28 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў у Бруселі. Удзел у дыскусіі таксама прынялі Еўракамісарка Маргрэт Вестагер і Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Бурыч.
«Мы не павінны дазваляць дыктатарам, якія ўцягнулі нас у цёмнае мінулае, шантажаваць ці палохаць нас. Абавязанне Еўропы падтрымаць пераход Беларусі да дэмакратыі было б эфектыўным адказам.
Нядаўна мы зрабілі важныя крокі ў Радзе Еўропы, і я хацела б падзякаваць спадарыні Генеральнай сакратарцы Марыі Бурыч за дапамогу. Мы стварылі кантактную групу паміж Беларуссю і Радай Еўропы. Гэта першы крок да паўнапраўнага сяброўства Беларусі ў Радзе Еўропы, а значыць, і да Еўропы».
Усю прамову Святланы Ціханоўскай можна прачытаць па спасылцы.