Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам, спікерам і лідарамі партый: вынікі другога дня працоўнага візіту ў Славенію
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахорам, са спікерам парламента – прэзідэнтам Нацыянальнай асамблеі Ігарам Зорчычам, а таксама кіраўнікамі асноўных палітычных партый Славеніі. На сустрэчах: – Абмеркавалі будучыню старшынства Славеніі ў Еўрасаюзе. Ціханоўская заклікала Славенію паставіць Беларусь у прыярытэт шасцімесячнага старшынства краіны ў радзе ЕС, падтрымаць максімальны ціск на рэжым з мэтай спыніць […]
Ціханоўская заклікала кіраўнікоў МЗС краін ЕС увесці санкцыі, аб’явіць план дапамогі і правесці канферэнцыю з прадстаўнікамі дэмсіл і рэжыму
З боку ЕС ёсць прынцыповае рашэнне наконт увядзення чацвёртага пакета санкцый: ён будзе прыняты паміж 10 траўня і 17 чэрвеня. На пасяджэннях у гэтыя дні беларускае пытанне пастаўлена на парадак дня. І зараз ідзе праца над тым, каб спіс быў максімальна шырокім. У сувязі з працягам гвалту і рэпрэсій у Беларусі Святлана Ціханоўская накіравала ліст […]
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра перамовы, планы Офіса і квіткі ў Мінск
«Мы гаворым пра перамовы праз пасярэднікаў. Гэта не такія перамовы, як у кіно, калі сядаюць за стол і ўсе пачынаюць абмяркоўваць. Для гэтага ёсць Германія, ёсць Аўстрыя. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай званіў Пуціну па Беларусі. Мы пастаянна абменьваемся мэсэджамі. Зрэшты, май толькі пачынаецца. Да пачатку чэрвеня мы зразумеем, на чым […]
Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна ў эфіры «Краіны для жыцця» адказала на пытанні пра квіткі на імя Ціханоўскай, а таксама пра яе міжнародныя візіты
«У Аўстрыі Святлана Ціханоўская сустракалася з першымі асобамі краіны: прэзідэнтам, канцлерам і міністрам замежных спраў. На ўсіх сустрэчах ўздымалася тэма Беларусі – усё, што тычылася палітвязняў, рэпрэсій, знішчэння медыя. Чаму гэтыя візіты важныя? Таму што калі вы не прыязджаеце і не ставіце свае пытанні перад сур'ёзнымі арганізацыямі або палітыкамі, вашыя пытанні сыходзяць на задні план. […]
Вынікі першага дня працоўнага візіту Ціханоўскай у Славенію. Сустрэчы з прэм’ер-міністрам і кіраўніком МЗС
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Янэзам Яншам і міністрам замежных спраў Славеніі Анжэ Логарам. Сустрэча важная, бо з 1 ліпеня 2021 Славенія будзе старшынстваваць у Еўрасаюзе. На сустрэчах: – Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, рэпрэсіі, справы Статкевіча, Лосіка, Ціханоўскага і пра сотні беларусаў, якія без віны знаходзяцца ў турме […]
Святлана Ціханоўская заклікае запусціць праграму падтрымкі незалежных СМІ Беларусі
Паводле дадзеных БАЖ, у 2020 годзе незалежныя журналісты затрымліваліся больш за 480 разоў. 97 журналістаў прайшлі праз адміністрацыйныя арышты, у 62 выпадках яны зведалі фізічны гвалт. Прама зараз за кратамі знаходзяцца 11 журналістаў. Марына Золатава, галоўная рэдактарка TUT.by, атрымала папярэджанне за кантэкстную рэкламу на сайце, на якую сам партал паўплываць не можа. За інтэрв'ю са […]
Святлана Ціханоўская сёння пачынае працоўны візіт у Славенію
Следам за працоўным візітам у Аўстрыю і Італію, Ціханоўская накіроўваецца ў Славенію. Там яна сустрэнецца з міністрам замежных спраў Анжэ Логарам, прэм'ер-міністрам Янэзам Яншам, міністрам абароны Мацеем Тоніным, а таксама дэпутатамі парламента. Асноўная тэма візіту – арганізацыя перамоў з рэжымам, публікацыя Усёабдымнага плана ЕС для Беларусі і палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі – бо […]
Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх, хто сёння адзначае Вялікдзень
«Для нас з Сяргеем Вялікдзень заўсёды быў вельмі важны. Мы адзначалі яго ўсёй сям'ёй. У гэтым годзе мы не можам сустрэцца і павіншаваць адно аднаго. Нас, як і многія беларускія сем'і, падзяліла злачынная ўлада. Але менавіта ў гэты момант многія з нас убачылі, што мы не адны. Блізкія і далёкія, знаёмыя і незнаёмыя беларусы прыйшлі […]
Ціханоўская сустрэлася з лідарамі прафсаюзаў Італіі
Сёння ў Рыме Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай Італіі. На сустрэчу прыехалі беларусы з 8 гарадоў. Пасля гэтага Ціханоўская сустрэлася з лідарамі прафсаюзаў Італіі, распавяла ім пра «Рабочы Рух» і заклікала падтрымаць страйкамы ў Беларусі. У сустрэчы прынялі ўдзел лідары асноўных італьянскіх прафсаюзаў. Яны дамовіліся, што прафсаюзы будуць змагацца за выключэнне дзяржаўных прафсаюзаў з міжнародных […]
Італія ўзмоцніць падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымае «разумныя санкцыі» супраць рэжыму: вынікі візіту Ціханоўскай у Італію
Завершыўся візіт Святланы Ціханоўскай у Італію. Асноўныя сустрэчы і мерапрыемствы: – сустрэча з міністрам замежных спраў Луіджы Ды Маё, працоўныя кансультацыі з намеснікам міністра замежных спраў; – сустрэчы з міністрам працы Андрэа Арланда і міністрам па еўрапейскіх справах Энца Амелдона; – сустрэча са Спікерам палаты дэпутатаў, удзел у слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах Палаты […]
Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі ў італьянскім Інстытуце міжнародных адносін
Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі па Беларусі ў Інстытуце міжнародных адносін (IAI) з удзелам 55 экспертаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах. Падчас канферэнцыі абмяркоўваліся фарматы перамоў, спосабы ціску на рэжым і падтрымкі грамадзянскай супольнасці, эфектыўнасць санкцый, а таксама чым яшчэ Італія можа дапамагчы беларусам. «Рэвалюцыя беларусаў – не за ўсход ці захад, поўнач ці поўдзень. […]
Другі дзень працоўнага візіту ў Італію: сустрэчы з мэрам Рыма і міністрам па еўрапейскіх справах
Мэр Раджы прыняла Ціханоўскую ў муніцыпальнай радзе Рыма. Яны абмеркавалі магчымыя праграмы абмену і стыпендый для студэнтаў, артыстаў, музыкаў, якія былі рэпрэсаваныя ці ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху ў Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць выставу ці іншае мерапрыемства, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі, каб жыхары Рыма даведаліся больш пра нашую барацьбу за свабоду. Абмеркавалі таксама падтрымку […]
«Гэта можа зрабіць кожны». Ціханоўская назвала 5 галоўных прынцыпаў бяспечнага пратэсту
У гэтым відэа Святлана Ціханоўская называе пяць галоўных прынцыпаў негвалтоўнага пратэсту і распавядае, да якіх ініцыятываў можа далучыцца кожны, каб выказваць свой пратэст бяспечна. 1. Салідарнасць Адправіць ліст – https://vkletochku.org. Пасябраваць з героем пераменаў – https://politzek.me. Падтрымаць зняволеных па палітычных матывах – фонд «Краіна для жыцця», https://dissidentby.com. Зрабіць данат або атрымаць дапамогу – фонды BySol, […]
Культура негвалтоўных дзеянняў
У нас тры задачы: спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітзняволеных і правесці новыя свабодныя выбары. Выкананне гэтых задач дазволіць Беларусі выйсці з палітычнага крызісу. Негвалтоўныя дзеянні – эфектыўны спосаб дамагчыся пераменаў. Чаму? 1. Дзейнічаючы падкрэслена мірна і без гвалту, мы маем маральную перавагу. Людзі не любяць гвалт, і яны будуць на нашым баку. Нашая барацьба адбываецца на […]
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Рыме. Вынікі першага дня
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Рыме. У чацвер яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Італіі Луіджы Ды Маё, намеснікам міністра замежных спраў Бэнедэта Дэла Ведова, міністрам працы Андрэа Арланда, а таксама правяла працоўныя сустрэчы з лідарамі асноўных груп італьянскага парламента – Partito Democratico, Forza Italia, Viva Italia, Movimento 5 Stelle. Таксама Ціханоўская выступіла на […]
Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Італію
Святлана Ціханоўская распачала працоўны візіт у Італію. Яна выступіла ў Камітэце па міжнародных адносінах парламента Італіі. У пасяджэнні прынялі ўдзел больш за 30 парламентарыяў. Ціханоўская распавяла пра беззаконне, сітуацыю з палітычнымі вязнямі і пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў турмах, прызнанне экстрэмістамі і тэрарыстамі палітычных і грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, блогераў. На слуханні казалі пра практычную і […]
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі. Вынікі другога дня
Сёння канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц прыняў Святлану Ціханоўскую ў федэральнай канцылярыі ў Вене – яе сустракалі як лідара Беларусі, а сустрэча праходзіла ў фармаце тэт-а-тэт. Ціханоўская і Курц абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў мінулай сустрэчы ў лістападзе і актуальную сітуацыю ў Беларусі. Таксама сёння адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шалянбергам. Падчас сустрэч Святлана Ціханоўская: […]
Алесь Аляхновіч: «Пенсіі і заробкі ствараюць людзі, а не Лукашэнка. Калі ён сыйдзе, будзе толькі лепей»
Дарадца Ціханоўскай па эканамічным пытанням Алесь Аляхновіч ў эфіры «Краіны для жыцця» распавёў аб утрыманні Расіяй Лукашэнкі на кароткім ланцугу, да чаго могуць прывесці санкцыі ЗША і як Беларусь пры Лукашэнке стала самай беднай краінай Еўропы. 7 галоўных цытат: Палітыка Расіі – утрыманне рэжыму Лукашэнкі на кароткім ланцугу – праводзіцца ўжо даўно. У верасні Расія публічна […]
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Ціханоўская павіншавала прэзідэнта Польшчы і польскі народ з Днём Канстытуцыі 3 траўня, адным з найважнейшых нацыянальных святаў у краіне, а таксама днём Палоніі і палякаў за мяжой. Яна падкрэсліла, што народ Беларусі, які тады з'яўляўся часткай Рэчы Паспалітай, таксама ганарыцца прыняццем у 1791 годзе першай у Еўропе і другой у свеце (пасля ЗША) Канстытуцыі. Святлана […]
Каманда Ціханоўскай: «Калі мы кажам «перамовы», Лукашэнка чуе «змова»
У гэтым відэа: Святлана Ціханоўская падводзіць вынікі кампаніі галасавання за мірнае вырашэнне крызісу шляхам дыялогу. Кіраўнік Кабінета Валер Кавалеўскі распавядае, што азначае рэакцыя рэжыму на дзеянні Ціханоўскай. Дарадца Франак Вячорка раскрывае найбліжэйшыя планы Офіса і кажа пра візіты Ціханоўскай у Аўстрыю, Італію і Славенію. Дарадца Аляксандр Дабравольскі тлумачыць, чаму сцэнар Лукашэнкі з Радай Бяспекі – непрацоўны, […]
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі. Вынікі першага дня
Святлана Ціханоўская працягвае свой працоўны візіт у Аўстрыі. Абраная лідарка Беларусі: – правяла сустрэчу з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам і абмеркавала дапамогу для арганізацыі перамоў; – сустрэлася з беларускай дыяспарай у Вене; – выступіла ў парламенце Аўстрыі і дыпламатычнай акадэміі Вены; – пагутарыла з лідарамі дэпутацкіх фракцый Аўстрыі і распавяла пра катаванні ў беларускіх турмах: людзей трымаюць […]
Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі. Сёння яна сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Падчас сустрэчы Ціханоўская і Ван дэр Белен: – абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій і раскол у элітах Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі сілавікі не давалі запаліць лампады каля храмаў у памяць […]
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнікамі місій АБСЕ
Сёння Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі місій АБСЕ Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы. Усе яны падтрымалі Маскоўскі механізм. На сустрэчы Святлана Ціханоўская: – распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання – падзялілася сведчаннямі Мікалая Казлова і іншых зняволеных аб катаваннях; – падвяла вынікі галасавання на платформе «Голас», дзе ў падтрымку перамоў […]
Святлана Ціханоўская наведае з афіцыйным візітам Аўстрыю і Італію
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведвае з афіцыйным візітам Аўстрыю (26-28 красавіка) і Італію (29-30 красавіка). У Вене на сустрэчах з канцлерам Себасцьянам Курцам плануецца абмеркаваць шляхі выхаду Беларусі з крызісу, а таксама магчымае пасярэдніцтва Аўстрыі ў арганізацыі дыялогу. Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэнецца з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван Дэр Беленам. Таксама беларуская лідарка выступіць у […]
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася са Святланай Алексіевіч
Сёння Святлана Ціханоўская стэлефанавалася са Святланай Алексіевіч, аўтаркай «Чарнобыльскай малітвы» і адзінай беларускай пісьменніцай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Яны абмеркавалі гадавіну Чарнобыльскай катастрофы і бягучую сітуацыю ў Беларусі, якую можна назваць палітычным Чарнобылем. Шмат казалі пра дапамогу рэпрэсаваным беларусам, масавыя судовыя працэсы над палітвязнямі і апошнія заявы рэжыму. Святлана Алексіевіч распавяла пра стан свайго здароўя […]
Святлана Ціханоўская заклікала ўшанаваць памяць ахвяр Чарнобыля
«У гэтым годзе трагедыі спаўняецца 35 гадоў. І за гэты час Чарнобыль так і не сышоў у мінулае. Ён усё яшчэ застаецца нашым сучасным і будучым, бо сляды радыяцыі будуць уплываць на нашыя жыцці яшчэ стагоддзямі. На жаль, Беларусь зараз перажывае другі палітычны і гуманітарны Чарнобыль. 35 гадоў таму дзяржава прадэманстравала, што чалавечыя жыцці для […]
Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам
26-28 красавіка Святлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, канцлерам Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шалянбергам і кіраўнікамі місій пры АБСЕ. Плануецца абмеркаваць арганізацыю перамоў па вырашэнні крызісу ў Беларусі, падтрымку дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, прымус рэжыму да дыялогу з беларускім народам.
Міністр замежных спраў Грэцыі падтрымаў заклік Ціханоўскай да дыялогу і запрасіў яе ў Афіны
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася c міністрам замежных спраў Грэцыі Нікасам Дэндыясам. Гэта ўжо іх другая сустрэча – першая адбылася мінулай восенню ў Браціславе. Падчас тэлефанавання: – абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій у Беларусі, неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці і міжнароднага ціску на рэжым; – Ціханоўская падкрэсліла прынцыповую пазіцыю мірна вырашыць беларускі крызіс. Міністр падтрымаў заклік Ціханоўскай да дыялогу і […]
Святлана Ціханоўская: «Мы, беларусы, не паступімся суверэнітэтам і незалежнасцю»
«Я заўсёды была з вамі шчырая. Цяперашняя палітычная сітуацыя вельмі трывожная. У хуткім часе мы можам сутыкнуцца з неабходнасцю абараняць сваю незалежнасць. Чалавек, які дзесяцігоддзямі будаваў сабе рэпутацыю «гаранта суверэнітэту», сам стаў прамой пагрозай суверэнітэту. І гэта цалкам на яго адказнасці. Я хачу нагадаць, што пасля выбараў 9 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца […]