Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 21 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
- Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 21 красавіка: прапагандысты заяўляюць пра неабходнасць знішчэння ўкраінскіх грамадзянаў «у рэжыме рэальнага часу на полі бою». Менавіта так прапагандай разумеецца тэрмін «дэнацыфікацыя».
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікадо стаў інвестарам платформы па рэлакацыі рускамоўных айцішнікаў і стартапаў.
- Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай пачалі візіт ва Украіну. Валер Кавалеўскі і яго каманда даставілі ў Кіеў транспарт, рыштунак і гуманітарны груз для батальёна Каліноўскага.
- Прадстаўнікі дэмсілаў, уключаючы кіраўніка НАК Паўла Латушку і дарадцу Ціханоўскай Франака Вячорку, правялі сустрэчу з Радай БНР на чале з Івонкай Сурвілай. Яны абмяркоўвалі пагрозы незалежнасці Беларусі, якія ўзнікаюць ад дзеянняў рэжыму, вайну ва Украіне і захаванне беларускай дзяржаўнасці.
- У Мідэлбургу прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ разам з пра-праўнучкай Франкліна Рузвельта ўручылі Святлане Ціханоўскай медаль Чатырох Свабодаў імя Рузвельта. Нацыянальная лідарка традыцыйна прысвяціла гэтую ўзнагароду ўсім беларусам, якія змагаюцца за вызваленне Беларусі і падзякавала за магчымасць расказаць пра Антываенны Рух партызанаў і актывістаў, падтрымку беларусамі палітвязняў і гуманітарную дапамогу ўкраінцам.
- У Польшчы адкрылася дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай, якую арганізавалі Free Belarus Center і Karma. Палову сабранай сумы перададуць украінцам, якія пацярпелі ад вайны.
- Прадстаўнікі Народнага пасольства Беларусі ў Іспаніі правялі сустрэчу з паслом Эстоніі. На сустрэчы гаворка ішла пра беларусаў Эстоніі і дапамогу ім.
- Амбасадарка Нідэрландаў у Польшчы Дафна Бергсма наведала Цэнтр Беларускай Салідарнасці (на фота) у Варшаве. На сустрэчы гаворка ішла пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія і ўкраінскія ўцекачы, і пра спосабы вырашэння гэтых праблемаў. Спадарыня амбасадарка заявіла, што падтрымка беларусаў у іх барацьбе з боку Нідэрландаў не спыняецца і будзе працягнутая.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Ліды пратэстуюць супраць вайны і падтрымліваюць украінцаў.
#інфармацыйныфронт
- Беларусы ў Вільні правялі акцыі памяці па ўкраінскіх дзецях, якія загінулі.
- «Честные люди» распавялі, як наладзіць для сваякоў кампутар так, каб усцерагчы іх ад прапаганды і забяспечыць доступ да сумленнай інфармацыі.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine