Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
#непадпарадкаванне
- Беларусы малююць антываенныя графіці, выказваючы свой пратэст вайне на вуліцах розных гарадоў.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Батальён Кастуся Каліноўскага дзякуе беларусам усяго свету за гуманітарную дапамогу, якую яны адпраўляюць з самых розных краінаў.
- Беларускі спартсмен і актывіст SOS BY Канстанцін Якаўлеў абвясціў дабрачынны збор для Украіны і просіць усіх яго падтрымаць.
- Беларускія мастакі і мастачкі малююць разнастайныя працы на тэму вайны ва Украіне.
- Фонд спартыўнай салідарнасці правядзе дабрачынны шахматны турнір у падтрымку ўкраінскіх дзяцей, усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя бальніцы ОХМАТДИТ.
- Беларусы заклікаюць усіх далучыцца да падпісання петыцый. Дзякуючы гэтаму мы зможам прадэманстраваць, што большасць людзей выступаюць за мір і патрабуюць спынення ваенных дзеянняў. Акрамя таго, петыцыя – гэта самы просты і бяспечны спосаб выказаць сваю пазіцыю.
- У Беластоку прайшла жаночая акцыя беларусак у знак салідарнасці з Украінай.
#інфармацыйныфронт
- Вядомы беларускі актор Аляксандр Ждановіч даў новае інтэрв'ю для ютуб-канала «Жыццё-маліна», у якім падзяліўся думкамі пра вайну ва Украіне і распавёў пра сваё супрацьстаянне рэжыму.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.