Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларуска Вольга Адамовіч зрабіла са свайго дома ў Польшчы прытулак для ўкраінцаў, дзе прыняла ўжо больш за 2500 чалавек.
- 21 траўня ў Вільні пройдзе дабрачынны вечар у падтрымку Украіны.
- Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў падпісаў Антываенную дэкларацыю спартоўцаў і заклікаў далучыцца іншых гульцоў.
- Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі даклад пра крымінальны пераслед у Беларусі ў 2021-2022 гадах. Яны прааналізавалі судовыя працэсы і падвялі вынік: прававая сістэма Беларусі цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі.
- Беларуская Рада культуры адправіла зварот у Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, які ў межах дэрусіфікацыі збіраецца прыбраць з замежнай літаратуры творы Быкава, Янкі Купалы і Сяргея Законнікава.
- FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіла ва Украіну дапамогу мірным жыхарам.
- Святлана Ціханоўская сустрэлася з каралевай Іспаніі Летыцыяй і прэм'ерам Іспаніі Педра Санчасам. На сустрэчах яна казала пра сітуацыю ў Беларусі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму і дапамогу беларусам з боку ўрада Іспаніі.
- З пачатку вайны ўладальнік знакамітага «Жывемабіля» (на фота) перавёз 15 тысячаў украінцаў з польска-ўкраінскай мяжы.
- У Варшаве адкрыўся шэлтар для ўцекачоў з Украіны і Беларусі. Яго адкрылі дзякуючы фонду «Краіна для жыцця», італьянскай арганізацыі Progetto Sud і беларусам Італіі.
- На сайце сяброўства з палітвязнямі Politzek.me з'явіўся «Канструктар лістоў», які дапаможа вам напісаць ліст усяго за 10-15 хвілін.
- Павел Латушка правёў сустрэчу з памочніцай намесніка міністра замежных спраў Канады Сандрай МакКардэл. МЗС Канады прызнае Лукашэнку саўдзельнікам злачынстваў ва Украіне. Іншыя падрабязнасці тут.
- У суботу 21 траўня з 14:00 да 18:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці беларусы будуць плесці маскіровачную сетку для беларускіх добраахвотнікаў. Прыйсці можа кожны.
#непадпарадкаванне
- Беларусы пратэстуюць супраць вайны.
- Мінчукі з Чыжоўкі падтрымліваюць беларускіх медыкаў і патрабуюць вызвалення зняволеных па палітычных прычынах лекараў.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 18 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 19 траўня: прапагандысты разважаюць пра «правільных» і «няправільных» украінцаў, дзе «няправільныя» – гэта тыя, якія хочуць жыць без расійскага ўплыву.
#інфармацыйныфронт
- З пачатку вайны ва Украіне ўдзельнікі і ўдзельніцы супольнасці Честные люди вядуць барацьбу з дзяржаўнай прапагандай: размаўляюць са сваякамі, распаўсюджваюць улёткі, вучаць блізкіх атрымліваць навіны з незалежных СМІ.
- Telegram у восьмы раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, які распальвае нянавісць, прапагандуе катаванні і гвалт.
- Больш за 1500 чалавек трапілі пад рэпрэсіі і гвалт за пратэст супраць вайны ва Украіне. Радыё Свабода сабрала ўсе вядомыя выпадкі пераследу.
#BelarusWithUkraine