• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Вільні

    14 красавіка, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская і мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус правялі працоўную сустрэчу, у якой таксама прыняў удзел выканаўчы дырэктар  Беларускай Рады Культуры Аляксандр Чахоўскі. Ціханоўская падзякавала палітыку за актыўную падтрымку беларусаў вось ужо паўтара гады: практычную дапамогу рэлакантам, шматлікія акцыі салідарнасці ў сталіцы Літвы (бела-чырвона-белыя сцягі на гарадскіх будынках і падсветка), цвёрдую пазіцыю Шымашуса па сітуацыі ў Беларусі і ў рэгіёне – ён актыўна выступае  супраць любых спробаў дыскрымінаваць беларусаў з пачатку вайны ва Украіне.

    На сустрэчы абмеркавалі шэраг пытанняў падтрымкі беларусаў:

    – Беларуская лідарка ўзняла пытанне рэгістрацыі рэлакантаў у Літве – без такой прапіскі няма магчымасці адкрыць кампаніі і бізнесы. Яна таксама казала пра важнасць падтрымкі беларускай гімназіі ў Вільні, якую наведваюць мноства дзяцей, вымушаных выехаць з краіны разам з бацькамі пасля жніўня 2020 года.

    – Ціханоўская прапанавала, каб у Вільні з'явілася сацыяльная кампанія, якая адлюстроўвае салідарнасць беларусаў з украінцамі #BelarusWithUkraine.

    – З мэрам і Беларускай Радай Культуры абмеркавалі і магчымыя сумесныя культурныя праекты ў Вільні беларусаў і літоўцаў, у тым ліку, на аснове агульнага гістарычнага мінулага, падтрымка Сусветнага тыдня беларускай культуры ў ліпені 2022 года.

    Апошнія навіны