• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч: давайце паглядзім, да якіх заробкаў прывяла беларусаў палітыка Лукашэнкі

    «Давайце паглядзім, да якіх заробкаў прывяла беларусаў палітыка Лукашэнкі. Гадамі нам казалі, што стабільнасць – гэта тое, што нам трэба. Але давайце параўнаем Беларусь з Польшчай (яшчэ 30 гадоў таму Беларусь і Польшча былі блізкія па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця) і Украінай (самым горшым прыкладам эканамічнай трансфармацыі апошніх 30 гадоў, калі ацэньваць па аб'ёме ВУП на […]
    16 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікала далучацца да «Рабочага руху» праз платформу

    Што такое «Рабочы рух»? «Сёння працаўнікі публічна запусцілі платформу для каардынацыі дзеянняў «Рабочы рух». Дзякуючы ёй кожны зможа ўдзельнічаць у працоўным руху, адпраўляць і атрымліваць інфармацыю па сваім прадпрыемстве. Але «Рабочы рух» – не толькі платформа. У першую чаргу гэта людзі. Смелыя і стойкія людзі, якія змагаюцца са сваімі страхамі і сумневамі – бо іх […]
    15 красавіка, 2021

    Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык – пра тое, як камісія Лукашэнкі хоча змяніць Канстытуцыю

    «Сёння СМІ паведамілі пра тое, якія пытанні, што тычацца выбараў, абмяркоўвае канстытуцыйная камісія, і якія падыходы яна прапаноўвае. Камісія прапануе замацаваць у канстытуцыі права голасу для грамадзян ад 20 да 70 гадоў. Ніжні парог у 20 гадоў практычна беспрэцэдэнтны. Ва ўсім свеце толькі некалькі юрысдыкцый усталявалі парог ад 20 гадоў і вышэй – Наўру, Тайвань, Бахрэйн, […]
    15 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская абмяркуе перамовы з генеральным сакратаром Рады Еўропы

    19 красавіка Ціханоўская правядзе тэлефанаванне з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч. Яны абмяркуюць катаванні ў Беларусі, абвінавачванні палітычных лідараў у тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама падрыхтоўку да інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам і ролю Рады Еўропы ў вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі. У гэтыя дні пройдзе Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, на якой будуць разглядацца дзве […]
    14 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі правялі анлайн-нараду Кабінета прадстаўнікоў

    – Вырашана сабраць і паказаць міжнародным партнёрам канкрэтныя гісторыі пра катаванні ў Беларусі (на прыкладзе гісторыі палітыка Мікалая Казлова) і прымусовай працы вязняў. Прадстаўнік па эканоміцы Алесь Аляхновіч заявіў, што «як мінімум 50 000 зняволеных у Беларусі выкарыстоўваюць як рабскую сілу – без выканання патрабаванняў па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а таксама адэкватнай аплаты […]
    13 красавіка, 2021

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі: «Ад 50 да 80 адсоткаў людзей у сілавым блоку лічаць Лукашэнку збітым лётчыкам»

    У інтэрв'ю каналу «Краіна для жыцця» Кавалеўскі адказаў на пытанні пра будучыя санкцыі, вызваленне зняволеных па палітычных матывах, настроі сілавікоў і ўзаемаадносіны з іншымі дзяржавамі – ад Расіі і Украіны да Кітая і Японіі. Вось некалькі тэзісаў: «Гандаль вязнямі па палітычных матывах недапушчальны. Мы настойваем на вызваленні і рэабілітацыі ўсіх». «Мы прапануем Расіі прыняць удзел […]
    12 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: беларускія працоўныя ствараюць свой рух і платформу

    «Я заўсёды казала, што пратэст працоўных неверагодна важны для нашага шляху. І сёння я радая падтрымаць іх у новым этапе барацьбы. Актыў беларускіх працоўных, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускаюць рух і платформу «Рабочы рух». Яго мэта – падрыхтаваць агульнанацыянальную стачку, бо гэта, як кажуць самі працоўныя, – самы дзейсны і бяспечны механізм для выражэння пратэсту […]
    12 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская – пра трагедыю ў мінскім метро

    «11 красавіка 2011 года была падарваная нашая бяспека. Ад выбуху ў метро загінулі 15 чалавек і пацярпелі больш за 400. Гэтыя сухія лічбы са зводак навін не здольныя апісаць той жах, які зведалі сотні сем'яў і ўся Беларусь. 11 красавіка 2011 года быў падарваны наш давер суду. Падазраваных знайшлі за лічаныя дні. Іх судзілі, нягледзячы […]
    11 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікала Глабальныя прафсаюзы абараніць працоўных у Беларусі

    Сёння Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Саюз глабальных прафсаюзаў і Міжнародную канфедэрацыю прафсаюзаў з просьбай абараніць правы працоўных у Беларусі. Яна падкрэсліла, што прафсаюзы могуць падтрымаць працу Офіса Святланы Ціханоўскай па ўзаемадзеянні з замежнымі кампаніямі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі прадпрыемствамі. Сярод канкрэтных мер, якія можа распачаць бізнес: – зрабіць публічную заяву супраць гвалту і парушэнняў […]
    09 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская прапанавала Нарвегіі і Эстоніі ініцыяваць новыя слуханні па Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з амбасадарамі краін паўночных краін па тэме падрыхтоўкі перамоў для мірнага вырашэння крызісу. Ціханоўская прыняла паслоў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Ірландыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Латвіі і Канады. На сустрэчы Святлана Ціханоўская: – падкрэсліла, што важна ўзмацняць ціск на рэжым, каб спыніць гвалт і прымусіць да перамоў, улічваючы эскалацыю рэпрэсій; – […]
    08 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МЗС Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй

    Сёння ў Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністаркі замежных спраў Іспаніі Аранчы Гансалес Лаі. Ціханоўская і Гансалес Лая ўжо сустракаліся ў канцы мінулага года падчас працоўнага візіту абранай лідаркі Беларусі ў Іспанію. На сустрэчы Святлана Ціханоўская: – падзякавала Іспаніі за падтрымку і салідарнасць, прыняцце іспанскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі, увядзенне санкцый супраць рэжыму, працу па […]
    07 красавіка, 2021

    Офіс Ціханоўскай шукае валанцёраў па ўсёй Беларусі

    Офіс Святланы Ціханоўскай пачаў працу з валанцёрамі з лістапада 2020 года. Зараз з намі працуе ўжо больш за 1800 валанцёраў – і вось, што яны робяць: распаўсюджваюць улёткі (каля 150 тысяч у месяц); расклейваюць налепкі (каля 300 тысяч у месяц); распаўсюджваюць «Честную Газету» (6 тысяч асобнікаў самвыдату на тыдзень); пішуць лісты і адпраўляюць паштоўкі палітвязням (больш […]
    06 красавіка, 2021

    Офіс Святланы Ціханоўскай прадставіў сцэнары і фарматы перамоў для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі

    Офіс Святланы Ціханоўскай падтрымлівае ўсталяванне прамых кантактаў з прадстаўнікамі ўлады для выпрацоўкі механізмаў урэгулявання крызісу. Ніжэй прадстаўленыя фарматы кансультацый і перамоў. 1. Папярэднія кансультацыі Мы гатовыя прымаць удзел у такіх кансультацыях без папярэдніх умоў, бо лічым важным, каб рашэнні бакамі прымаліся з разуменнем рэальных пазіцый і магчымасцяў бакоў, а не толькі ўскоснай інфармацыі. Папярэднія кансультацыі […]
    06 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Я хачу, каб нашая рэвалюцыя абышлася найменшай колькасцю ахвяр»

    Ціханоўская ў інтэрв'ю «Настоящему времени» і «Еўрапейскай праўдзе» распавяла пра планы сваёй каманды. Які ў беларусаў план? «У беларусаў план – перамагчы, прывесці краіну да новых выбараў. Няма такога паняцця, што мы даем людзям план, нейкую вузкую каманду – і людзі яе выконваюць. Не, наадварот, гэта людзі нам прапаноўваюць: «Мы б хацелі зрабіць гэта. Мы б […]
    05 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская віншуе каталіцкіх, грэка-каталіцкіх і пратэстанцкіх вернікаў з Вялікаднем

    Святлана Ціханоўская: «Нас быццам бы хочуць упэўніць, што свабоды не будзе і свята не наступіць, што справядлівасці няма, а ёсць толькі сіла. Але нас зноў і зноў натхняюць тыя, каму зараз цяжэй за ўсё – асабліва нашы сябры ў турмах і на судах. Такія людзі як Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі альбо Кацярына Андрэева паказваюць, што […]
    04 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская звярнулася да міжнародных лідараў па падтрымку Каардынацыйнай Рады

    Святлана Ціханоўская: «Сёння разам са Святланай Алексіевіч і 55 чальцамі асноўнага складу Каардынацыйнай Рады я накіравала ліст у міжнародныя арганізацыі і структуры, у тым ліку – ААН, АБСЕ, Еўрапарламент, Дзярждэпартамент ЗША і Раду Еўропы, з заклікам выступіць у падтрымку КР. З моманту стварэння чальцы КР зведалі ціск і рэпрэсіі, многія яе лідары – у турме або […]
    03 красавіка, 2021

    Валер Кавалеўскі – пра адносіны з Расіяй і будучыню сілавых структур у Беларусі

    Пра ролю Расіі ў беларускім крызісе – Расія вырашыла падтрымаць Лукашэнку, але, магчыма, цяпер кіраўніцтва РФ трохі шкадуе пра гэты выбар, таму што рэйтынгі адабрэння яго дзеянняў упалі больш чым на 50 адсоткаў. Беларусы асацыююць гвалт і рэпрэсіі супраць іх у вялікай ступені з Расіяй. Зараз мы асцерагаемся, што Расія можа скарыстацца слабасцю Лукашэнкі, каб […]
    02 красавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Сёння я падводжу вынікі першага этапу падрыхтоўкі да перамоў і абвяшчаю другі этап працы»

    Святлана Ціханоўская: «Сёння я падводжу вынікі першага этапу падрыхтоўкі да перамоў і абвяшчаю другі этап працы. Менш чым за два тыдні мы сабралі больш за 760 000 галасоў за мірнае вырашэнне крызісу шляхам перамоў. Мы вярнулі сабе голас – і яго пачулі ўсе. У ЗША і Германіі, Нарвегіі і Літве, Славеніі і Фінляндыі, Швецыі і […]
    01 красавіка, 2021

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі: «Я заклікаю Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі адмовіцца ад разгляду нелегітымных законапраектаў»

    Валер Кавалеўскі: «Новыя законапраекты – гэта перш за ўсё запозненая спроба ўзаконіць злачынствы рэжыму, якія працягваюцца ўжо шмат месяцаў. Я звяртаюся да чальцоў абедзвюх палат парламента і да ўсіх, хто мае дачыненне да працы над гэтымі законапраектамі, з заклікам падумаць аб наступствах прыняцця такога закона: Лукашэнка хоча зрабіць вас саўдзельнікамі сваіх злачынстваў, навязваючы пакрывальніцтва на […]
    01 красавіка, 2021

    ПАРЕ падтрымлівае ініцыятыву Ціханоўскай пра перамовы, а яе спецпрадстаўнік распавядае, як рыхтуе механізм правядзення новых выбараў

    Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык апублікаваў чацвёрты праект рашэння да новых выбараў. Гэта палажэнне аб тым, як павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Да гэтага былі апублікаваныя рашэнні аб зборы подпісаў, працы назіральнікаў і падліку галасоў. Вы можаце прачытаць і пракаментаваць іх усе на сайце Ціханоўскай 3 раздзеле «Новыя выбары». У выніку 30 сакавіка Камітэт Парламенцкай асамблеі […]
    01 красавіка, 2021

    ЗША заявілі, што аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў

    Сёння Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра аднаўленне санкцый супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, падкантрольных рэжыму, уключаючы канцэрн «Белнафтахім», ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан», ААТ  «Полацк-Шкловалакно», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом» і «Белнафтахім ЗША». Гэта значыць, што прадпрыемствам i грамадзянам ЗША забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя адносіны з гэтымі арганізацыямі, а […]
    31 сакавіка, 2021

    Меркель і Макрон абмеркавалі з Пуціным ініцыятыву Ціханоўскай па арганізацыі перамоў для мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі

    Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель правялі відэаканферэнцыю з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Паводле інфармацыі з нашых крыніц, абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі дыялогу ў Беларусі ў найбліжэйшы час. Францыя і Германія раней падтрымалі ініцыятыву Святланы Ціханоўскай па выхадзе з крызісу праз дыялог пры міжнародным назіранні і правядзенне новых выбараў. «Мы ўдзячныя Францыі і […]
    31 сакавіка, 2021

    Санкцыі, перамовы і новыя выбары: Ціханоўская выступіла ў польскім сенаце з удзелам палітыкаў з Чэхіі, ЗША, Літвы

    Сёння ў Сенаце Польшчы прайшла канферэнцыя, прысвечаная выхаду Беларусі з крызісу, перамовам і новым свабодным выбарам. Удзельнікі абмеркавалі, як прымусіць рэжым да перамоваў, а таксама ўцягнуць Расію ў абмеркаванне вырашэння беларускага крызісу. У выступе Святлана Ціханоўская: – распавяла пра палітвязняў і масавыя затрыманні пратэстоўцаў на акцыях у гонар Дня Волі. – узняла пытанне пераследу рэжымам […]
    30 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць аб’яднанне медыкаў

    Святлана Ціханоўская: «Дарагія медработнікі, вы ахвяравалі сваім здароўем і часам, які маглі правесці з сям'ёй, каб ратаваць незнаёмых вам людзей. І ў жніўні вам давялося рабіць гэта яшчэ часцей. Вы дапамагалі людзям на вуліцах і ў шпіталях, ратавалі беларусаў з турмаў і РАУС. Вы прайшлі праз катаванні, арышты, штрафы і засталіся нязломнымі. У адказ на […]
    30 сакавіка, 2021

    Нарвегія падтрымала заклік Святланы Ціханоўскай да міжнароднага пасярэдніцтва для вырашэння крызісу ў Беларусі

    Сёння Святлана Ціханоўская ў анлайн-фармаце сустрэлася з дзяржсакратаром МЗС Нарвегіі Аўдунам Халворсенам. Нарвежскі ўрад са жніўня актыўна падтрымлівае беларускі народ, а на гэтым тыдні Нарвегія была ў ліку краін, якія запусцілі платформу па зборы і захаванні доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. На сустрэчы Ціханоўская і Халворсен абмеркавалі: – сітуацыю з палітычнымі вязнямі, рэпрэсіі […]
    26 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: Нашая вясна пачалася

    «У Дзень Волі беларусы выйшлі ў Вільні, Варшаве, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Брэмене, Барселоне, Лейпцыгу, Празе, Брусэлі, Вене, Тэль-Авіве, Лос-Анджэлесе, Філадэльфіі і іншых гарадах свету. Але што яшчэ важней – беларусы пратэставалі ў Мінску, Магілёве, Гродне, Брэсце, Светлагорску, Салігорску, Ваўкавыску і нават маленькім, але адважным Драгічыне. І хутка выйдзе яшчэ больш людзей, бо гэта толькі пачатак. […]
    26 сакавіка, 2021

    У Вільні прайшло святкаванне Дня Волі

    У шэсці ў гонар Дня Волі ў Вільні беларусы пранеслі па горадзе 300-метровы сцяг. Святлана Ціханоўская ўзначаліла шэсце.
    25 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская і Міністр замежных справаў Ландсбергіс у суправаджэнні ганаровай варты адзначылі Дзень Волі ў Вільні

    Міністра і Ціханоўскую сустракала ганаровая варта на ўваходзе на могілкі Росы, дзе пахаваныя многія вядомыя беларусы. Жаўнеры ганаровай варты неслі два вянкі — беларускі  бел-чырвона-белы і літоўскі жоўта-зялёна-чырвоны. Вянкі ўрачыста ўсклалі да месца пахавання паўстанцаў Каліноўскага. Пасля гэтага Ландсбергіс і Ціханоўская наведалі магілу братоў Луцкевічаў, куды таксама ўсклалі вянкі.  Пасля цырымоніі Святлана Ціханоўская пракаментавала важнасць даты […]
    25 сакавіка, 2021

    Парламентарыі Еўропы заклікаюць ствараць палітычныя групы ў падтрымку Беларусі па ўсім свеце

    Напярэдадні Дня Волі прайшла анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай і нефармальнай групы «Сябры дэмакратычнай Беларусі», якая аб'ядноўвае сяброў розных палітычных груп, камітэтаў і працоўных органаў Еўрапарламента, нацыянальных парламентаў Польшчы, Літвы, Украіны, Чэхіі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Германіі, прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. На сустрэчы Святлана Ціханоўская распавяла пра рэпрэсіі і гвалт з боку рэжыму ў Беларусі, а таксама казала пра […]
    25 сакавіка, 2021