• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 31 траўня – 6 чэрвеня

    Справа Пратасевіча: – Святлана Ціханоўская сустрэлася з бацькамі Рамана Пратасевіча, правяла з імі сумесную прэс-канферэнцыю і заявіла: «Мы не маем права казаць пра змест ролікаў з Раманам. Мы павінны гаварыць пра тое, як вызваліць яго і ўсіх палітвязняў». – Ціханоўская звярнулася да ААН, БДІПЧ, АБСЕ і заклікала забяспечыць маніторынг турмаў у Беларусі і патрабаваць наведвання […]
    06 чэрвеня, 2021

    Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 31 траўня – 6 чэрвеня

    Справа Пратасевіча: – Святлана Ціханоўская сустрэлася з бацькамі Рамана Пратасевіча, правяла з імі сумесную прэс-канферэнцыю і заявіла: «Мы не маем права казаць пра змест ролікаў з Раманам. Мы павінны гаварыць пра тое, як вызваліць яго і ўсіх палітвязняў». – Ціханоўская звярнулася да ААН, БДІПЧ, АБСЕ і заклікала забяспечыць маніторынг турмаў у Беларусі і патрабаваць наведвання […]
    06 чэрвеня, 2021

    Візіт Ціханоўскай у Прагу: сустрэчы з прэзідэнтам, прэм’ерам, міністрамі і парламентам

    Сёння па запрашэнні Сената Чэхіі Святлана Ціханоўская прыбыла ў Прагу. У замку Лані яе прыме прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, ва ўрадавым палацы – прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш. Таксама яна правядзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам і выступіць са зваротам да Сената Чэхіі. Ціханоўская таксама сустрэнецца з беларусамі, якія сталі ахвярамі катаванняў і гвалту з боку […]
    06 чэрвеня, 2021

    Славенія афіцыйна адклікала сваю згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне пад кіраўніцтвам Янеза Шкрабца

    У сакавіку гэтую тэму падчас кансультацый у Любляне падняў кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі. У траўні і сама Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Славенію вярнулася да гэтага пытання. Янез Шкрабец быў ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года. Яго кампанія Riko заключыла больш за 40 кантрактаў з найбуйнейшымі беларускімі дзяржпрадпрыемствамі на агульную […]
    06 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская падтрымала беларусаў, якія сабраліся на пікеты на мяжы Польшчы і Літвы з Беларуссю

    Сёння беларусы едуць на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай і арганізоўваюць пікеты, каб патрабаваць адкрыцця наземных межаў з Беларуссю і каб ЕС з дапамогай санкцый і іншых відаў ціску на рэжым дапамог 9 мільёнам чалавек, якіх узяў у закладнікі Лукашэнка. Святлана Ціханоўская: «Я дзякую ўсім, хто далучыўся і яшчэ далучыцца да гэтай акцыі. Нас […]
    05 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла прэс-канферэнцыю з бацькамі Рамана Пратасевіча

    Вось галоўныя цытаты: Святлана Ціханоўская: «Мэта рэжыму ў тым, каб Рамана пачалі асуджаць. Але ні мая каманда, ні калегі, ніводзін чалавек не смее асуджаць яго. Мы ўсе разумеем, у якіх умовах ён знаходзіцца. Мы не маем права гаварыць пра змест гэтых ролікаў. Мы павінны гаварыць пра тое, як вызваліць яго і ўсіх палітвязняў». Наталля Пратасевіч: […]
    05 чэрвеня, 2021

    Выступ Святланы Ціханоўскай на ўручэнні ўзнагароды Новака-Езёраньскага

    «Добры вечар, дарагія сябры Беларусі. Для мяне велізарны гонар атрымаць гэтую ўзнагароду. Разам з Вольгай і Марыяй, у асобе яе сястры Таццяны, мы прымаем узнагароду ад імя ўсіх беларусак і беларусаў, якія мужна супрацьстаяць дыктатуры. На жаль, нашая няскораная Марыя не можа быць сёння з намі. Рэжым трымае яе ў закладніках ужо 9 месяцаў. Але […]
    04 чэрвеня, 2021

    Чаму перамовы не пачаліся ў траўні? Навошта зараз рыхтавацца да новых выбараў? Што з крымінальнымі справамі па ўніверсальнай юрысдыкцыі?

    На гэтыя пытанні ў эфіры «Маланка Медыя» адказалі кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі, спецпрадстаўнік па выбарах Аляксандр Шлык і прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі Валер Кавалеўскі – пра знешні і ўнутраны ціск на рэжым і перамовы: – Травень не быў прадказаннем, гэта была мэта. Мы да гэтага імкнуліся і рыхтаваліся, паспяхова нарошчвалі знешні […]
    04 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    У складзе дэлегацыі Ціханоўскай былі Валер Кавалеўскі і Павел Латушка. Ціханоўская падзякавала Дуду за ініцыяваны Польшчай і прыняты ЕС План дапамогі для дэмакратычнай Беларусі і ўсебаковую дапамогу Беларусі: праграму Каліноўскага, падтрымку незалежных медыя, у тым ліку «Белсат», дапамогу людзям і бізнесам, якім давялося рэлакавацца, падтрымку Цэнтра беларускай салідарнасці і Беларускага дома. На сустрэчы Дуда, Ціханоўская, […]
    04 чэрвеня, 2021

    Дзеянні дэмакратычных сіл для вяртання законнасці і спынення беспакаранасці ў Беларусі

    Дзясяткі тысяч мірных беларусаў былі арыштаваныя, тысячы зведалі катаванні, сотні кінутыя ў турмы, некалькі забітыя. І ўсё гэта – за тое, што людзі мірна запатрабавалі ад Лукашэнкі прызнаць вынікі выбараў і паважаць волю народа. Зараз беларусы не могуць знайсці справядлівасць у сваёй краіне. Шмат хто быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай рэпрэсій. Каб спыніць рэпрэсіі […]
    03 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы і лідарамі рабочага руху

    Сёння Святлана Ціханоўская прыбыла ў Варшаву, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, сенатарамі і парламентарыямі. Таксама Ціханоўская правядзе сустрэчы з юрыстамі па справах універсальнай юрысдыкцыі, камандай ByPol, Каардынацыйнай Радай і НАК. Таксама сёння ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя з лідарамі рабочага руху па Праграме падтрымкі ўдзельнікаў стачак і […]
    03 чэрвеня, 2021

    Аляксандр Шлык: «Тое, што мы бачым у апошнія тыдні ў Беларусі, не павінна адцягваць нас ад асноўнай мэты – дэмакратычных пераўтварэнняў пры дапамозе выбараў»

    Завяршылася двухдзённая Міжнародная канферэнцыя «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі». У першы дзень на канферэнцыі выступілі віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Клара Добраў, генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла, генеральны сакратар International IDEA Кевін Касас-Замору, Павел Латушка, Вольга Кавалькова, Франак Вячорка і іншыя палітыкі і прадстаўнікі дэмакратычных сіл. У другі дзень адбылася дыскусія аб рэформе выбарчага працэсу. […]
    03 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская падтрымала план «Перамога», Сітуацыйна-Аналітычны Цэнтр даў адказы на галоўныя пытанні па плане

    План «Перамога» – гэта сцэнар дзеянняў, распрацаваны для кожнага зарэгістраванага беларуса з пэўным наборам дзеянняў. А чат-бот плана «Перамога» – інструмент для ўсіх удзельнікаў, каб масава, скаардынавана і адначасова выканаць гэтыя дзеянні. Агульная мэта плана – аднавіць законнасць у краіне і вярнуць уладу народу. Каб стаць удзельнікам, вам трэба запоўніць анкету ў чат-боце плана «Перамога». […]
    03 чэрвеня, 2021

    Сёння а 16:30 Святлана Ціханоўская правядзе стрым з адказамі на пытанні па праекце Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў

    Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў праект Праграмы падтрымкі, на якую могуць разлічваць беларусы, якія далучаюцца да стачачнага руху, і якія ўжо зведалі ціск за свой пратэст. Праект таксама ўключае падтрымку чыноўнікаў і супрацоўнікаў сілавых структур, якія перайшлі на бок народа, а таксама прыватных бізнесаў, што пацярпелі ад рэпрэсій. Сёння а 16:30 стрым пройдзе па спасылцы. […]
    03 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікала кіраўніка брытанскага МЗС зрабіць тэму Беларусі прыярытэтам на саміце G7

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам. Гэта ўжо другая размова беларускай лідаркі з кіраўніком брытанскага МЗС. Ціханоўская і Рааб абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, апошнія падзеі – арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, спроба суіцыду Сцяпана Латыпава ў зале суда. Святлана Ціханоўская падзякавала палітыку за рэакцыю Вялікабрытаніі на захоп самалёта рэжымам […]
    02 чэрвеня, 2021

    «Толькі дзякуючы санкцыям з беларускіх турмаў вызваляліся палітычныя зняволеныя»

    Санкцыі – гэта адзін з самых эфектыўных метадаў ціску на дыктатарскія рэжымы. Сучасная гісторыя паказала, што толькі дзякуючы санкцыям з беларускіх турмаў вызваляліся палітычныя зняволеныя. Важна разумець: гэта вымушаная мера – і мы заўсёды павінны памятаць, што адказнасць за ўвядзенне санкцый – толькі на Лукашэнку і яго памагатых. За тэрарыстычную атаку на мірнае паветранае судна […]
    02 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнтам ПА Рады Еўропы

    Святлана Ціханоўская правяла званок з прэзідэнтам ПА Рады Еўропы Рыкам Дамсам. Яна падзякавала прэзідэнту ПАРЕ за прынятыя ў красавіку рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека і аб тэрміновай рэформе выбараў у Беларусі. Беларуская лідарка таксама распавяла пра рэпрэсіі над людзьмі ў краіне, пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, катаванні над палітвязнямі, пра Рамана Пратасевіча і Сцяпана Латыпава. […]
    02 чэрвеня, 2021

    Прэс-брыфінг Ціханоўскай: рэакцыя на сітуацыю з Латыпавым, міжнародная праца, найбліжэйшыя планы

    «Рэжым забівае людзей на вуліцах. Рэжым забівае людзей у турмах. Два тыдні таму мы страцілі Вітольда Ашурка, тыдзень таму зусім юны Дзмітрый Стахоўскі скончыў з сабой, не вытрымаўшы ціску на допытах. Учора беларусаў паралізаваў жах ад таго, што Сцяпан Латыпаў прама ў зале суда спрабаваў перарэзаць горла і вены на руках. 51 дзень да гэтага […]
    02 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская заклікала канцлера Аўстрыі Курца дзейнічаць рашуча, каб спыніць гвалт і катаванні ў турмах

    Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц патэлефанаваў Святлане Ціханоўскай пасля паведамлення пра спробу суіцыду Сцяпана Латыпава, які паспрабаваў перарэзаць сабе горла ў зале суда. Ціханоўская распавяла пра ціск на палітвязняў і катаванні ў турмах. «Сцяпан – гэта новая ахвяра рэжыму, і з кожным днём іх становіцца ўсё больш. Таму мы і кажам пра неабходнасць рашучых дзеянняў – […]
    01 чэрвеня, 2021

    «Заклікаем да маштабнага і эфектыўнага адказу на злачынствы Лукашэнкі – інакш ён будзе працягваць». Зварот дэмакратычных сіл да міжнароднай супольнасці

    Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём: рэжым усё больш пераследуе незалежных журналістаў і блогераў, у краіне ўжо больш за 450 чалавек прызнаныя палітвязнямі (а рэальных палітвязняў у разы больш), рэпрэсіі толькі нарастаюць. Улада ў Беларусі захопленая нелегітымным дыктатарам, якога не прызнаюць у іншых краінах, а сам Лукашэнка стаў пагрозай не толькі для беларусаў, але […]
    01 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі ЗША ў Вільні

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатарамі ЗША Джын Шейхін, Крысам Мерфі і Робам Портманам у Вільні. На сустрэчы беларуская лідарка: – падзякавала сенатарам за цесную працу з беларускай дыяспарай над тым, каб Беларусь была на парадку дня ў ЗША; – падзякавала ЗША за актыўныя крокі дапамогі беларусам, уключаючы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі; – падкрэсліла: апошнія […]
    01 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская: Хопіць забіваць уласны народ

    «Ужо цэлы год у Беларусі не было ніводнага дня, за які рэжым не зламаў лёс нявіннага чалавека. Увесь мінулы тыдзень свет скалынала навіна пра захоп Рамана Пратасевіча, але ў гэты ж час у турмах Беларусі катавалі і працягваюць катаваць сотні, тысячы людзей. Два тыдні таму мы ўсёй краінай перажылі гібель палітвязня Вітольда Ашурка. Тыдзень таму […]
    01 чэрвеня, 2021

    Уступнае слова Святланы Ціханоўскай на міжнароднай канферэнцыі «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі»

    «Дарагія беларусы, міжнародныя партнёры і сябры! Я рада вітаць вас на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай правядзенню дэмакратычных выбараў у Беларусі. Неверагодна важна, што мы ўсе сабраліся сёння з мэтай абмеркаваць правядзенне свабодных, сумленных і справядлівых выбараў для вырашэння крызісу ў Беларусі. Чаму менавіта зараз? Адказ даволі просты. Захоп самалёта Ryanair у паветранай прасторы Беларусі, пераслед рэдактара […]
    01 чэрвеня, 2021

    Сёння стартуе двухдзённая Міжнародная канферэнцыя «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі», ініцыяваная Ціханоўскай

    Для комплекснага вырашэння крызісу ў Беларусі неабходныя новыя і сумленныя прэзідэнцкія выбары — і рыхтавацца да iх правядзення трэба загадзя. Таму 1 чэрвеня а 15:00 Святлана Ціханоўская адкрывае Міжнародную канферэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі». У першы дзень на канферэнцыі выступяць віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Клара Добраў, генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла, генеральны сакратар International […]
    01 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Эстоніі

    Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Эстонію.    
    01 чэрвеня, 2021

    «Беларусь зараз аб’ядноўвае ўсе краіны ЕС». Эстонія рашуча падтрымала Ціханоўскую і народ Беларусі

    Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Таліне з працоўным візітам, дзе яна сустрэлася з прэзідэнткай Керсці Кальюлайд. Вынікі сустрэчы: – Абмеркавалі 4-ты і 5-ты пакеты санкцый, новы план эканамічнай дапамогі ЕС Беларусі і тое, якім чынам Эстонія можа дапамагчы беларускаму народу ў пераходны перыяд. – Эстонія паставіць Беларусь у прыярытэт на Радзе бяспекі ААН, дзе з […]
    31 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская падтрымала мабілізацыйны план «Перамога»

    «Я часта чую ад беларусаў: «Мы не збіраемся маўчаць і цярпець, мы гатовыя да актыўных дзеянняў, мы толькі хочам ведаць, што будзем не адны». І гэта правільна: бо ўсе мы памятаем, што бяспека актыўных дзеянняў расце тады, калі расце іх масавасць. Але як пераканацца, што вы будзеце не адны? Сёння быў запушчаны мабілізацыйны план «Перамога», […]
    31 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд правялі сустрэчу і сумесную прэс-канферэнцыю

    Святлана Ціханоўская ў Таліне сустрэлася з прэзідэнткай Эстоніі Керсці Кальюлайд. Кальюлайд ушанавала хвілінай маўчання памяць Вітольда Ашурка і ўсіх ахвяраў рэжыму, згадала справу TUT.by і затрыманне Рамана Пратасевіча разам з Сафіяй Сапега. Яна сказала, што падчас свайго прэзідэнцтва ў Радзе бяспекі ААН Эстонія зробіць усё, каб падымаць тэму Беларусі і аказваць максімальны ціск на рэжым […]
    31 мая, 2021

    Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Эстоніі

    Сёння Святлана Ціханоўская прыбыла ў Талін, дзе сустрэнецца з прэзідэнткай Эстоніі Керсці Кальюлайд, спікерам парламента Юры Ратасам, міністаркай замежных спраў Евай-Марыяй Лійметс і іншымі палітыкамі краіны. Увечары Ціханоўская пабывае на прэм'еры спектакля Мікалая Халезіна «Памылка 403». Гэты візіт асабліва важны, бо ў аўторак пачынаецца старшынства Эстоніі ў Радзе Бяспекі ААН. У візіце гаворка пойдзе пра […]
    31 мая, 2021