Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 14-20 лютага
Суверэнітэт Беларусі і бяспека рэгіёну – Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у галоўнай канферэнцыі па бяспецы ў Еўропе – Мюнхенскім форуме – як прадстаўніца беларусаў. Яна правяла каля 30 працоўных сустрэчаў – ад кангрэсменаў ЗША і прадстаўнікоў Украіны да Біла Гейтса. На ўсіх палітычных сустрэчах прыярытэтам Ціханоўскай было данесці пазіцыю пра неабходнасць захаваць суверэнітэт Беларусі, які […]
Пазіцыя Офіса Святланы Ціханоўскай – пра наступствы любых дзеянняў супраць суверэнітэту Беларусі
Нягледзячы на ўсе запэўненні рэжыму, пасля 20 лютага расійскія войскі не будуць выведзеныя з Беларусі. Гэта значыць, што беларусаў увесь гэты час падманвалі, а Лукашэнка страціў самастойнасць у прыняцці рашэнняў. Бо з-за яго Беларусь губляе суб'ектнасць, а беларусы – кантроль над уласнай краінай. Знаходжанне на нашай тэрыторыі расійскіх войскаў парушае нашую Канстытуцыю, міжнароднае права, ставіць […]
Што рабіць з «рэферэндумам» беларусам замежжа?
Беларуская дыяспара за мяжой, рэлаканты і ўсе, хто выехаў з краіны да або пасля 2020 года, – гэта голас Беларусі па ўсім свеце. Беларусы не даюць забыцца на злачынствы рэжыму і не дазваляюць рэжыму «перавярнуць старонку», нягледзячы на ўсе ягоныя намаганні. У адплату ён выкрасліў беларусаў з выбарчых спісаў за мяжой, каб спрасціць фальсіфікацыі. Нягледзячы […]
Вынікі другога дня Святланы Ціханоўскай на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Зранку 19 лютага ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі на тэму таго, як зрабіць дэмакратыі мацнейшымі. Спікерамі сталі жанчыны-палітыкі – акрамя Ціханоўскай там выступіла прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас, прэзідэнтка Косава В'ёса Асмані. У сваёй прамове беларуская лідарка пералічыла неабходныя фактары ў барацьбе з дыктатурамі: 1) на першае месца ставіць людзей […]
«Лёс Беларусі сёння залежыць ад лёсу Украіны, і наадварот». Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі высокага ўзроўня, прысвечанай Украіне. У дыскусіі бралі ўдзел міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, іншыя ўкраінскія палітыкі і бізнесмены. Запланаваны выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага быў адменены, аднак з боку Украіны прысутнічала вялікая дэлегацыя дэпутатаў Вярхоўнай Рады. У зале таксама знаходзіліся міністры і лідары шэрагу іншых краінаў. У дыскусіі […]
10 сенатараў ЗША сустрэліся з Ціханоўскай, каб запэўніць беларусаў у безумоўнай падтрымцы з боку ЗША
Ціханоўская звярнулася з заклікам да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да рэжыму. «На фоне расійска-ўкраінскага крызісу нельга губляць Беларусь з-пад увагі. У нашай краіне адбываюцца жудасныя рэчы, працягваецца нябачаны тэрор, а зараз рэжым пачаў гандляваць суверэнітэтам, бо гэта апошні шанец Лукашэнкі застацца ва ўладзе», – адзначыла Ціханоўская. Святлана Ціханоўская дадала, што расійскія войскі на тэрыторыі […]
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі па тэме беларускай культуры з удзелам Сашы Філіпенка
Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай: «Дарагія сябры, Мы сабраліся тут сёння, каб пагаварыць пра культурнае жыццё ў Беларусі. Кожны раз, удзельнічаючы ў падобных дыскусіях, я думаю: Ці дарэчна гэта ўвогуле ў такі час? Ці дарэчна гаварыць пра літаратуру, калі больш за 1000 беларусаў знаходзяцца за кратамі за свае палітычныя погляды? Ці дарэчна разважаць пра музыку, калі […]
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з Наталляй Хершэ
Наталля Хершэ падзялілася ўмовамі ўтрымання і расказала пра пакаранні ў ШІЗА. Яна дадала, што не змагла б падпісаць «прызнанні» ў тым, чаго не здзяйсняла, – і што пасля вызвалення не будзе маўчаць пра тое, што адбываецца ў беларускіх турмах. Святлана сказала Наталлі, што для беларусаў яна стала гераіняй: «Вы – сімвал мужнасці. Я проста схіляюся […]
Працоўныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай у межах першага дня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Сёння, 18 лютага, пачалася Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, у якой бяруць удзел прадстаўнікі больш як 30 краінаў. У межах канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў: Сустрэча з прэзідэнтам Чарнагорыі Міла Джуканавічам. Прэзідэнт адзначыў, што ён вельмі рады пазнаёміцца і ўважліва сочыць за ўсёй працай Святланы Ціханоўскай. Чарнагорыя далучылася да заяваў і дзеянняў ЕС пасля выбараў […]
З кім паспела сустрэцца Святлана Ціханоўская ў першы дзень Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
– прэзідэнтам Чарнагорыі Міла Джуканавічам; – дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам; – міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шалянбергам; – міністаркай замежных спраў Аўстраліі Мэрыс Пэйн; – міністаркай замежных спраў Ісландыі Тордыс Колбрун Рэйкфіёрд Гільфадоцір; – кіраўніком федэральнай канцылярыі Германіі Вольфгангам Шмітам; – еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Юхансан; – мэрам Кіева Віталём Клічко; – кангрэсменам ЗША […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам
Яны абмеркавалі міжнародную рэакцыю на дзеянні рэжыма. Ціханоўская адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, рэпрэсіі ўзмацняюцца, рэжым пачынае гандляваць беларускім суверэнітэтам. Лукашэнка страціў самастойнасць і гатовы вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Беларусь мае вырашальнае значэнне для бяспекі ў Еўропе і павінна быць у цэнтры міжнароднай увагі.
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з мэрам Кіева Віталём Клічко
Яна падзякавала Віталю Клічко за вялікі бела-чырвона-белы сцяг, які размяшчалі над мэрыяй і дадала, што ўкраінцы як ніхто разумеюць патрэбу ў міжнароднай салідарнасці ў цяжкія часы. На сустрэчы абмеркавалі дапамогу беларускай дыяспары ў Кіеве і падтрымку беларускіх медыяў і праваабаронцаў, якія працуюць з украінскай сталіцы.
Святлана Ціханоўская пачала працоўныя сустрэчы ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Першая сустрэча – з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. У сваіх візітах Святлана Ціханоўская часта ўручае падарункі, якія паказваюць талент і характар беларусаў. Ільве Ёхансан яна падарыла брошку ў колерах нацыянальнага сцяга, зробленую беларускай рамесніцай.
Што рабіць 27 лютага?
1. Прыходзьце на ўчасткі ў масках у 14:00, усміхайцеся і кажыце адно аднаму «прывітанне!» 2. Выкрэслівайце ўсе прапанаваныя варыянты і апускайце ў скрыню гэты бюлетэнь. Калі ёсць магчымасць – сфатаграфуйце яго з двух бакоў. 3. Пацвердзіце ваш выбар у «Голасе» (viber або telegram). 4. Калі гэта бяспечна – сфатаграфуйце ў 20:00 пратакол на ўчастку і […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускай дыяспарай у Літве
Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Літвы і прадстаўнікамі беларускіх арганізацый. На сустрэчы прысутнічалі дарадца Ціханоўскай і кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі Аляксандр Дабравольскі, кіраўнік Кабінета, прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі, сустрэчу мадэравала кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава. «Рэферэндум» стаў адной з галоўных тэмаў размовы з дыяспарай. Дыяспара адзначыла складанасць […]
Святлана Ціханоўская: «Такую ж суму Еўрасаюз выдзеліць нашай краіне па Плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі»
Святлана Ціханоўская: «Сёння рэжым атрымаў адмову ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на атрыманне 3, 5 мільярдаў даляраў. Я хачу нагадаць, што такую ж суму Еўрасаюз выдзеліць нашай краіне па Плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі. І пойдзе яна на стабілізацыю эканомікі і ўмацаванне інфраструктуры, а не на рэпрэсіўны апарат ці прэміі набліжаным былога прэзідэнта. Бо […]
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаваў
Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта Літвы Наўседы ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаваў каля прэзідэнцкага палаца. Удзел у цырымоніі ўзялі прэзідэнт Наўседа, прэм’ерка Шыманітэ, спікерка Сейму Чмілітэ-Нільсэн і дыпламатычны корпус. 16 лютага 1918 года ў Вільні літоўская Тарыба (Рада) аб’явіла пра аднаўленне незалежнай літоўскай дзяржавы. Святлана Ціханоўская павіншавала літоўцаў […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да супрацоўнікаў бюджэтнага сектара
Ціханоўская: «Я разумею, што такое баяцца страціць сваё месца і сваю працу. І я цудоўна разумею, што такое баяцца, што з-за свайго рашэння зрабіць правільна не зможаш забяспечыць уласных дзяцей, не здолееш расплаціцца па крэдытах, а твая сям'я страціць пачуццё бяспекі. Але менавіта з-за гэтага страху ўсе мы апынуліся ў сітуацыі, дзе трэба абараняць ужо […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Люты 2022 / Выпуск 2
Спампаваць дайджэст па пытаннях адукацыі і навукі можна па спасылцы. Рэпрэсіі – 4 лютага філосаф Уладзімір Мацкевіч, які больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА (абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ч. 1 арт. 342 КК РБ), пачаў галадоўку ў знак пратэсту супраць беззаконнага працяглага ўтрымання пад вартай і адсутнасці якіх-небудзь следчых […]
Зварот Офіса Ціханоўскай да беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне ці разглядаюць магчымасць прыезду ва Украіну
У сувязі з магчымымі ваеннымі дзеяннямі з боку Расіі Офіс рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ва Украіне ці разглядаюць магчымасць прыезду ва Украіну: – часова ўстрымацца ад паездак ва Украіну. Ужо адбыліся шматлікія выпадкі затрымання беларусаў на памежных пераходах і ў аэрапортах. На жаль, Офіс не можа паўплываць на рашэнні памежнай службы Украіны; – калі вы […]
Адкрытая размова з камандай Ціханоўскай. Тэма – умовы працы беларусаў: нагрузкі, выплаты, сац. забеспячэнне
Ціханоўская працягвае серыю анлайн-сустрэчаў, каб атрымліваць зваротную сувязь і выслухоўваць меркаванні беларусаў на розныя сацыяльныя тэмы. На гэты раз размова будзе пра ўмовы, у якіх працуюць беларусы. У сустрэчы таксама прыме ўдзел юрыстка каманды Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр. Далучайцеся да зум-сустрэчы 16 лютага ў 19:00. Для гэтага трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJwlduyrpjgjHNerb6WEds1CJ828VUCqiLla У залежнасці ад […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ
Сёння, 14 лютага, Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сяргеем Ігнатавым. Яна павіншавала ўніверсітэт з 30-годдзем і адзначыла важнасць ЕГУ ў гадаванні кадраў новай Беларусі і падтрымцы грамадзянскай супольнасці. Беларуская лідарка адзначыла, што многія вядомыя людзі са сфераў палітыкі, культуры, бізнесу з’яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта, а гэта сур’ёзная адзнака яго працы. Рэктар Ігнатаў распавёў […]
Святлана Ціханоўская павіншавала Ганну Гуськову са срэбным медалём Алімпіяды і падтрымала спартоўцаў, якіх прымусілі запісваць «пакаяльныя» відэа
«Сёння фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая падпісала ліст за сумленныя выбары, заваявала срэбны медаль на Алімпіядзе ў Пекіне. Я віншую Ганну і жадаю ёй яшчэ шмат медаляў і перамог. І ў гэты ж час я спачуваю тым спартоўцам, якіх прымусілі запісваць «пакаяльныя» відэа, дзе яны на фоне сцяга апраўдваюцца, што не прынеслі краіне медалёў. Сама практыка […]
Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 7–13 лютага
Новыя фарматы камунікацыі беларусаў і Офіса – У пятніцу Святлана Ціханоўская правяла першую серыю асабістых размоваў з беларусамі – зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу можа любы ахвочы. На асабістую размову прыходзілі беларусы ад школьнікаў да пенсіянераў, людзі з рэгіёнаў, з Мінска, якія вымушана рэлакаваліся, былыя палітвязні. Беларусы прапаноўвалі Офісу тэмы і праблемы, на якія трэба звярнуць увагу, […]
Як прайшлі першыя асабістыя размовы беларусаў са Святланай Ціханоўскай
У пятніцу, 12 лютага, Святлана Ціханоўская пачала асабістую размову з беларусамі — зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу мог любы ахвочы. За пару гадзінаў было больш за сто заявак, таму пакуль рэгістрацыя прыпыненая (але хутка адкрыецца зноў, Офіс апублікуе спасылку для рэгістрацыі). На асабістую размову прыходзілі беларусы ад школьнікаў да пенсіянераў, людзі з рэгіёнаў, з Мінска, якія вымушана рэлакаваліся […]
Валер Кавалеўскі пра пачатак вучэнняў: «Спроба адцягнуць людзей ад крызісу пагрозай вайны»
У гэтым відэа Валер Кавалеўскі расказвае пра тое, ці лёгка хутка вывесці з краіны такую колькасць тэхнікі, навошта Лукашэнку вайсковыя вучэнні і якія сцэнары развіцця сітуацыі з расійскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі.
Пазіцыя Офіса Ціханоўскай адносна праверак беларусаў на мяжы з Украінай
Сёння з'явіліся паведамленні, што пры перасячэнні мяжы з Украінай беларусаў пачалі ўзмоцнена правяраць, аглядаць рэчы і дапытваць на пунктах кантролю. Нам пацвердзілі, што цяпер узмоцненыя меры кантролю на ўезд ва Украіну з-за ваенных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі з удзелам войскаў Расійскай Федэрацыі. Офіс падкрэслівае, што праз дзеянні рэжыму да беларусаў пачынаюць ставіцца як […]
Пытанне інтэграцыі Беларусі з Расіяй: выклікі і наступствы для бяспекі Беларусі. Аналітыка
Даследчы цэнтр OST сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі і праектам COMPASS GCRF на аснове дыскусіі, якая прайшла 27 студзеня 2022, падрыхтаваў аналітычны дакумент «Інтэграцыя Беларусі з Расіяй: ацэнка выклікаў для краіны». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
Ціханоўская пра Лукашэнку: «Выбары – параза. Эканоміка – параза. «Абы не было вайны» – параза»
Увечары 10 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у ток-шоу Дзмітрыя Гордана, дзе адказала на пытанні пра пагрозу ваеннага канфлікту ў рэгіёне, а таксама стаўленне беларусаў да чалавека, які прайграў выбары.