, 2022

    Валер Кавалеўскі: «Мы будзем здабываць магчымасці для беларусаў мець адпаведны прававы статус у цывілізаваным свеце незалежна ад вар’яцкіх дзеянняў рэжыму»

    Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прыняцце паправак у закон, якія дазваляюць рэжыму пазбаўляць беларусаў грамадзянства па палітычных матывах: «Пазбаўленне грамадзянства, якое належыць кожнаму чалавеку па праве нараджэння – цынічнае беззаконне, якое супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Гэта шок для беларусаў і ўсяго цывілізаванага свету. Гэтае незаконнае дзеянне стане для беларускага і міжнароднага правасуддзя […]