Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 22 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
- Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 22 красавіка: прапагандысты знайшлі «неаспрэчныя доказы», што зверствы расійскіх войскаў у Бучы нібыта з'яўляюцца правакацыяй. Неаспрэчным доказам стаў пераказ словаў аднаго чалавека, якому нібыта прапаноўвалі грошы за інтэрв'ю.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- BYSOL адправіў яшчэ адну машыну ва Украіну. Фонд адзначае, што ўкраінскія партнёры прасілі аўтамабіль, у якім адчыняліся б двое бакавых дзвярэй.
- Святлана Ціханоўская наведала ў Нідэрландах арганізацыю, якая збірае машыны хуткай дапамогі для адпраўкі ва Украіну. У арганізацыі Zeilen Van Vrijheid працуюць украінцы і беларусы. Яны ўжо перадалі Украіне 25 машынаў хуткай дапамогі і адну пажарную. Акрамя таго, яшчэ дзясяткі рыхтуюцца да адпраўкі.
- Беларускія праваабаронцы збіраюць сродкі на VAC-сістэмы для ўкраінскіх бальніцаў. Гэтыя найноўшыя сістэмы дазваляюць загойваць раны, якія немагчыма зашыць. Дапамагчы ў зборы сродкаў можна па спасылцы.
- Беларуска ў Берліне правяла адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне.
- Беларусы на платформе «еЗдоровье» дапамагаюць людзям, якія пацярпелі падчас вайны. Медыкі нагадваюць, што кожны ўкраінец у любым пункце свету можа атрымаць дыстанцыйную кансультацыю лекара.
- 23 красавіка з 11:00 да 16:00 беларусы ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці будуць плесці маскіровачную сетку для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.
#інфармацыйныфронт
- «Честные люди» апублікавалі падказкі для беларусаў, якія плануюць падчас Вялікадня размаўляць са старэйшымі сваякамі пра падзеі, якія адбываюцца ва Украіне і Беларусі.
- Беларускі фатограф Павел Крычко склаў партрэт расійскага дыктатара з 1500 скрыншотаў і сваіх фотаздымкаў за 57 дзён вайны.
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці разбурае чуткі пра тое, што ў Польшчы замежнікам (у тым ліку і беларусам) нібыта не будуць выдаваць віды на жыхарства. Юрысты ЦБС звярнуліся ў МУС Польшчы і атрымалі адказ ад міністэрства: віды на жыхарства будуць выдавацца як і раней.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine