Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Фонд BYSOL перадаў 40 камплектаў формы і рыштунку (на фота) ва Украіну. Prague Support Team і Kirill Jakimovič сфармавалі для фонда 40 «пражскіх камплектаў» з рыштункам, формай і абуткам.
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 18 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
- Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 18 красавіка: Украіну вінавацяць у стварэнні ядзернай зброі, каб абгрунтаваць любыя дзеянні, якія робяцца рэжымам.
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі з Андрэем Курэйчыкам – пра вайну ва Украіне і Антываенны Рух, лісты Макея еўрапейскім дыпламатам і калапс грузаперавозак на мяжы Беларусі і краінаў ЕС. Запіс – тут.
- Новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаюць пра мову варожасці, якая падаграецца дзяржаўнымі СМІ і прывяла ў свой час да генацыду ў Руандзе, а таксама пра эканоміку Беларусі, інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай і інш. У часы, калі да сумленных СМІ ў большасці беларусаў няма доступу, на першы план выходзіць самвыдат. Кожная ўлётка і газета дапаможа выратаваць беларуса ад тэлевізара. Спампоўвайце новы выпуск тут.
- Падборка самвыдату за тыдзень: «Беларусский Вестник», «Протестный Гомель» і іншыя. Спампоўвайце тут, друкуйце і распаўсюджвайце.
- «Кіберпартызаны» распавялі пра «рэйкавую вайну» і Windows XP на беларускіх прадпрыемствах. Відэа тут.
- «Честные люди» працягваюць дабівацца ад чыноўнікаў адказаў на пытанні пра вайну ва Украіне: галоўны спецыяліст Гродзенскага аблвыканкама выказаўся супраць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.
#BelarusWithUkraine