• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падчас візіту ў Нідэрланды Ціханоўская сустрэлася з праваабаронцамі: абмяркоўвалі магчымасць стварэння шэлтараў для беларусаў у розных краінах Еўропы

    22 красавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з праваабарончымі арганізацыямі Нідэрландаў, якія супрацоўнічаюць з Беларуссю: нідэрландскім Хельсінскім камітэтам, Amnesty International, Justice and Peace, Libereco.

    На сустрэчы абмеркавалі:

    – магчымасць змены крытэраў прызнання палітвязнямі. Зараз многія, хто ўдзельнічае ў руху супраціву, не трапляюць у гэтую катэгорыю;

    – дапамогу сем'ям і рэабілітацыю для дзяцей палітвязняў, а таксама тым рэпрэсаваным, хто ўжо выходзіць на волю;

    – праграму па стварэнні шэлтараў у розных краінах Еўропы, у тым ліку ў Нідэрландах. У гэтых шэлтарах беларусы, якія былі рэпрэсаваныя або трапілі пад пераслед і экстрана выехалі з краіны, маглі б бяспечна правесці некаторы час. Падобная праграма магла б дапамагчы сотням і тысячам людзей.

    Святлана Ціханоўская адзначыла, што нельга дапусціць гандлю палітвязнямі. Усе яны павінны быць вызваленыя. І важная прынцыповая пазіцыя Нідэрландаў і іншых краінаў па гэтым пытанні.

    Таксама падчас візіту ў Нідэрланды Святлана Ціханоўская наведала выставу So Far, Yet So Close, на якой былі прадстаўленыя карціны беларускіх мастачак Вікі Мітрычэнка, Лены Давідовіч, Ташы Арловай, Ганны Аксёнавай, Машы Мароз, Ганны Сакаловай, Марыі Камаровай і Святланы Сіліч.

    Апошнія навіны